#ЛIТАРАТУРНАЯ_СТАРОНКА
Водблеск вечнага святла
Прадстаўляць чытачам журналіста, паэта і пісьменніка Уладзіміра Барысенку асабліва не трэба. Пяць яго кнiг прысвечаны беларускай міліцыі, у тым ліку службе аховы.
Ў мінскім выдавецтве ўбачылі свет чарговыя эсэ і нарысы пісьменніка, якія склалі яго трынаццатую па ліку кніжку. Яе назву «І колькі б часу ні прайшло...», як адразу адчуваеш душой, не трэба нікому і ніяк расшыфроўваць. Яна гаворыць сама за сябе.
У добра аформленай і праілюстраванай кнізе - працяг пачатай у папярэдніх творах сардэчнай размовы пра жыццё і абставіны, час і памяць, якія вымушаюць кожнага з нас зазірнуць не толькі ў свой унутраны свет і яшчэ раз задумацца пра мэту і сэнс не толькі свайго асабістага існавання. Аўтар падкрэслівае: у жыцці трэба змагчы і паспець зрабіць радасць і задавальненне, задуму і прызначэнне больш рэальнымі, адчувальнымі і поўнымі, прыцягнуць да непаўторнага жыццёвага імгнення водблеск вечнага, нецмянеючага святла.
@NA_STRAGE