#МЫ_БЕЛАРУСЫ
"З ювелiрнай тонкасцю падбiраў кожнае слова"
Дзесяцiгоддзямi гiмнам нашай рэспублiкi, якая ўваходзiла ў склад СССР, была песня Мiхася Клiмковiча на музыку Нестара Сакалоўскага «Мы, беларусы». Пасля абвяшчэння Рэспублiкi Беларусь тэкст з галоўнай песнi дзяржавы быў выдалены i гучала толькi музыка. Савет Мiнiстраў абвясцiў конкурс на абнаўленне тэксту Дзяржаўнага гiмна Беларусi. 2 лiпеня 2002 года Прэзiдэнт адобрыў варыянт, напiсаны беларускiм паэтам Уладзiмiрам Карызнам.
Сёлета Аляксандрам Лукашэнкам прынята рашэнне з гэтага года ў другую нядзелю мая падчас святкавання Дня Дзяржаўнага сцяга i Дзяржаўнага герба адзначаць i свята Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь. Новая назва ўрачыстасцi надала данiну павагi ўсiм тром дзяржаўным сiмвалам краiны.
- Працуючы над новым варыянтам гiмна, з ювелiрнай тонкасцю падбiраў кожнае слова. Iмкнуўся радкi максiмальна напоўнiць глыбокiм сэнсам i пры гэтым, каб словы клалiся на мелодыю. Словы гiмна - гэта не лiрычны верш, а больш правiльна сказаць тэкст. I музыка не песенная. Сэрцам выношваў у тэксце кожны радок, паўзу, знак прыпынку. Як марскiя хвалi нястомна шлiфуюць прыбярэжныя каменьчыкi, так грунтоўна абкатвалася кожная фраза для надання гiмну краiны велiчнага гучання, - гаворыць Уладзiмiр Карызна. - Дзяржаўная сiмволiка Беларусi - свайго роду захавальнiк гiстарычнай памяцi. Кожны радок абноўленага тэксту нясе глыбокi фiласофскi сэнс. Працуючы над новым варыянтам гiмна, вывяраў семантыку слоў, каб яны трапна адпавядалi закладзенай думцы, выклiкалi пачуццё адданасцi роднай Айчыне.

SB.BY Беларусь сегодня
Поэт Владимир Каризна о Государственном гимне: сердцем вынашивал каждую строчку, паузу, знак препинания
Дзесяцiгоддзямi гiмнам нашай рэспублiкi, якая ўваходзiла ў склад СССР, была песня Мiхася Клiмковiча на музыку Нестара Сакалоўскага «Мы, беларусы»....