KRYVIS
350 subscribers
408 photos
16 videos
51 files
126 links
Crivica. Baltica. Indogermanica
Этнарэлігійнае з'адзіночанне

Супраць экстрымізмы ў любых праявах. У адносінах да сучаснай палітыкі займаем пазіцыю апалітэйі


Зваротная сувязь — @kryvisbot
Download Telegram
Абарончыя ўмацаванні плямёнаў днепра-дзвінскай культуры
Аб важнасці традыцыі і яе архетыпаў.

Найбольш відавочным прыкладам распаду традыцыйных грамадскіх кастаў ёсць сённяшняя ваеншчына. Сам тэрмін салдат паходзіць ад лац. Solidus 'манета', што ставіць калісьці адну з вершыняў традыцыйнага грамадства ў адзін шэраг з рамеснікамі, выконваючымі сваю працу з выключна грашовых матывацый. Для іх арганічна чужая трасіндэнтная сутнасць вайны ці якая колечы ідэйная ахвярнасць, нават калі яна фармальна дэкларуецца. Узброены прадстаўнік трэцяга саслоўя здольны на сквапнасць, крывадушша, жлобства, але не на высілак у імя вышэйшай за асабістыя наўды мэты. Як яскрава дэманструюць зусім актуальныя падзеі, вайшы і шудры ў камфляжу, пры пэўных умовах, здольныя нават на пацыфісцкую дэмагогію аб недапушчальнасці кровапраліцця, што ёсць само ў сабе аксюмаронам. Святыя для сучаснаці паняцці "цывілізаванасці" і "прагрэсыўнасці", неглядзячы на тонны каліматарных прыцэлаў і квадратныя кілометры пашытага "мульцікаму", парадаксальна (ці не?) аддаляюць прафесыйнага вайскоўца ад першапачатковых ваярскіх вартасцяў і цнотаў. Аднак зусім іншыя якасці сёння дэманструюць, арагантна агалошаныя цывілізацыяй тубыльцамі, народы і плямёны, якія ваююць не салдатамі, а рэлігійнымі грамадамі. Такім чынам, сярод заснежаных горных храбтоў часам можна пабачыць значна больш духоўнага арыстакратызму, чым на базах самых падрыхтаваных глянцавых рамеснікаў. Трэба зацеміць, што гэта ня ёсць эксклюзыўным атрыбутам народаў усходу, але толькі адлюстраванне, яшчэ небезнадейна праз іх забытых (у адрозненні ад калектыўных "нас"), прымарадыяльных прынцыпаў. Такім чынам, імкненне да традыцыі ня ёсць маўпаванне ісламскага свету, а адкрыццё наноў саміх сябе.
#indogermanica

Даволі ўнікальным явішчам зьяўляюцца йндаіранскія паганцы, якія ў невялікай колькасці (каля 3 тыс.) захаваліся ў горных раёнах паўночнага Пакістана. Адзіным паганскім народам у тым рэгіёне застаюцца калашы, што размаўляюць на мовах дардскай групы індаарыйскай галіны, то бок моўна яны найбольш блізкія да арыяў, што ў сярэдзіне 2 тысячагоддзя да н. э. захапілі поўнач Індастану, таму можна сказаць што калашскае паганства — альтэрнатыўны шлях праведыйскага паганства. Паганства ў іх захавалася праз тое, што падчас гвалтоўнай ісламізацыі родасных ім нурыстанцаў у 1896 годзе яны знаходзіліся па іншы бок ангельскай мяжы. Іхныя вераванні выклікаюць у нас вялікую цікавасць, так як іхная традыцыя зьяўляецца адной з трох (індуісцкая, кафірыстанская, асецінская) у поўнай меры захаваўшыхся паганскіх індаеўрапейскіх традыцыяў.

Галоўным боствам традыцыі зьяўляецца Imra альбо Dezau, ён зьяўляецца Бацькам Неба, стваральнікам свету й людзей. Іншым дужа папулярным боствам ёʼ Indr ці Varendr, аналагічныя ведыйскаму Індры.
Раней у традыцыі прысутнічалі святары (ištikaran), аднак зараз яны амаль адсутнічаюць за выключэннем шаманаў (dehár). Вялікае мейсца ў рэлігіі калашаў займае панятак аб рытуальнай чысціні. Увасабленнем яе зьяўляюцца паўдарослыя хлопцы-цнотнікі. Нечыстымі лічуцца жанчыны й свет за межамі Каласкай даліны. Ушаноўваюцца козы й ядловец, які выкарыстоўваецца шаманамі для пераходу ў транс.
Па ўсёй тэрыторыі даліны знаходзяцца алтары, упрыгожаныя ядлоўцам, перад якімі гарыць агонь і складаюцца ахвяры (коні, каровы, козы, авечкі). У адрозненне ад большасці напрамкаў індуізма, у калашскай кроў ня лічыцца нячыстай, таму ёй акрапляюць алтары. Як і ў індуізме ўшаноўваюцца вораны, у якіх калашы бачуць продкаў. Сярод калашаў распаўсюджаны абрад паветранага пахавання — труны наўпрост пакідаюць у спецыяльных месцах.

M. Witzel Kalash religion
#indogermanica

1) Калашскі алтар
2) Калашскі стод
3) Ахвяраванне казы перад алтаром
4) Калашскія пахаванні
5) Калашскі dehár ходзіць па вуголлю не адчуваючы болю
#indogermanica

Панційскія й кападакійскія грэкі ў сваім грунце — элінізаванaе аўтахтоннае насельніцтва. Тыповы выпадак, калі насельніцтва тэрыторыі пераходзіць на больш перспектыўную мову.
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Гарадзішча балтаў, Вязынка.

