Дзікая прырода побач
2.89K subscribers
2.6K photos
202 videos
2 files
1.29K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
Загляне сонца і ў наша аконца!😉

Палявы верабей ад Makoto Miharu
жадае ўсім моцы і плённага тыдня 💫.
Знаёмся: самая малая птушка Еўропы - жоўтагаловы каралёк. 🔥

Верх галавы ў яе ярка-жоўты з чорнымi палоскамi па краях. У самца сярэдзiна галавы бывае наогул аранжавая!

Жоўтагаловы каралёк у асноўным любіць сасновыя бары з невялікай колькасцю елак або піхты. 🌲🌲🌲 #птушыныяцікавосткі

☺️ Дзякуем за фота гэтай юркай птушкі Віталю Некрашэвічу.
📘🐦 Значная падзея для арніталогіі Еўропы! ⚡️

3-га снежня выходзіць Другі гнездавы атлас птушак Еўропы, дадзеныя для якога АПБ ды НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі разам з іншымі партнёрамі Еўрапейскай рады па ўліках птушак з 48 краін збіралі ў палях 5 гадоў.☝🏻

Што ў 960-старонкавым Атласе?
🔹 падрабязныя звесткі пра 556 птушак Еўропы з ілюстрацыямі, над якімі працавалі 348 аўтараў і 46 мастакоў;
🔹 689 карт, якія паказваюць відавое багацце ды месцы гнездавання;
🔹 446 карт па зменах у арэалах гнездавання птушак Еўропы.

📍Больш пра кнігу можаш даведацца ў чацвер 3-га снежня падчас ютуб-трансляцыі афіцыйнага выпуску Атласа: https://youtu.be/lme2TBqoIEw, пачатак па беларускім часе – 18.00.

Заказаць Атлас можна на сайце выдавецтва Lynx: https://www.lynxeds.com/product/european-breeding-bird-atlas-2-distribution-abundance-and-change/
#ebba2
🦇Санаторый для кажаноў зноў адчыніў дзверы – Кажанаполіс пачынае трэці сезон! Тут прымаюць кажаноў, знойдзеных людзьмі, і дапамагаюць ім перазімаваць.❄️

У мінулым сезоне паспяхова перазімавалі 43 “пастаяльцы”.🙌🏻

‼️ Калі знойдзеш кажана ў Мінску ці каля яго або калі хочаш быць валанцёрам па дакорме рукакрылых, тэлефануй у Кажанаполіс: +375 29 213 92 57 (МТС, Viber, WhatsApp).

Звярка забяруць, узважаць, пакормяць і адправяць зімаваць у лядоўню: гэта надзейнае месца для зімоўкі нашых кажаноў, бо там тэмпература для іх прыдатная і стабільная.

📷 На фота Ірыны Арахоўскай двухколерны кажан, госць Кажанаполіса.
Сумаваў(ла) па дзікіх лекцыях? Мы – вельмі! ❤️
9 снежня сустрэнемся на анлайн-лекцыі «Птушкі горада за гадзіну»! 🐦

Колькі птушак жыве з намі ў гарадах, чаму чайкі любяць сметнішчы, як кожны можа рабіць свае ўлікі птушак і чаму гэта цікава? 🦆 На гэтыя і шмат іншых пытанняў адкажа вопытны арнітолаг Сямён Левы.

🎟 Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая – ptushki.org/wildlecture!
❗️Увага! Колькасць месцаў абмежавана, паспей запісацца!
Ну вось як прырода робіць птушак такімі прыгожымі? ☺️ Кожнае пёрка са сваім адценнем! 😍

🐦 Попельная чачотка (пепельная чечетка) – рэдкая паўночная госця з тундры. У Беларусі сустракаецца зрэдку на зімоўцы.

Уладзімір Бондар адзначыў у чарадзе з некалькіх сотняў звычайных чачотак некалькі попельных, яны вылучаліся святлейшай афарбоўкай. Па спасылцы больш фота і відэа сустрэчы birdwatch.by/gallery/arktous/pepelnye-chechetki-carduelis-hornemanni
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зімовы стрым ад птушак і звяроў з Белавежскай пушчы – кругласуткава birdwatch.by/stalouka-2021! 🐦🐭🦊

👩‍💻 Утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці ў перапынку паміж заняткамі ва ўніверсітэце, ты можаш назіраць за жыццём дзікіх птушак да самай вясны. 😍 А звяроў пільнуй уначы.

