Отдел по образованию Ганцевичского райисполкома
1.62K subscribers
33.4K photos
1.35K videos
8 files
5.52K links
Download Telegram
Дзенісеня Таццяна Іванаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея ДУА "Дзяніскавіцкі яслі-сад – сярэдняя школа":
"Год гістарычнай памяці для мяне – гэта не толькі 2022 год. Усе папярэднія гады таксама, у пэўным сэнсе, былі гадамі гістарычнай памяці, таму што я адказваю за захаванне памяці аб гісторыі роднай вёскі Дзяніскавічы. Гэта памяць захоўваецца ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі, якім я кірую. Уся гэтая работа стала сэнсам майго жыцця. І галоўнае ў жыцці – перадаць падрастаючым пакаленням гістарычную памяць аб нашых продках: аб іх жыцці і працы, знаходках і стратах, подзвігах і адкрыццях, аб іх веры ў светлую будучыню"

#Денисковичский_яс_СШ #ГодПамяти #ЯПомню #Помню_чтобы_жить