Дзікая прырода побач
2.89K subscribers
2.6K photos
201 videos
2 files
1.28K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
Яшчэ адна добрая навіна для ўсіх!

Прыпяць, здаецца, адзіная рака ў нас, якая прыносіць свае воды з Украіны і туды іх і ўносіць.

💧🦆 Прыпяць стварыла поймавыя экасістэмы, вельмі важныя для птушак. На астраўках падчас разводдзя гняздуюць сотні качак і кулікоў. А падчас міграцыі тут спыняюцца для падсілкавання дзясяткі тысяч крычак і рыбачак, сотні тысяч кулікоў, гусей і качак.

🐦 З чырванакніжных птушак тут можна сустрэць чаплю-бугая (большая выпь), чорнага бусла, арлана-белахвоста, арла-вужаеда, малога пагоніча, драча (коростель), дубальта, вялікага грыцука (большого веретенніка), малую крычку, пугача (філіна) і г.д.

Амаль на ўсім працягу яе плыні створаны ахоўныя тэрыторыя, пачынаючы з заказніка “Прастыр” на Піншчыне, потым “заказнік “Сярэдняя Прыпяць”, нацпарк “Прыпяці”, закзнік "Стрэльскі" і Палескі запаведнік на мяжы з Украінай. Толькі добры шмат поймы ад Петрыкава да Мазыра не меў адпаведнага статусу! Цяпер гэта будзе папраўлена.

👏 Адразу два новыя заказнікі павінны з’явяцца на Гомельшчыне. Пойма будзе ўмоўна падзелена паміж раёнамі: гэта заказнік “Петрыкаўская Прыпяць” плошчай каля 8500 га ў Петрыкаўскім раёне і заказнік “Ніжняя Прыпяць” плошчай каля 15300 га ў Мазырскім раёне.

Толькі паглядзі на буйныя меандры Прыпяці – як прыгожа! 😍

Рэдкія віды і пералётныя птушкі тут будуць пад надзейнай аховай.

Гэта апошнія з 17 тэрыторый, якім сёлета трапілі ў актуальныя планы па развіццю ахоўных тэрыторый дзякуючы працы нашай кампаніі ТАА “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.

Пра іншыя тэрыторыі можна пачытаць па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

🤲 Падтрымай дзікую прыроду Беларусі! Вось як можна гэта зрабіць: набыць абанемент “Дзікага клуба”, атлас-вызначальнік раслін, размалёўкі-“энцыклапедыі” ад арнітолагаў, кубкі з птушкамі, значкі-піны на адзенне з птушкамі і кветкамі. Вось тут можна паглядзець падрабязней. Вельмі разлічваем на тваю падтрымку!

📷 На фота: белашчокая рыбачка, аўтар Алёна Ціхановіч; вялікі грыцук, аўтар Алесь Зянкоў; схема будучых заказнікаў “Петрыкаўская Прыпяць” і “Ніжняя Прыпяць”.
Да колькі могуць лічыць бакланы?

Крумкачовыя і дзённыя драпежнікі могуць лічыць да трох. Папугаі могуць лічыць да 17!

У Кітаі людзі здаўна выкарыстоўваюць вялікіх бакланаў для здабычы рыбы. Перад рыбалкай, птушцы на горла надзяваюць кольца, каб яна не магла праглынуць рыбу. Але найлепшым абучаным птушкам ніякага кольца не патрэбна – яны самі складваюць рыбу ў лодку.

🐟 На рацэ Гуй Джыянг на поўдні Кітая рыбакі давалі бакланам з’есці кожную восьмую рыбу, якую лавіла птушка. Але, цікава, што калі баклан не атрымліваў заслужанага пачастунку ў выглядзе восьмай рыбы, ён наадрэз адмаўляўся рыбачыць далей!

Гэтыя паводзіны прывялі да меркавання, што бакланы могуць лічыць да сямі. Аднак даследаванне паказала, што яны добра лічаць да 17, як і папугаі!

📷 На фота вялікі баклан, аўтар Juicy Honey Pickle, чат “Птушкі з фотастужкі”, @ptushkafota.
🤩У Прыпяцкім нацпарку жыве рэдкая морфа рэдкай птушкі!

🦅Ужо сёмы год у Прыпяцкім нацпарку вядома адна мясцовая самка вялікага арляца рэдкай светлай морфы (афарбоўкі), якую заолагі называюць"fulvescens".

Цікава, што некаторыя навукоўцы дагэтуль лічаць, што жоўтая морфа адсочваецца толькі ў маладых птушак. Маўляў, з узростам яны робяцца бурымі па колеры, як усе вялікія арляцы. Але гэтая самка, якой ужо не менш за 12 гадоў, паказвае, што гэта не зусім так.

