Дзікая прырода побач
2.89K subscribers
2.6K photos
202 videos
2 files
1.28K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
А ты ведаеш, як вароны бароняць сваю тэрыторыю?

Птушка года: факт № 13 з 15.

#дзікіфакт: Шэрыя вароны аб'ядноўваюцца ў чароды, каб адагнаць драпежнікаў са сваёй тэрыторыі.

🦆 У крумкачовых шмат ворагаў – гэта драпежныя птушкі, совы, лісы і куніцы. Адмысловым крыкам вароны прыцягваюць да драпежніка суродзічаў. Яны пікіруюць і наносяць удары дзюбамі. Як правіла, вароны праганяюць драпежніка, калі не задзяўблі яго да смерці.

Дакладна так робяць і многія дробныя птушкі, калі адчуваюць небяспеку для гнязда з боку вароны. Яны аб'ядноўваюцца ў чараду і праганяюць варону нападамі, крыкамі і дажджом з памёту.

Часам шэрыя вароны аб’ядноўваюцца, каб адагнаць драпежную птушку ці лісу ад здабычы.

👉 Калі табе трапіцца шэрая варона з незвычайнымі паводзінамі, здымай фота ці відэа і дасылай у Тэлеграм-чат “Птушка года” @ptushkahoda

Больш цікавых фактаў пра сырую варону чытай па хэштэгу #птушка2024года

📷 Дзякуем за фота Валеру Пясецкаму.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☀️🕊️ Вясна ляціць! Сачы за небам – усё больш птушак вяртаецца да сваіх месцаў гнездавання.

У Беларусь вярнуліся першыя вясковыя ластаўкі, палявыя падкаменкі, пярэстыя валасяніцы (мухоловки-пеструшки). Адзначаны і чорны каршун.

Ужо чуваць спевы круцігалоўкі (вертишейки), еўрапейскага ўюрка, ляснога свірстуна (лесного конька), лескі-завірушкі (славки-завирушки), салаўінага цвыркуна (соловьиного сверчка).

А каго з птушак, якія вярнуліся, табе ўдалося ўбачыць у апошні час? Напішы ў каментарах!

📷 На фота круцігалоўка, аўтар Кацярына Хведанцэвіч; лясны свірстун, аўтар Наталля Бачурынская; еўрапейскі ўюрок, салаўіны цвыркун, палявая падкаменка, аўтар Віталь Некрашэвіч; пярэстая валасяніца, аўтар Іна Шкурко.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі або проста любіш разглядаць прыгожыя фота птушак, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі", @ptushkafota.
Дзівосы і страты вялікіх арляцоў.

Нарэшце можна падвесці вынікі вясновай міграцыі беларускіх вялікіх арляцоў, бо асноўная іх колькасць ужо дома.

На жаль, не абышлося без страт. 😢
З высокай імавернасцю можна казаць, што самец Джо загінуў яшчэ 25 верасня мінулага года падчас восеньскай міграцыі недзе ў Хмяльніцкай вобласці Украіны, а самец Рад – падчас вясновай міграцыі 15 сакавіка гэтага года на Турэччыне, недалёка ад мяжы з Сірыяй.

🦅 Засталося 15 птушак з перадатчыкамі, якія працуюць. З іх толькі адзін самец Тур не даляцеў яшчэ да месца гнездавання. З ім нешта дзіўнае здарылася. Вось ужо тыдзень ён сядзіць у балоце каля Ровенскага прыроднага запаведніка і нечага чакае. Да мяжы з Беларуссю 20 км, да ягонага гнязда – 60 км. Добрым надвор'ем са спадарожным ветрам такі шлях займае ў арляцоў адну гадзіну. Але птушка жывая, гэта відаць па тэмпературы цела і паказчыках акселерометра. Будзем за ёй назіраць далей.

Прылёт астатніх 14 птушак у сярэднім адбыўся троху раней за папярэднія сезоны. 6 птушак сёлета нават пабілі індывідуальныя рэкорды самага ранняга прылёту за 6-7 гадоў назірання. Толькі 3 птушкі прыляцелі як заўжды, толькі адна (Блонд) – пазней, дакладней, найпазней за 7 апошніх гадоў.

