KRYVIS
350 subscribers
408 photos
16 videos
51 files
126 links
Crivica. Baltica. Indogermanica
Этнарэлігійнае з'адзіночанне

Супраць экстрымізмы ў любых праявах. У адносінах да сучаснай палітыкі займаем пазіцыю апалітэйі


Зваротная сувязь — @kryvisbot
Download Telegram
Пад пытаннем мае стаяць не каштоўнасць той ці іншай эканамічнай сістэмы, а каштоўнасць самой эканомікі

Юліус Эвола
Нядаўна ў адным з "дэмакратчыных" ЗМІ выйшла размова з Алегам Латышонкам, дзе ён тлумачыць парочную сутнасць літвінізма і гаворыць аб балцкім харатаре літоўскай арыстакратыі. Але ў ключавых пытаннях пазіцыя гісторыка выкрывае тыпова руска-праваслаўны погляд на літоўшчыну, як на нейкую чужую з'яву "замежнага паходжання". Што ж тады рабіць з поўнай летта-літоўскай гідраніміяй і тапаніміяй Гарадзеншчынай, што этнаграфічна непадзельная з Віленшчынай? Пры ўсіх рытуальных узгадках ролі балтаў ці ўласна літоўцаў у этнагенезе беларусаў (аб чым кажа ў тым ліку Латышонак), амаль ніхто не ўспрымае ані старалітоўскую, ані агульнабалкую спадчыну, як сваю. У выніку ўсё скончываецца пошукам сённяшніх беларусаў 1000 гадоў таму з адкіданнем усяго, што ў гэтую мадэль не ўкладаецца.
Бортніцкія знамёны — меткі, што пазначалі прыналежнасць борці да таго ці іншага чалавека
Неразбаўлены сэнсу допіс Алеся Белага аб прэтэнзіях "літвінаў" на спадчыну ВКЛ з абсалютна "рускаага" гледзішча. Літоўшчына-гэта, спраўды, не статуты, не Скарнына і не "дзяржаўная старабеларуская мова". Але нюанс у тым, што летта-літоўская (ці агульнабалцкая спадчына) не скачаецца захадам Мінскай вобласці і нават усходняй мяжой Рэспублікі Беларусь. У апазіцыю ўсход-захад не ўпісваецца нават сучасная беларуская этнаграфія і падзел дыялектаў беларускай мовы. Гуляцца ў этнакультурную асаблівасць Гарадзеншчыны можна толькі маючы на ўвазе, што гэта проста найбольш закансерваваны адносна іншых рэгіён, інтэгральная частка колішняга вялікага абшару, у які ўваходзілі як сучасныя беларускія землі, так і тэрыторыі суседніх дзяржаў. Да таго ж, гэта кансерватыўнасць паўночнага захаду не з'яўляецца абсалютам, бо з-за даволі моцнай катэхізацыі мясцовага насельніцтва на Гарадзеншчыне знікла вялікая частка аўтахтоннай культуры (святы, абрады, строі), а невялікія групы, захаваўшыя архаічныя літоўска-ятвяжкія гаворкі, ў шчэнт паланізавалася. Не меншым маветонам з 20 стагоддзя з'яўляецца і каталіцка-праваслаўны падзел, бо хрысціянства на балцкія землі ішло як з усходу, так і з захаду, нярэдкімі былі выпадкі хросту літоўскай шляхты паводле ўсходняга абраду, што уж казаць аб вясковых варствах насельніцтва.
Балцкае боства збожжа — Kurke

Коркуша — злы дух, што шкодзіць зерню з рускіх замоў
Kurko — дух, д'ябал у фінскай мове
Curche — аграрнае боства другой старапрускай трыады
Küharō-Kaharō — дух зерня ў выглядзе кляшча ў паўднёвавепскіх павер'ях
Cerekliņš — латгальскае аграрнае боства
Kurke — мелкае сухое зерне ў латышскай мове ( ад kurkt - высыхаць)
Guoržžu — той, у каго благія вокі ў паўночнасаамскай мове
Пахавальны абрад культур РЖВ на тэрыторыі Беларусі

Да цяперашняга часу нам невядомы пахавальныя помнікі культуры штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культуры на тэрыторыі Беларусі. Але адказаць на пытанне нам могуць дапамагчы некаторыя ўскосныя сведчанні