Для нашай краіны гэта ўнікальная магчымасць і неверагодны антыстрэс, вельмі раім! 🤗
Рыбакі ціхутка стаяць у старонцы і зайздросцяць. Якую рыбіну злавіў! 😳

Зімародак – вельмі добры рыбак, выглядвае рыбу зверху, а потым імкліва дае нырца ў ваду, каб яе схапіць. 🐟

👀 Часта вартуе здабычу, седзячы на галінцы над вадой. Абірае для засады самыя ціхія куткі, у якіх яго вельмі цяжка заўважыць. Калі атака прайшла безвынікова, зімародак працягвае чакаць ахвяру на галінцы. #птушыныяцікавосткі

📷 Больш фота і відэа зімародка ад Уладзіміра Бондара birdwatch.by/gallery/arktous/zimorodok-u-nory-alcedo-atthis
🦉Нацыянальную кампанію «Птушка года» мы праводзім з 2000 года. Галоўная яе мэта – прыцягнуць увагу людзей да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас, іх праблемаў і неабходнасці захавання месцаў іх пражывання.

📗У падтрымку гэтай кампаніі ў выдавецтва «Народная Асвета» выйшла кніга Віктара Гардзея «Птушка года Беларусі 2000 – 2020». Аўтар займальна і дасціпна расказвае пра птушак года.

📷 🐦 Вершы і нарысы пра птушак Беларусі суправаджаюцца шматлікімі здымкамі вядомых беларускіх фатографаў – Сяргея Зуёнка, Паўла Лычкоўскага, Паўла Новікава, Уладзіміра Бондара, Дзмітрыя Якубовіча, Мікалая Вараб’я, Мікалая Гулінскага, Таццяны Раманавай, Сяргея Чарапіцы.

Кнігу можна знайсці ў кнігарнях Беларусі або заказаць на сайце https://www.narasveta.by/vse-knigi/product/view/70/657
#птушкагода
5 снежня адзначаюць адно з самых добрых святаў – Міжнародны дзень валанцёра. 💚👫

Дарагія валанцёры, вы – наша сапраўдная каштоўнасць, вы адметныя людзі, і галоўнае, што кожны гатовы падзяліцца сваімі ведамі, уменнямі, працай для таго, каб захаваць дзікую прыроду. Мы ганарымся, што робім гэтую важную справу разам з вамі!

Дзякуй за моц і вытрымку, за жывы клопат пра птушак і прыроду. Без вас мы не змаглі б зрабіць столькі! ☺️🦉💚

Фота Марыі Шуманскай.
💙 Белая сініца, або князёк (рус. - белая лазоревка) – адзін з сімвалаў Палесся ў Беларусі, бо ніколі яго не пакідае.

✔️
Гэтая рэдкая птушка ўключана ў нацыянальную Чырвоную кнігу і ў Беларусі гняздуецца толькі на Палессі.

✔️Адрозніваецца бела-сіняй афарбоўкай і цёмнай кароткай палоскай на грудзях.

✔️ Князёк лічыцца адной з нашых найпрыгажэйшых птушак! #птушыныяцікавосткі

📷 Шыкоўны здымак ад Андрэя Шэўчыка birdwatch.by/gallery/svyat08/belaya-sinica-cyanistes-cyanus.
😷 Маскі зніжаюць рызыку заражэння і перадачы Covid-19, але цяпер яны самі сталі пагрозай здароўю планеты. ☝️ Яны не толькі ўтрымліваюць пластык, які забруджвае ваду і глебу, але і небяспечныя для дзікіх жывёл, якія могуць у іх заблытацца ці зʼесці іх. 🐦😥

❗️Утылізуй аднаразовыя маскі правільна:
✔️акуратна здымі маску за завязкі,
✔️адарві завязкі,
✔️пакладзі ўсё ў пакет (можна папяровы),
✔️потым – у зачыненую урну ці кантэйнер для агульных адкідаў.

