Дзікая прырода побач
2.89K subscribers
2.6K photos
202 videos
2 files
1.29K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
🦉Нацыянальную кампанію «Птушка года» мы праводзім з 2000 года. Галоўная яе мэта – прыцягнуць увагу людзей да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас, іх праблемаў і неабходнасці захавання месцаў іх пражывання.

📗У падтрымку гэтай кампаніі ў выдавецтва «Народная Асвета» выйшла кніга Віктара Гардзея «Птушка года Беларусі 2000 – 2020». Аўтар займальна і дасціпна расказвае пра птушак года.

📷 🐦 Вершы і нарысы пра птушак Беларусі суправаджаюцца шматлікімі здымкамі вядомых беларускіх фатографаў – Сяргея Зуёнка, Паўла Лычкоўскага, Паўла Новікава, Уладзіміра Бондара, Дзмітрыя Якубовіча, Мікалая Вараб’я, Мікалая Гулінскага, Таццяны Раманавай, Сяргея Чарапіцы.

Кнігу можна знайсці ў кнігарнях Беларусі або заказаць на сайце https://www.narasveta.by/vse-knigi/product/view/70/657
#птушкагода
5 снежня адзначаюць адно з самых добрых святаў – Міжнародны дзень валанцёра. 💚👫

Дарагія валанцёры, вы – наша сапраўдная каштоўнасць, вы адметныя людзі, і галоўнае, што кожны гатовы падзяліцца сваімі ведамі, уменнямі, працай для таго, каб захаваць дзікую прыроду. Мы ганарымся, што робім гэтую важную справу разам з вамі!

Дзякуй за моц і вытрымку, за жывы клопат пра птушак і прыроду. Без вас мы не змаглі б зрабіць столькі! ☺️🦉💚

Фота Марыі Шуманскай.
💙 Белая сініца, або князёк (рус. - белая лазоревка) – адзін з сімвалаў Палесся ў Беларусі, бо ніколі яго не пакідае.

✔️
Гэтая рэдкая птушка ўключана ў нацыянальную Чырвоную кнігу і ў Беларусі гняздуецца толькі на Палессі.

✔️Адрозніваецца бела-сіняй афарбоўкай і цёмнай кароткай палоскай на грудзях.

✔️ Князёк лічыцца адной з нашых найпрыгажэйшых птушак! #птушыныяцікавосткі

📷 Шыкоўны здымак ад Андрэя Шэўчыка birdwatch.by/gallery/svyat08/belaya-sinica-cyanistes-cyanus.
😷 Маскі зніжаюць рызыку заражэння і перадачы Covid-19, але цяпер яны самі сталі пагрозай здароўю планеты. ☝️ Яны не толькі ўтрымліваюць пластык, які забруджвае ваду і глебу, але і небяспечныя для дзікіх жывёл, якія могуць у іх заблытацца ці зʼесці іх. 🐦😥

❗️Утылізуй аднаразовыя маскі правільна:
✔️акуратна здымі маску за завязкі,
✔️адарві завязкі,
✔️пакладзі ўсё ў пакет (можна папяровы),
✔️потым – у зачыненую урну ці кантэйнер для агульных адкідаў.

Не выкідвай маскі ў вулічныя урны, з якіх вецер можа іх вынесці.
Не выкідвай скарыстаных масак у кантэйнеры для другаснай сыравіны, у тым ліку для пластыку. Яны зроблены з нятканага матэрыялу – палімерных валокнаў, і ў Беларусі не перапрацоўваюцца.

Больш інфармацыі па гэтай тэме ў артыкуле ад АПБ і ЦЭР ➡️ ptushki.org/news/694041.html
Падкормліваем дробных птушак узімку! 🐦

🥥 Прапануем зрабіць арыгінальную кармушку з какоса! Глядзі майстар-клас ад Валерыя Пясецкага, сябра клуба АПБ «Рэдкая птушка».