1) Знаходка каля возера Абяляй
У 1979 была выяўлена каменная вымостка даўжынёй 10 м і шырынёй 2—3 м, якая знаходзілася на тэрыторыі магільніка ля самага берага возера. У вадзе, за 10 м ад вымосткі, быў знойдзены груд дыяметрам каля 5 м, які складаўся з попелу, вугалю і спаленых касцей уперамешку з абпаленымі рэчамі. Па В. Урбанавічуса, шматлікія абломкі гліняных сасудаў паказваюць на тое, што памерлыя хаваліся ў урнах, а маставая служыла для апускання урнаў у ваду. На падставе вышэйпададзеных матэрыялаў В. Урбанавічус ліча, што плямёны культуры штрыхаванай керамікі памерлых спальвалі і хавалі ў вадзе.
Гэты варыянт перасякаецца з уяўленнямі пра сувязь бога памерлых Воласа з зямнымі водамі, а таксама некаторымі абрадамі на Купалле. Акрамя таго пахаванні ў вадзе больш позняга часу былі знойдзеныя на тэрыторыі рассялення куршаў.

2) Паданне пра Совія
Са старалітоўскіх часоў да нас дайшло паданне, якое тлумачыць пераход да трупаспалення. Паданне ўтрымлівае такія радкі:
"Ізноў жа назаўтра зрабіў яму вячэру і ўклаў яго ў дрэва, і паклаў яго". У пазнейшым варыянце міта гэты момант апісаны па-іншаму: нябожчыка ўкладваюць у "драўляную скрыню".
Падобны тып пахавання падобны да макшанскага укспря. Акрамя таго маем у шматлікім падобнае сведчанне з Аповесці Мінулых часоў пра крывічоў, севяранаў, радзімічаў і вяцічаў: "И аще кто умряше, творяху тризну над ним, и по семь творяху кладу велику, и възложахуть и на кладу, мертвеца сожьжаху, и посемь собравше кости вложаху в судину малу, и поставляху на столпе на путех, еже творять Вятичи и ныне. Си же творяху обычая Кривичи и прочий погании, не ведуще закона божия, но творяще сами собе закон".

Высновы. На нашу думку сярод насельніцтва Беларусі часоў РЖВ не існавала ўніфікаванага пахавальнага абраду, а міфалагічныя ўяўленні накладаліся адно на адно. Мелі месца як пахаванні ў вадзе, так і пахаванні ў дрэвах (альбо драўляных вырабах).
Ригведа X, 151. К Вере

1 С Верой огонь зажигается,
С Верой возливается жертва,
Веру на вершине счастья
Мы выражаем (своей) речью.

2 Приятным, о Вера, для дающего,
Приятным, о Вера, для желающего дать,
Приятным для дружелюбных жертвователей
Сделай это сказанное мною!

3 Как боги создали себе
Веру среди грозных асуров,
Так среди дружелюбных жертвователей
Сделай (приятным) это сказанное нами!

4 Веру почитают боги
(И люди,) приносящие жертвы, хранимые Ваю,
Веру — с сердечной склонностью.
С помощью веры находят добро.

5 Веру рано утром мы призываем,
Веру — около полудня,
Веру — при заходе солнца.
О Вера, сделай (так,) чтобы нам здесь верили!
Тэкст аб сувязях балтаў з паўночнымі германцамі. Аб рунічных узгадках земгалаў і не толькі чытаць тут
Forwarded from Встреча Руси и Чуди (Антон)
ЛИТВА ВСТАЛА НА КОРЕЛУ

В контексте походов литовской конницы на восток вспоминается новгородская берестяная грамота № 590, датируемая последней третью XI века, с кратким текстом:

Литва встала на Корелу

Это одно из первых упоминаний о карелах в новгородских письменных памятниках.