Працяг👇
Пачатак👆🏼

Кожны год арнітолаг Валер Дамброўскі назірае за жыццём гэтай самкі з дапамогай фотапастак ля гнязда. Сабраны даволі добры матэрыял для навуковага артыкула, але бракавала здымкаў, як птушка выглядае ў паветры. Было б добра зразумець, як яе не зблытаць, напрыклад, з малым арляцом.
І вось арнітолагу нядаўна ўдалося ўпершыню пабачыць гэтую самку сваімі вачыма і атрымаць некалькі фота ў палёце.😍

“Зблізку колер ніжніх крыючых крыла, шыі і галавы вельмі адметны - з моцным аранжавым адценнем, нібыта птушка знутры свеціцца, - піша ў сваім акаўнце Фэйсбука Валер. - А вось на значнай адлегласці ён страчвае гэты эфект і выглядае проста светла-бэжавым, зусім як у малога арляца. Так што блытаніна відаў у выпадку назірання дарослага фульвесцэнса вельмі верагодная. Асабліва калі светлым будзе дробны самец вялікага арляца”.

#дзікіфакт: І вялікі, і малы арлец уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, але вялікі арлец больш рэдкі і яму пагражае глабальнае знікненне. У Беларусі гняздуецца 120-160 пар – і гэта адна з найвялікшых папуляцый гэтага віду ў свеце.

Дзякуем Валеру Дамброўскаму🙌
Паляванне падчас міграцыі: праляцець і выжыць😞

Празмерная эксплуатацыя - адзін з асноўных фактараў вымірання птушак ва ўсім свеце і другая па значнасці пагроза пасля страты месцаў пражывання для пералётных птушак.

Паводле даследавання глабальнай асацыяцыі прыродаахоўных арганізацый BirdLife International, штогод у краінах Міжземнамор'я забіваюць толькі нелегальна каля 25 мільёнаў пералётных птушак 😱. Гэта збольшага пеўчыя птушкі, якія размнажаюцца ў кантынентальнай Еўропе і мігруюць да месцаў зімоўкі на поўдзень ад Сахары, а таксама драпежныя птушкі і вадаплаўныя.

Уздоўж усяго егіпецкага і лівійскага ўзбярэжжа, напрыклад, браканьеры ўсталёўваюць сотні кіламетраў сетак-туманак падчас восеньскай міграцыі і масава ловяць птушак.😧

Прыродаахоўнікі параўноўваюць сённяшнія маштабы незаконнага палявання на птушак з гандлем наркотыкамі, зброяй і людзьмі.
Чаму так адбываецца? Асноўныя прычыны:
▶️ У кантрольных і судовых органаў мала досведу ў гэтай тэме, адпаведна, яны асабліва не імкнуцца займацца правапарушэннямі, звязанымі з браканьерствам.
▶️ У многіх краінах распаўсюджана карупцыя ў кіраванні паляўнічымі ўгоддзямі.
▶️ Штрафы часта вартыя смеху і не стымулююць адмовіцца ад незаконнага палявання.

Не толькі браканьерства, але і легальнае паляванне можа негатыўна ўплываць на папуляцыі птушак. Напрыклад, у Францыі 63 відаў птушак адданы паляўнічым, і сярод іх тыя, якія ў іншых еўрапейскіх краінах знаходзяцца пад строгай аховай, напрыклад, вялікі кулён (большой кроншнеп), белабровы дрозд, залацістая сеўка (золотистая ржанка). 1 250 000 французскіх паляўнічых забіваюць мільёны птушак штогод.😥

У Беларусі цяпер гусінае паляванне восенню аддзелена ад качынага. Раней падчас жніўня паляўнічыя знішчалі амаль увесь мясцовы прыплод шэрых гусей, якія і цяпер маюць у краіне ўсяго некалькі сотняў пар. Цяпер да адкрыцця сезона на гусей у верасні мясцовыя гусі паспяваюць адляцець у краіны ЕС і пад стрэлы трапляюць толькі мігранты з усходу.

Дзякуем Паўлу Сацуту за фота з залацістымі сеўкамі!👆🏼
🦇 У ДОМ ЗАЛЯЦЕЎ КАЖАН – ШТО РАБІЦЬ?

✔️ Не панікуй – кажан баіцца больш, чым ты.
✔️ Не спрабуй злавіць: можаш траўмаваць!
✔️ Не дапускай кантактаў кажана са свойскімі жывёламі.
✔️ Дачакайся вечару, адчыні вокны – пасля захаду сонца кажан зляціць сам.
✔️ Калі ўсё ж трэба ўзяць кажана ў рукі (напрыклад, жывёла ляжыць на падлозе), рабі гэта толькі ў шчыльных пальчатках.
✔️Няма пальчатак? Накрый кажана каробкай, падсунь шчыльны аркуш паперы і вынесі кажана на двор. Прыхілі аркушам да вертыкальнай паверхні (ствала дрэва, сцяны), затым выцягні аркуш – акуратна, каб кажан зачапіўся за тую паверхню. Дачакайся, каб ён адляцеў.
✔️ Ні ў якім выпадку не скідвай кажана з акна ці з балкона – ён можа ўпасці на зямлю і стаць здабычай драпежнікаў.
✔️ Калі бачыш траўмаванага кажана – звані хіраптэролагу Аляксею Шпаку: +37529 213-92-57.