Магчыма, да Блонда ў гэтай статыстыцы далучыцца Тур. Дарэчы, менавіта праз Блонда першая вясновая рэгістрацыя вялікага арляца ў Беларусі адбылася так позна – 22 сакавіка, бо на ім адным кожны год трымаўся гэты паказчык. Гэта лішні раз паказвае, што прылёт першай асобіны нічога не кажа пра ход міграцыі, трэба чакаць астатніх і глядзець на сярэднюю дату.

Дзякуем за тэкст арнітолагу Валеру Дамброўскаму. 🙌

📷 Фота ілюстрацыйнае.
Найлепшы спосаб навучыцца адрозніваць птушак – гэта практыка! Запісвайся на Вясновы нацыянальны чэмпіянат па фотабёрдынгу! 😍

🐦 Гэта вельмі добрая нагода атрымаць незабыўныя ўражанні і пазнаёміцца з птушкамі бліжэй. Ты даведаешся, хто з птушак жыве каля цябе, а некаторыя птушкі, магчыма, трапяцца табе ўпершыню.

А зваротная сувязь ад журы падкажа табе, якія віды вызначаны правільна ці няправільна, якія віды засталіся нявызначанымі – і па якіх прыкметах іх можна было пазнаць. Многія птушкары-пачаткоўцы цэняць чэмпіянат акурат за такі фідбэк.

💁‍♀️ Сваімі ўражаннямі дзеліцца ўдзельніца аднаго з чэмпіянатаў Надзея Бацілава:

“Насамрэч, было цікава і весела. Тыя птушкі, якіх бачу кожны дзень (гракі, лебедзі) кудысьці падчас чэмпіянату пахаваліся, а затое тыя, каго я лічыла «вераб’ямі», аказаліся не толькі вераб’ямі. Я пасля чэмпіянатаў кожны раз па-новаму гляджу на свае навакольныя кусты, у якіх, аказваецца, так многа новых для мяне птушак.

Суседні 10-павярховы цагляны дом увесь у ластаўчыных гнёздах, гэта я заўважыла толькі ранкам у дзень чэмпіянату. Калі стала вызначаць, узяла бінокль і заўважыла, што носяцца побач і свіргулі, і ластаўкі. А салаўя, колькі ні намагалася высачыць у кустах, за свае 66 гадоў пабачыла ўпершыню. Ды яшчэ і паздымала.”

Падавай заяўку і лаві птушак у аб’ектыў! 🤗

👉 Падрабязнасці, рэгістрацыя і правілы чэмпіянату глядзі тут!

📷 На фота сіняя сініца, аўтар Кацярына Хведанцевіч, @ptushkafota.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сакавік – ліпень – час заляцанняў у птушак і будавання гнёздаў. ❤️

Некаторыя птушкі ўжо сядзяць на яйках, а іншыя толькі пачынаюць збіраць будаўнічыя матэрыялы.

🪺 Для цёплай падсцілкі ў гняздзе вераб’іныя птушкі збіраюць сухія травяныя карэньчыкі, паперу, пяро, пух і звярыную поўсць.

Ты можаш дапамагчы птушкам – прапанаваць ім поўсць ад сваіх хатніх гадаванцаў. Так ім будзе лягчэй пабудаваць гняздо.

Поўсць можна пакінуць у кармушцы: птушкі хутка знойдуць яе і там яна не намокне. А ўвогуле, птушкі могуць лятаць даволі далёка ад гнязда, каб знайсці патрэбныя матэрыялы.

🧶 Ваўняныя ніткі трэба дробна рэзаць, каб птушкі ў іх не заблыталіся!

🎥 Відэа зняў Павел Сацута дзякуючы Леановічу Коле – хлопчыку, які цэлы год збіраў шэрсць кошкі дзеля гэтых кадраў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ужо ў наступны чацвер пройдзе лекцыя "Топ-10 птушак-рэкардсменаў Беларусі"!