З такой начынкай можна рабіць і іншыя кармушкі, напрыклад, з гарбуза. youtu.be/CQqA0uga0Ms
Мы не часта публікуем птушак, якія не жывуць у Беларусі. Але ты толькі паглядзі, як гэтае малянё крычкі Берга вучыцца лётаць! 💔☺️

Гэта, пэўна, наймілейшае, што ты сёння ўбачыш.😇

📷 Такі дзівосны момант змагла захаваць на фота Jacqueline Anderson.
Вы прасілі – мы зрабілі! Акадэмія бёрдвочынгу анлайн! 🦉👩‍🎓

🤗 Калі хочаш пазнаёміцца з рэдкімі відамі птушак Беларусі, навучыццца адрозніваць птушак па галасах і атрымаць шырокія веды ў арніталогіі – запісвайся ў Акадэмію бёрдвочынгу birdingbelarus.by/lectures-excursions-workshops/birdwatching-academy/!

Яна падыдзе птушкарам з некаторым досведам, якія хочуць паглыбіць і сістэматызаваць свае веды.

📍200 відаў птушак, 10 анлайн-лекцый, 2 экскурсіі з арнітолагам.
🙋‍♀️ Паспей запісацца, колькасць месцаў абмежавана, пачынаем 19 студзеня.
Сініца-апалонік (длиннохвостая синица) – сапраўднае ўпрыгожанне беларускіх лясоў! ❤️☺️

🐦 Гэта адна з самых дробных лясных птушак – сярэдні памер яе цела ўсяго 6-7 см у даўжыню, у той час як хвост, які складаецца з некалькіх пёраў, – каля 8-11 см! Таму ў профіль птушка выглядае як сапраўдны апалонік!

Сініца-апалонік не гняздуецца ў дуплах, а будуе арыгінальныя гнёзды авальнай формы з бакавым уваходам. Яна робіць іх з моху, лішайнікаў, бяросты ды павуціны. #птушыныяцікавосткі

📷 Фота зроблена Ігарам Бандарэнкам у Бярэзінскім запаведніку, @ptushkafota.
❄️ Узімку дні кароткія, таму ў вераб’іных птушак менш часу на пошукі корму. А з-пад снегу і лёду яго ўвогуле бывае не дастаць. Каб дробным птушкам было лягчэй перажыць маразы, можна павесіць за акном або на дрэве кармушку. 👀 Назіраць за птушкамі на ёй – асабліва з дзеткамі – асобнае задавальненне.

🐦🐦 Нават у горадзе акрамя дамавых і палявых вераб’ёў, сініх і вялікіх сініц, да цябе на кармушку могуць завітаць зелянушкі, таўстадзюбы, папаўзні, гілі, дзятлы, сойкі, чыжы. 😍

📷 Вось да Валярыя Пясецкага на кармушку прылятае чубатая сініца (хохлатая синица). #птушкілякармушкі
16-17 студзеня адбудзецца акцыя “Птушкі ля кармушкі”. Будзем разам лічыць птушак! Пра акцыю мы яшчэ не раз нагадаем 😉

А пакуль прапануем патрэніравацца і вызначыць тых, хто часцей завітвае на кармушкі.

Аўтар фота 1 — Аксана Казакова. Адгадаеш птушку? 👇🏻
Аўтар фота 2 — Дзмітры Якубовіч. Што за прыгажуні? 🤔 Адгадвай 😉👇🏻
Яскравых птушак на кармушцы хапае 😍. Аўтар фота 3 — Дзмітры Іваноў. Адзначай ніжэй, што за птушка 👇🏻
Аўтар фота 4 — Makoto Miharu. Што гэта за шарык на ялінку? 😅 Адзначай правільны адказ👇🏻
Вольга Котава — аўтар фота 5. Што за задуменны прыгажун? Адказвай тут 😉👇🏻
Апошні герой сённяшняй віктарыны 😎 Аўтар фота 6 — Валеры Пясецкі. Адгадай птушачку 👇🏻