❗️ Памятай: кажанам пагражае знікненне. 8 відаў кажаноў уключана ў Чырвоную кнігу Беларусі.
🦇 Зберажы кажаноў – падзяліся гэтым допісам з сябрамі!

На фота Аляксея Шпака - рыжая вячэрніца.
Дзікія рэдкасці Столінскага раёна🤩

У ліпені кампанія “Дзікая прырода” працягвала маніторыць месцы з чырванакніжнікамі і шукаць новыя, каб перадаць іх пад ахову.

Расказваем, як прайшла 10-дзённая дзікая экспедыцыя ў Столінскі раён.
На заказніку “Сярэдняя Прыпяць” праверана 43 месцы са спецыяльнай аховай праз чырванакніжнікаў. А на Альманскіх балотах знайшлі новыя месцы з рэдкімі відамі.👍

З правераных месцаў пацвердзілася прыблізна 40%. Сярод іх - гнёзды чорнага бусла і вялікага арляца, тры пасяленні вяртлявай чаротаўкі.

“Многія месцы не пацвердзіліся праз недакладныя каардынаты, - расказаў Юрый Янкевіч. - Напрыклад, у дакументах 35-40-гадовай даўнасці няма ніякай канкрэтнай прывязкі да лакацыі і па-просту складана зразумець, дзе ўвогуле шукаць. А ў некаторых дакументах прывязка была вельмі агульная, скажам – да лясніцтва, без канкрэтнага квартала”.

Працяг👇
У некаторых месцах ахоўныя віды зніклі праз сукцэсіі: напрыклад, адкрыты поплаў зарос вербалозам. А такія віды як чапля-бугай (большая выпь) і драч (коростель) не вельмі прывязаныя да аднаго месца гнездавання, калі побач ёсць аналагічныя зарасці. У такіх выпадках у ахоўных дакументах абнаўляліся каардынаты.📄

🦅Падчас праверкі ахоўных месцаў з чырванакніжнікамі атрымалася заадно знайсці і новыя. Гэта гнездавыя тэрыторыі чорнага бусла, валасяніцы-белашыйкі, арлана-белахвоста, драча, пугача, малога арляца і вяртлявай чаротаўкі, а таксама самага вялікага еўрапейскага жука - вялікага дубовага вусача.

Працяг👇
🌿Па раслінах знойдзена вельмі значная паўднёвая мікрапапуляцыя званочка шыракалістага. Раней была інфармацыя толькі пра адно месца вырастання гэтага віду ў “Сярэдняй Прыпяці”, але яно не пацвердзілася. Затое ў іншых частках заказніка знойдзена 12 новых месцаў.
Апісана шмат новых участкаў з крапівой кіеўскай, зубніцай (зубянкай) клубнялістай, рэдкімі імхамі: парэлай пласкалістай і некерай перыстай.

🐢На Альманскіх балотах знойдзена 10 новых месцаў з чырванакніжнікамі. Сярод іх тэрыторыя, важныя для такіх відаў як вялікі дубовы вусач, зімародак, балотная чарапаха, стракоз: дзедкі рагатага, нехаленіі прыгожай і люткі сібірскай.

☀️Экспедыцыя праходзіла ў вельмі складаных умовах: 10 дзён на ліпеньскай спякоце па цяжкадаступных месцах – не жарты.

Але гэтая праца патрэбная, каб захаваць дзікую прыроду.

Калі хочаш падтрымаць гэтую важную справу, далучайся да Дзікага клуба, набывай наш атлас-вызначальнік раслін, дзікія кубкі і бутэлькі, размалёўкі ад арнітолагаў або значкі-піны з птушкамі.

Фота Юрыя Янкевіча
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што гэта з малой белай чапляй, чаму яна так паводзіцца?🧐

Не хвалюйся, гэта звычайныя паводзіны, і гэта зусім не танец, а паляванне!😁

Малыя белыя чаплі (МБЧ) кормяцца на мелкаводдзі – ловяць рыбку, жабак, насякомых, рачкоў, павукоў, малюскаў, дробных рэптылій.

Як і меню, спосабы здабычы ежы ў МБЧ таксама разнастайныя. Яны могуць нерухома стаяць у вадзе, а потым – хоба! – і рыбка, якая праплывала міма, ужо ў дзюбе.

А могуць, як на відэа, бегчы па вадзе з апушчанай дзюбай напагатове. Часам яны пры гэтым распасціраюць крылы.

На відэа ёсць момант, дзе чапля патупвае нагой – гэта якаб патрывожыць дробную рыбу: тая пачынае ўцякаць, і чаплі лёгка яе заўважыць.

#дзікіфакт Часам МБЧ, як і белыя буслы, палююць побач са статкамі: каровы, калі рухаюцца, трывожаць жабак, тыя скачуць - і іх лёгка ўпаляваць. 🐸

МБЧ – рэдкі залётны паўднёвы від у Беларусі, рэгіструецца ў нас амаль штогод. Вельмі падобная па афарбоўцы на вялікую белую чаплю, але сама памерам з вялікага кулёна.

Відэа зняла ў Тураве Іна Субоціна.