KRYVIS
350 subscribers
408 photos
16 videos
51 files
126 links
Crivica. Baltica. Indogermanica
Этнарэлігійнае з'адзіночанне

Супраць экстрымізмы ў любых праявах. У адносінах да сучаснай палітыкі займаем пазіцыю апалітэйі


Зваротная сувязь — @kryvisbot
Download Telegram
#indogermanica

Этнічнае паходжанне народаў Еўропы

EN і WHG — палеаеўрапейцы
Yamnaya — індаеўрапейцы
Lioj ūžuolalis lioj užsiauga
Ūžuolalis auga tevelia pakluonėj
Ūžuolalia drūtas drūtas liemenėlis
Ūžuolalia plačias plačiasias šakelas
Ūžuola karpyci karpyci lapeliai
Ūžuolalia kupli kupli viršūnėla
Ūžuolaly raibas raibas sakalėlis
#crivica

З кнігі "Беларускі народ супраць папоў і рэлігіі"
Даволі грунтоўны адказ хрысціянскім касэрватарам і нацыяналістам, змагарам з глабалізацыяй і “левацкімі” правамі чалавека ад іх жа адзінаверца, няхай і больш паслядоўнага. Мяркую, для чытачоў зразумела, што мы не падтрымліваем пазыцыю аўтара, выкладаем хіба як дэманстрацыю рэальна хрысціянскага светапогляду, без “пагаскіх” дадаткаў для большай прывабнасці. Што гэта мае супольнага з этнічнай традыцыяй і захаваннем нейкіх там моў (што ёсць зместам якога-кольвек нацыяналізму) вырашайце самі.

„Апазыцыя “свой-чужы” не з’яўляецца сістэмна хрысціянскім супроцьпастаўленнем. Калі мы з палякамі чужыя-наша хрысціянізацыя так і не адбылася. У Беластоцкім ксцёле побач са зброяй “Арміі Краёвай” бачыў надпіс на целе хрыста са словамі біскупа “хто ня мае зямной радзімы, не будзе мець і нябеснай”.....беражыцеся ад паганскіх біскупаў! Як кажуць мусульмане, Богу ня трэба ані народаў, ані іх герояў, ані вобразаў іх зброі. У касцёле адзін выбраны народ, божы народ, які шануе свайго Стваральніка. Літоўскаму каталіку рупіць лёс Польшчы таксама,як каталіку польскаму лёс Літвы. Па-каталіцку мы мусім трымацца ўзаемнай павагі і супрацоўнічаць.
Ці ня ёсць я правы, кажучы, што прыгорадна-пагаскім позірк-эгацэнтрычны, эгаістычны?“-і дадае: “Боскай (хрысціянскай) уладзе не прыймальная адносная мараль, так папулярная сёння (кожнаму свая праўда, што праўда для нас-гэта адное, што праўда для астатніх-іншае), але прыймальная адное абсалютная, усеагульная праўда. Таму монатэізм-гэта вера ў адзінага Бога і адзіную мараль”

Letas Palmaitis “Kas ir kada pagrobė Europą”
Сымбаль хрысціянізацыі й чужынскай улады, а на ім — традыцыйная паганская ахвяра

Гэта архетып мясцовай духоўнасці. Тутэйшасць разбівае й асімілюе любыя наносы
Forwarded from Криватроп
ОКОВСКИЙ ЛЕС

Огромный лесной массив на Великом водоразделе, занимавший значительную часть кривицкого ареала в средние века и являющийся природным разделом балтских и финно-угорских племен в железном веке.

Повесть Временных Лет сообщает: "Днепръ бо потече изъ Оковьскаго леса и течеть на полъдень, а Двина ис того же леса течеть, и идеть на полунощие, и течеть в море Варяжьское; а Волга течеть ис того же леса на въстокъ."

Дикое пространство, скрывающее в своих глубинах истоки великих рек. Его название происходит от балтского корня 'aka' - связанного с водой, источником (Ока имеет ту же этимологию).

Истоки рек и криницы сакральны. У исследователей упоминается, что Великий водораздел являлся местом особого распространения языческих святилищ и местом обитания жрецов. Известно, что в эту область был закрыт путь торговцам и чужакам.

Здесь охотился Бай. Отсюда побежали Ставры и Гавры. Этот дремучий край является образом древней духовности, мифологической Первородиной и истоком кривицких культурных традиций.
#baltica

Латгальскія гаспадарствы ў XIIІ стг.
Дарэчы, пачалі ўзнікаць яны амаль у адзін час з Полацкім княствам (да X стг.)
Мы металагічна вычленяем паганства з фальклору й некаторых гістарычных крыніцаў. Фальклорная традыцыя (літаральна паганства) ў суцэльным існавала да рэвалюцыі, але часткова захавалася й у нашыя часы, нават масава. Параўнайце, колькі людзей ідзе ў чаркву на дні ўспаміну памерлых, а колькі йдзе пад'есці з продкамі на могілках.
Мы не адштурхоўваем нашае паганства ад хоць-якіх мадэрновых зьяў, але толькі ад фальклору (які мае безперапынную пераемнасць ажно да цяперашняга часу ці да нядаўняга й добра зафіксаваны), які наўпрост чысцім ад позніх запазычанняў і вобразаў, дадаючы ў прагалы тое, што вядома ад суседніх балцкіх народаў.
Вобраз Лачплесіса ў міжваеннай Латвіі.
#baltica
Доля літоўцаў на тэрыторыі Ўсходняй Прусіі на 1825 год

Крыніца
"Ніхто ня зменіць факту, што балты ў ВКЛ-беспраўная нацыянальная меншасць" Кацярына Ваданосава
Forwarded from Prošča | Прошча
Сьвятая рака Вяльля(Вяйля)

Этымалягічна назву ракі зьвязваюць з інда-эўрапейскім коранем *vel-/ *vil-, з сэмантыкай сьвету памерлых, але адначасова й сэмантыкай плоднасьці.
Каля ракі знаходзяцца шмат сакральных камянёў і крынічак, а таксама вельмі шмат паданьняў пра саму раку, большасьць якіх зьвязана з вобразам чарцей. Менавіта ім прыпісваюць паходжаньне камянёў, нават і на дне ракі, і пагоркаў на яе берагах. Такое пакланеньне можна зьвязваць з богам Вялесам, які акрамя іншых «галін» апякунства, быў і валадаром царства памерлых, і надаўцам плоднасьці.
Пэўна можна сказаць, што нават тыя паданьні аб Вяйлі, які дайшлі да нас, сведчаць аб яе вялікай міталягічнай ролі ў старажытнасьці. Нават яшчэ напачатку нашага стагодзьдзя жыла памяць аб тым, што раней раку называлі «сьвятой Вялікай ракой».

(На фота Вяйля Вялейскага, Астравецкага й Маладэчанскага раёнаў)

#рака