Не выкідвай маскі ў вулічныя урны, з якіх вецер можа іх вынесці.
Не выкідвай скарыстаных масак у кантэйнеры для другаснай сыравіны, у тым ліку для пластыку. Яны зроблены з нятканага матэрыялу – палімерных валокнаў, і ў Беларусі не перапрацоўваюцца.

Больш інфармацыі па гэтай тэме ў артыкуле ад АПБ і ЦЭР ➡️ ptushki.org/news/694041.html
Падкормліваем дробных птушак узімку! 🐦

🥥 Прапануем зрабіць арыгінальную кармушку з какоса! Глядзі майстар-клас ад Валерыя Пясецкага, сябра клуба АПБ «Рэдкая птушка».

З такой начынкай можна рабіць і іншыя кармушкі, напрыклад, з гарбуза. youtu.be/CQqA0uga0Ms
Мы не часта публікуем птушак, якія не жывуць у Беларусі. Але ты толькі паглядзі, як гэтае малянё крычкі Берга вучыцца лётаць! 💔☺️

Гэта, пэўна, наймілейшае, што ты сёння ўбачыш.😇

📷 Такі дзівосны момант змагла захаваць на фота Jacqueline Anderson.
Вы прасілі – мы зрабілі! Акадэмія бёрдвочынгу анлайн! 🦉👩‍🎓

🤗 Калі хочаш пазнаёміцца з рэдкімі відамі птушак Беларусі, навучыццца адрозніваць птушак па галасах і атрымаць шырокія веды ў арніталогіі – запісвайся ў Акадэмію бёрдвочынгу birdingbelarus.by/lectures-excursions-workshops/birdwatching-academy/!

Яна падыдзе птушкарам з некаторым досведам, якія хочуць паглыбіць і сістэматызаваць свае веды.

📍200 відаў птушак, 10 анлайн-лекцый, 2 экскурсіі з арнітолагам.
🙋‍♀️ Паспей запісацца, колькасць месцаў абмежавана, пачынаем 19 студзеня.
Сініца-апалонік (длиннохвостая синица) – сапраўднае ўпрыгожанне беларускіх лясоў! ❤️☺️

🐦 Гэта адна з самых дробных лясных птушак – сярэдні памер яе цела ўсяго 6-7 см у даўжыню, у той час як хвост, які складаецца з некалькіх пёраў, – каля 8-11 см! Таму ў профіль птушка выглядае як сапраўдны апалонік!

Сініца-апалонік не гняздуецца ў дуплах, а будуе арыгінальныя гнёзды авальнай формы з бакавым уваходам. Яна робіць іх з моху, лішайнікаў, бяросты ды павуціны. #птушыныяцікавосткі

📷 Фота зроблена Ігарам Бандарэнкам у Бярэзінскім запаведніку, @ptushkafota.
❄️ Узімку дні кароткія, таму ў вераб’іных птушак менш часу на пошукі корму. А з-пад снегу і лёду яго ўвогуле бывае не дастаць. Каб дробным птушкам было лягчэй перажыць маразы, можна павесіць за акном або на дрэве кармушку. 👀 Назіраць за птушкамі на ёй – асабліва з дзеткамі – асобнае задавальненне.

🐦🐦 Нават у горадзе акрамя дамавых і палявых вераб’ёў, сініх і вялікіх сініц, да цябе на кармушку могуць завітаць зелянушкі, таўстадзюбы, папаўзні, гілі, дзятлы, сойкі, чыжы. 😍

📷 Вось да Валярыя Пясецкага на кармушку прылятае чубатая сініца (хохлатая синица). #птушкілякармушкі
16-17 студзеня адбудзецца акцыя “Птушкі ля кармушкі”. Будзем разам лічыць птушак! Пра акцыю мы яшчэ не раз нагадаем 😉

А пакуль прапануем патрэніравацца і вызначыць тых, хто часцей завітвае на кармушкі.

Аўтар фота 1 — Аксана Казакова. Адгадаеш птушку? 👇🏻
Аўтар фота 2 — Дзмітры Якубовіч. Што за прыгажуні? 🤔 Адгадвай 😉👇🏻