Мясцовая назва Замэчак. Пры даследаванні выяўлены рэшткі доўгіх наземных жытлаў слупавай канструкцыі, знойдзены абломкі штрыхаваных і гладкасценных пасудзін, жалезныя нажы, сярпы, шылы, гліняныя прасліцы, грузікі дзякоўскага тыпу. Датуецца 2-5 ст., адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі.
Forwarded from Devibhakta
ВЕЛИЧИЕ МЕГАЛИТОВ

Семь тысячелетий назад на атлантическом побережье стали появляться грандиозные сооружения из каменных глыб, которые в нашу эпоху получат название мегалиты. Позже они получат распространение во многих областях Европы, Передней Азии и Северной Африки. Наиболее известным мегалитом является легендарный Стоунхендж в Англии. До сих пор непонятно, каким образом передвигались гигантские каменные блоки весом порой более сотни тонн для сооружения мегалитов. Среди исследователей идут споры и об их предназначении: были ли это храмы, некрополи или астрономические обсерватории. Ясно лишь то, что эти сооружения не имели прямого хозяйственного значения. То есть люди в ту пору при скудности трудовых и материальных ресурсов тратили время и силы для того, что никак не связано с «экономической эффективностью». Сейчас нас часто пытаются уверить в том, что все действия людей обусловлены корыстными интересами, и миром правит денежный мешок. Однако на примере мегалитов мы видим, что извечное человеческое устремление к Небу оказывается намного выше пресловутого «уровня жизни», «увеличения объема продаж» и прочей обывательщины.
#baltica
Ваяры еўрапейскай лясной зоны X-XI стг.
A — літоўскі арыстакрат
B — эрзянскі арыстакрат
C — латгальскі арыстакрат
Тыповая хрысціянская падмена паняткаў ад паўднёвых суседзяў.

Прававеднікі новага часу паўтаралі якраз хрысціянскага архетып місіянера, для якіх тэрыторыі сучаснай Украіны акурат і былі тымі самымі "дзікунамі". Што датычна традыцыяў, то афіцыйнае хрысціянскае багаслоўе не прадугледжвае захаванне хоць якіх традыцый (напрыклад, пачытанне святых у якасці багоў, аб чым недвусэнсоўна сведчаць фальклорныя дадзеныя й народны погляд на багаслоўе, які не супадае з афіцыйным). Хрысціянства адмаўляе любыя канцэпцыі традыцыяналізма й традыцыйнага мыслення (лінейны час у хрысціянстве). Можна ўспомніць хаця б палітыку афіцыйнай царквы на тэрыторыі Беларусі й Літвы, якая суправаджалася сістэмнай барацьбой з паганскімі святамі й культамі ў выглядзе таго ж Купалля ці традыцыі святкавання Радаўніцы. На дадзены момант найбольш паслядоўнымі хрысціянамі зьяўляюцца пратэстанты, якія следуюць запавету Хрыста "выйсці са свайго радства" й адмаўляюць усе праявы аўтахтоннай рэлігійнасці. Што датычыцца славянскіх раднавераў, то гэта не сур'ёзная тэма для развагаў, бо само па сабе славянства, як менш на тэрыторыі сучаснай Беларусі, непарыўна звязанае з хрысціянствам, якое распаўсюджвалася разам з валадзьбой кіеўскіх князёў. Што датычыцца старажытнагрэцкіх наносаў, то без інкарпарацыі творчасці грэцкіх філосафаў у хрысціянства не было б і сучаснага хрысціянства багаслоўя, а быў бы фан-пераказ на Талмуд у эгалітарным дусе. Наконт захаванасці фальклору на пачатак новага часу давесці, што паганскае капішча пад Полацкам паводле археалагічных сведчанняў дзейнічала ажно да 16 стг., а ў Менску — да пачатку 20 стг., пакуль не было знішчана царскай уладай. Таксама недвусэнсоўна даводзіць аб цалкам паганскай прыродзе беларускай народнай традыцыі аналіз беларускага фальклору з дапамогай кампаратывісцкага метада (гл. вызуканні Скварчэўскага й ЦЭК).

Так, на тэрыторыі Ўкраіны захаванасць паганскіх пластоў фальклору меншая (бо генацыд традыцыі там пачаўся на амаль 400 гадоў раней, чым на нашых землях), але гэта яшчэ лепей сведчыць аб адсутнасці любой універсаліі ў плане рэлігіі й традыцыі, а зьяўленне такой зьявы як універсалізам прама звязаны са зьяўленьнем хрысціянства, якое ня лічыцца ні з культурнымі рэгіёнамі, ні з этнічнымі межамі.

Такім чынам звязваць хрысціянства з хоць якой традыцыяй — ганебная справа, бо паслядоўнікі хрысціянства з самага пачатку першае, што зрабілі — парушылі традыцыю — распаўсюдзілі этнічную рэлігію аднаго народа на ўвесь свет.

Паганцы талерантны да розных пазіцый, чаго чакаем і ад вас
Forwarded from Waters of Memory
Let’s take a more detailed look at Steppe ancestry in Northern Europe…

Highest average is Jämtland 🇸🇪 @ 55.4%
#crivica

Падзел сучаснай Цвярской вобласці на этнакультурныя рэгіёны: балтакрыўскі (Верхняя Цвершчына) й фіна-вугорскі (Ніжняя Цвершчына, Tverin Karjala). Межы складаліся на падставе гідраніміі й рассялення цвярскіх карэлаў у найноўшы час
#indogermanica

Этнічнае паходжанне народаў Еўропы

EN і WHG — палеаеўрапейцы
Yamnaya — індаеўрапейцы