🐦 Лектар Віталь Кашчэеў раскажа цікавыя факты пра 10 відаў птушак Беларусі, якія адзначыліся рэкордамі або маюць незвычайныя суперздольнасці.

Будзе вельмі цікава!

📆 Лекцыя пройдзе 25 красавіка а 19:00 на платформе Zoom.
👛 Кошт лекцыі – 15 рублёў. Для ўдзельнікаў "Дзікага клуба" – бясплатна.
👉 Купіць білет на лекцыю можна тут.

Далучайся і запрашай сяброў, падзяліся гэтым допісам!

🤲 Сваім удзелам у лекцыі ты падтрымліваеш дзікую прыроду Беларусі. ❤️ Увесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты. Пачытаць аб гэтым можаш па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі
Хто тут у нас з Гомельшчыны?
У вас з’явіцца новы заказнік!
😊

Тэрыторыя #4 з 17

🌳💧 Будучы заказнік (пакуль што мясцовага значэння) “Пойма ракі Днепр” – гэта тэрыторыя плошчай 26.675 га ў Брагінскім і Лоеўскім раёнах Гомельскай вобласці на мяжы з Украінай.

Пойма Дняпра тут захавалася ў некранутым стане – са шматлікімі меандрамі, пратокамі і балотамі. На ўчастках з вузкай поймай берагі стромкія, абрывістыя, да 15 м вышынёй. Падчас вясновага разводдзя рака разліваецца да 5 км у шырыню.

🌿 Тут шмат паплавоў, хмызняку, стэпападобных разнатраўных лугоў. Багата чаротна-трысняговых зараснікаў, старыц, зацягнутых дываном водных раслін.

Гэтая тэрыторыя мае тры міжнародныя статусы: тэрыторыя, важная для птушак (ТВП), Рамсарскае ўгоддзе і аб’ект Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.

🦆 Гэта адно з найважнейшых месцаў гнездавання вадаплаўных птушак у Беларусі, а таксама прыпынку на адпачынак падчас вясновай міграцыі. Найбольш значная гэтая тэрыторыя для такіх відаў як дубальт (дупель), драч (коростель), малая крычка, белакрылая крычка, звычайны пагоніч, ластаўка-зямлянка і іншых. Таксама гэта важнае месца нерасту, кармлення і зімоўкі рыб.

👉 Гэта адна з 17 тэрыторый, у якіх з’явіўся добры шанс павысіць свой прыродаахоўны статус да 2035 года. Гэта стала магчыма дзякуючы працы экспертаў кампаніі “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. Аб другіх важных тэрыторыях раскажам у наступных допісах.

А ты быў/была там? Калі маеш фота з гэтых прыгожых мясцін, падзяліся ў каментарах!

🤲 Любіш дзікую прыроду і хочаш яе захаваць? Далучайся да “Дзікага клуба”, раскажы аб ім сябрам! Увесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты. ❤️

Аб іншай нашай прыродаахоўнай працы чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

📷 На фота: драч, аўтар Віктар Рындзевіч; дубальт, аўтар Павел Лычкоўскі; малая крычка, аўтар Кацярына Фацеева.

На скрыншоце з Google Earth: рэчышча Дняпра і яго пойма ў межах заказніка.
На малюнку: схема будучага заказніка.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📷🐦 Хочаш узяць удзел у вясновым чэмпіянаце Беларусі па фотабёрдынгу, але сумняваешся ў сваіх сілах?

Лаві парады па фатаграфаванню птушак ад арнітолага Аляксандра Вінчэўскага!

Для ўдзелу не трэба быць прафесійным фатографам. Галоўнае, каб па фота можна было вызначыць від птушкі.

🤗 Усё атрымаецца! Больш парад глядзі тут.

Чэмпіянат пройдзе ў наступную суботу, 27 красавіка.

Кошт ўдзелу для аднаго чалавека – 20 рублёў. Для ўладальнікаў абанемента "Дзікі клуб" і дзяцей да 18 год – бясплатна.

А ты ўжо падаў/падала заяўку на ўдзел? Рэгіструйся!

💚 Увесь прыбытак ад чэмпіянату мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты. Як мы дапамагаем захоўваць дзікую прыроду Беларусі, чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі
🦆 Ці ведаеш ты, колькі ў Беларусі вадаплаўных птушак?

Калі думаеш, што іх дзясятак-паўтара, то памыляешся: іх каля 70!

Што гэта за птушкі і дзе яны жывуць? Якія ў іх сакрэты?

👉 Глядзі інтэрв'ю з арнітолагам Аляксандрам Вінчэўскім для нашага са @Smartpress праекта "Дзікая прырода Беларусі".

📷 На фота звычайны гогаль, аўтар Алег Аляксевіч, @ptushkafota
⚡️ Калі хочаш зрабіць унёсак у вывучэнне Птушкі года – запрашаем на птушыную прагулку з арнітолагам Аляксандрам Вінчэўскім!

🪺 Для цябе Аляксандр правядзе майстар-клас па падліку гнёздаў шэрых варон і сарок. Будзем вучыцца картаваць іх. Патрэбны зыходныя дадзеныя, каб праверыць, ці выцясняюць вароны сарок з гарадоў. Спадзяёмся, што ты зможаш паўтарыць падлікі потым у сваім мікрараёне.

Вясна бяжыць хутка, праз тыдзень варон на гнёздах будзе не разгледзець. Методыку на днях апублікуем, але лепш паспрабаваць з дасведчаным чалавекам.

🔍 Калі ёсць бінокль – бяры.

Збіраемся заўтра а 18:00 у нашым офісе на вул. Парніковай, 11, памяшканне 4. Удзел бясплатны.

Калі ты не паспееш да гэтага часу, можаш далучыцца пазней – звані па нумары +375447046996

📷 Фота Аимаина хикари, Wikimedia Commons CC BY-NC-SA.

#птушка2024года
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌿 Чацверты дзень наш спецыяліст Юрый Янкевіч ходзіць па лясах Іванаўскага раёна і правярае захаванасць вядомых месцаў з чырванакніжнікамі, а таксама шукае новыя месцы, якія варта аддаць пад ахову.

Юрась дзіка мерзне, але гэта яго не спыняе: справа аховы прыроды – для яго надзвычай важная. Камароў столькі, што лезуць у рот, але Юрась усё адно змог расказаць, як ідуць справы і што ўдалося знайсці.

Добрая навіна: ва ўсіх правераных месцах чырванакніжнікі не зніклі. 🤗

👉 Вось што ён расказаў пра новыя месцы з рэдкасцямі:

– Знайшоў парэлу пласкалістую – мох такі, рэдка ў нас сустакаецца, на паўднёвым захадзе нават і не ведаю, ці былі месцы, дзе ён расце. Для Іванаўскага раёна гэта дакладна першая такая лакацыя. З іншых відаў – лілея кучаравая, асака ценевая – таксама першае месца для Іванаўскага раёна. Венерын чаравічак пачынае з’яўляцца, новыя тэрыторыі выявіў. Сёння 2 гнязды шэрага жураўля знайшоў на прыгожых балотах.

Юрась працягвае абследаваць лясы. Пазычым яму добрага надвор’я! 🌤️

А калі ты хочаш падтрымаць ахову прыроды, то вось як ты можаш гэта зрабіць:

🔹 далучайся да "Дзікага клуба"
🔹 заказвай дзікія футболкі і шоперы
🔹 набывай значкі-піны з птушкамі
🔹 купляй білет на лекцыю пра птушак-рэкардсменаў Беларусі ў гэты чацвер
🔹 запісвайся на чэмпіянат па фотабёрдынгу

🤲 Увесь наш прыбытак мы накіроўваем на ахову прыроды Беларусі. Выбірай свой спосаб дапамагчы гэтай справе! ❤️

#ДзікіяЭкспедыцыі