Вызывает интерес и информация о начале неких военных действий литвы в отношении корелы, приходящихся на плохо освещенный в источниках догосударственный период литовской истории.
Forwarded from Mokšeń Ērämopinge
Примеры балтизмов (и, возможно, иранизмов) в «ядерной» лексике мокшанского языка:

– мокш. вирь ‘лес’ ~ лтш. vēris ‘большой лес, пуща’;
– мокш. ал ‘яйцо’ ~ лтш. ola [uõla] ‘яйцо’;
– мокш. сал ‘соль’ ~ лтш. sāls ‘соль’;
– мокш. карда, ‘двор’, ср. лит. gar̃das ‘огороженное место’;
– мокш. крда, 'kartas, vienąsyk’ (фин. kerta, эст. kord), ср. др.-прус. kērdan ‘время’;
– мокш. кяржи, ‘левый’ из балт. *kurs(i̯)a- (~ этноним kur̃šis?);
– мокш. ленгя, ‘лыко’, ср. лит. lùnkas ‘лыко’;
– мокш. пандоз, ‘узда’, ср. лит. pántis ‘путы’;
– мокш. пеель ‘нож’, ср. лит. peĩlis ‘нож’;
– мокш. пурхц, ‘поросёнок’ (фин. porsas, эст. põrsas), ср. лит. par̃šas ‘поросёнок’;
– мокш. седь ‘мост’ (фин. šilta, эст. sild), ср. лит. tìltas ‘мост’;
– мокш. сод ‘сажа’, ср. лит. súodys ‘сажа’;
– мокш. стирь, ‘дочь’ (фин. tytär, эст. tütar), ср. лит. duktė̃|Gsg. dukter̃s ‘дочь’;
– мокш. тёжянь, ‘1000’ (фин., эст. tuhat), ср. лит. tū́kstantis ‘1000’;
– мокш. шна, ‘обработанная кожа’ (фин. hihna, эст. ihn), ср. лит. šikšnà ‘кожа’.
Пытанне пасмяротнага жыцця ёсць, магчыма, цэнтральным пытаннем любой філасофскай ці рэлігійнай дактрыны. Гэты артыкул — вынік працяглай працы па зборы і асэнсаванні разнастайнага матэрыялу. Пазіцыя, выкладзеная ў артыкулы, ня мае дагматычнага характару і не з'яўляецца спробай нейкай "найбольш дакладнай" рэканструкцыі.
KRYVIS pinned «Пытанне пасмяротнага жыцця ёсць, магчыма, цэнтральным пытаннем любой філасофскай ці рэлігійнай дактрыны. Гэты артыкул — вынік працяглай працы па зборы і асэнсаванні разнастайнага матэрыялу. Пазіцыя, выкладзеная ў артыкулы, ня мае дагматычнага характару і не…»
Forwarded from Prošča | Прошча
Балтыйская брошка са свастыкай эпохі вікінгаў

Гэтая брошка — дакладная копія арыгінальнай знаходкі. Перш за ўсё, ён незвычайны тым, што відавочна зьяўляецца творам эпохі вікінгаў, акрамя таго, датуецца IX ст. то бок супадае з прыходам у Літву швэдзкіх вікінгаў.

Скандынавы, акрамя гандлю й набегаў, заўсёды імкнуліся весьці за сабою плямёны, у землі якіх яны йшлі «шукаць славы». Прыклад таму - гісторыя Русі, Пранцыі, Англіі ды многіх іншых дзяржаў, якія зьявіліся дзякуючы імкненьню паўночных воінаў да прыгод і новых земляў.

Ёсьць меркаваньне, што змеяносная свастыка родам з Прыбалтыкі. Таму можна меркаваць, што заказчык гэтай брошкі быў адным са шматлікіх шукальнікаў славы і хацеў уліцца ў мяйсцовае грамадзтва, выбіраючы ўпрыгожваньне ў адпаведнасьці з модай і звычаямі плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі Літвы.

Зараз выяву гэтай брошкі можна ўбачыць на сьцязе літоўскай «Рамувы».
Хібная сутнасць рэканструктывісцкага падыходу была, зрэшты, добра праілюстравана знаёмай нам Рамувой, што некалькі дзесяцігоддзяў апранаецца ў археалагічныя строі (што цікава -- пахавальныя), арганізуе "балцкія" вяселлі для нігілістычна налаштавай моладзі і прыгожа спявае. Вельмі характэрна, што і ў сваю назву яны дадалі "таварыства старажытнабалцкай рэлігіі". Непаглыбленнасць і павярхоўнасць іх падыходу кальсьці прымусіла пераацаніць ролю сучнаснага літоўскага этна-традыцыяналісцкага дыскурсу на ўсёй нашай прасторы. Падрабязней пра гэтую вельмі архетыповую з'яву ў новым відэа на канале Яўгенія Нячкасава.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM