Дзікая прырода побач
2.89K subscribers
2.6K photos
202 videos
2 files
1.28K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
Сябры, хто заказаў атлас-вызначальнік - вам павінна прыйсці СМС з інструкцыяй аб аплаце. Калі камусьці СМС не дайшла - напішыце @tomatobird - вышлем інструкцыю ў тэлеграм.

НАБЫЦЬ КНІГУ "200 цветковых растений Беларуси. Атлас-определитель"
На гэты момант заказана 20% накладу. Дзякуй усім пакупнікам!
Добрыя навіны для Гомельшчыны!

🌿 Яшчэ частка дзікай прыроды атрымала шанец на лепшае захаванне. Гэта будучы заказнік нацыянальнага ўзроўню “Смычок-Калінаўка” у Рэчыцкім і Жлобінскім раёнах. Ён будзе створаны на базе дзвюх тэрыторый: заказніка рэспубліканскага значэння “Смычок” (2,6 тыс. га) і заказніка мясцовага значэння “Калінаўка” (3,7 тыс. га).

Гэтая тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус, як аб’ект Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.

Заказнік “Смычок” знаходзіцца ў вельмі жывапісным месцы на сутоку рэк Бярэзіны і Дняпра.
Водна-балотны заказнік “Калінаўка” ахоўвае ў асноўным балотныя віды і біятопы.

🦅🌱 А “чырванакніжных” відаў жывёл і раслін тут багата: зімародак, чорны бусел, палявы лунь, драч (коростель), дубальт, арлан-белахвост, чапля-лазянік (малая выпь), чорны каршун, чапля-кваква, кулік-марадунка, сажалкавая начніца, жаўтушка зяноўная, плывунец найшырэйшы, фіялка багнавая, вадзяны арэх плывучы, касач сібірскі, лікападыела заліўная і іншыя.

Цяпер гэтая аб’яднаная тэрыторыя атрымае больш высокі і надзейны ахоўны статус. Гэта стала магчыма дзякуючы сумеснай працы нашай кампаніі “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.

🤲 Хочаш падтрымаць нашу прыродаахоўную працу? Вось як ты можаш гэта зрабіць: далучыцца да “Дзікага клуба” або набыць значкі-піны на адзенне з птушкамі і кветкамі, размалёўкі з птушкамі ад арнітолагаў. А можа цябе зацікавіць навінка – атлас-вызначальнік дзікіх кветкавых раслін Беларусі? Выбірай, што з гэтага табе больш карысна.

Кожная пакупка – гэта ўнёсак у захаванне прыродных тэрыторый, бо ўвесь прыбытак ідзе менавіта на гэтыя мэты. ❤️

📷 На фота: арлан-белахвост, аўтар Сяргей Аднавал; фіялка багнавая, аўтар Іна Субоціна; заказнік “Калінаўка”, фота з сайта Мінпрыроды. На скрыншоце з Google Earth будучы заказнік “Смычок-Калінаўка”.

#ДзікіяЭкспедыцыі
Любіш бываць у лесе? А хочаш даведацца пра яго таямнічае жыццё? Тады запрашаем цябе на лекцыю, якая пройдзе ўжо ў гэты панядзелак 29 ліпеня!

🌲 Лектар – Максім Ермохін, кандыдат біялагічных навук, раскажа пра таямніцы дзікіх лясоў.

❤️ Лекцыя пройдзе на беларускай мове.

Навошта ў лесе вокны?
Караед і буралом – сябры лесу?
Лес на балоце ці балота ў лесе?
Ці шмат у Беларусі першабытных лясоў?

Гэта толькі частка пытанняў, на якія Максім Ермохін адкажа падчас лекцыі. А ў канцы лекцыі ў цябе будзе магчымасць задаць яму свае пытанні.

Лекцыя толькі для ўдзельнікаў “Дзікага клуба”! Далучайся

Далучыўшыся да клуба, ты падтрымаеш нашу працу па ахове прыроды, бо менавіта на гэта ідзе наш прыбытак.

А яшчэ атрымаеш яшчэ запісы 5 крутых лекцый, якія прайшлі сёлета: пра запаведнікі і нацпаркі, пра міграцыю нашых птушак, пра дзённых драпежных птушак, пра птушак у міфалогіі беларусаў і пра 10 птушак-рэкардсменаў Беларусі.

Да канца года ў клубе пройдзе яшчэ некалькі лекцый, на якіх ты зможаш прысутнічаць анлайн і паглядзець потым у запісе.
5 рэчаў, якія ты можаш зрабіць для дзікай прыроды

1️⃣ На прыродзе прыбяры не толькі свае смецце, але і тое, што пакінулі іншыя. Не забывай сартаваць яго.

2️⃣ Не выпускай свайго коціка на самавыгул – так ты ўратуеш жыццё многім дзікім птушкам і дробным звярам.

3️⃣ Выбірай грамадскі транспарт замест свайго аўтамабіля, калі ёсць такая магчымасць.

4️⃣ Не выкідай старыя рэчы, калі яны ў добрым стане – знайдзі ім новых гаспадароў.

5️⃣ Далучайся да “Дзікага клуба”, набывай нашу новую кнігу “200 цветковых растений Беларуси. Атлас-определитель”, размалёўкі ад арнітолагаў, значкі-піны на адзенне з птушкамі і кветкамі. Прыбытак мы накіроўваем на ахову прыроды.

💚 Сёння – Сусветны дзень аховы прыроды (World Nature Conservation Day). Гэты дзень – напамін чалавецтву пра неабходнасць захавання прыродных экасістэм, без якіх не будуць здаровымі ні наша планета, ні будучыя пакаленні людзей.

Што са свайго боку можаш параіць зрабіць для прыроды?

📷 На фота Віктара Зямніцкага звычайны шпак.
Няма смачней вадзіцы… як з нашых дзікіх кубкаў і бутэлек!

Купляй свой прыгожы керамічны кубак і лёгкую бутэльку для вандровак з прыгожымі птушкамі – увесь прыбытак ад іх пойдзе на ахову прыроды Беларусі. ❤️

На кожным кубку і бутэльцы ёсць наш лагатып з барсуком Ясем – натхняльнікам кампаніі “Дзікая прырода”.

🐦 Яркія ілюстрацыі і крутыя фота будуць падымаць табе настрой, а значыць, і напой з такога кубка ці бутэлькі атрымаецца смачнейшы!

А калі твой сябра ці родзіч – аматар птушак, то зрабі яму прыемны падарунак. 🎁

Першая партыя кубкаў і бутэлек абмежаваная – таму спяшайся парадаваць сябе і блізкіх.

👉 Кубкі па 330 і 450 мл, бутэлька 600 мл. Пачытаць падрабязнасці і зрабіць заказ можна тут.
🐦 Любіш фатаграфаваць белых буслоў? Адпраўляй да канца жніўня свой здымак на конкурс!

Найстарэйшая нямецкая экалагічная арганізацыя NABU, партнёр BirdLife International у ФРГ, абъявіла фотаконкурс прысвечаны глабальнаму перапісу белых буслоў.

🏆 12 фота пераможцаў будуць ілюстраваць каляндар NABU на 2025 год. Кожны пераможца атрымае па 3 копіі календара. Гэтыя фотаздымкі будуць апублікаваны на сайце і ў сацсетках NABU. У дадатак пераможца, чыё фота будзе на вокладцы, атрымае гадавы абанемент на анлайнавы часопіс BirdLife International.

Разам з фота можна даслаць некалькі сказаў аб працэсе стварэння фатаграфіі, праведзенай працы або пра бусла, які стаў героем здымка.

Патрабаванні да фота:

альбомная арыентацыя
мінімальныя памеры здымка 3508 x 2480 пікселяў
фарматы файла: pdf, jpg, jpeg, gif, png.

Фотаздымкі прымаюцца да 31 жніўня 2024 года. Падрабязнасці і форма падачы заяўкі на сайце NABU.

📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сябры, многія пытаюцца, як нас знайсці, каб забраць тавар самавывазам.

Наш адрас: Мінск, вул. Парніковая 11. Гэта будынак з птушыным графіці: на тарцы дома намаляваны гогаль)

Уваход у наш офіс са двара паміж 1 і 2 пад'ездамі, пад вывескай ПРОДУКТЫ. Унутры там адразу нас знойдзеце насупраць прадуктовай крамкі.

Важна! Папярэдне званіце, бо нас мала, офіс можа быць зачынены, калі мы па справах ад'ездзем, напрыклад, каб даслаць заказы поштай)

Тэлефоны для сувязі:
+375173488130, +375447046996

На офісе вы можаце паглядзець / забраць самавывазам наступныя тавары:

🔹кніга "200 цветковых растений Беларуси. Атлас-определитель"
🔹крутыя размалёўкі ад арнітолагаў
🔹металічныя значкі-піны з птушкамі і кветкай
🔹кубкі з прыгожымі птушкамі і нашым лога з барсуком Ясем

Прыбытак ад усіх тавараў ідзе на ахову прыроды Беларусі🙌

Для ўдзельнікаў Дзікага клуба дзейнічае зніжка на ўсе тавары
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось і пачалася восеньская міграцыя белых буслоў

Польскія арнітолагі паведамілі, што першыя буслы ўжо вырушылі ў Афрыку. Гэта стала вядома дзякуючы дадзеным спадарожнікавых перадатчыкаў, якія сёлета атрымалі 3 маладыя птушкі з аднаго вывадку ў горадзе Бжозуве.

🐦 Адна з птушак адляцела 29 ліпеня, за два дні праляцела 1000 км і была над Балгарыяй. Другая адляцела 30 ліпеня і на другі дзень была ўжо ў ваколіцах Львова.

На трэцяга бусла прычапілі іншы, незвычайны перадатчык – з фотакамерай. Яна паспела зняць серыю цікавых фота наваколля і зрабіць некалькі здымкаў з гнязда. Але гэты бусел, на жаль, загінуў ад удару электрычным токам.

Каля 75% маладых буслоў гіне ў першы год жыцця падчас міграцыі. Большасць з іх – у выніку паражэння электрычным токам. 😔

Значыць, і ў Беларусі пачалася бусліная міграцыя, якая працягнецца да канца жніўня.

Зычым буслікам бяспечнага палёту! 🙏

📷 Дзякуем за фота Аляксею Барысаву, @ptushkafota
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Убачыш птушку з кольцам – што рабіць?

Кольцы ўжо больш за 100 гадоў выкарыстоўваюцца вучонымі для вывучэння міграцый птушак. Пачалося ўсё з металічных кольцаў, на якіх і зараз пішацца краіна і арганізацыя, код канкрэтнай птушкі, напрыклад: Belarus, Inst. Zool., Minsk WA0302. Такія кольцы выдаюцца нацыянальнымі цэнтрамі кальцавання, яны захоўваюць і базу – дзе, калі, хто быў якім кальцом акальцаваны.

Але надпіс на металічных кольцах цяжка разглядзець на жывой птушцы ў прыродзе. Звычайна звесткі пра металічныя кольцы прыходзяць, калі знойдуць параненую ці мёртвую птушку.

🐦 Таму ў апошні час арнітолагі дадаткова да металу сталі выкарыстоўваць каляровыя пластыкавыя кольцы. Схемы на кожны від для кожнай краіны рэгіструюцца ў адзіным еўрапейскім цэнтры, але паведамляць пра сустрэчу с акальцаванай птушкай трэба ўсё роўна ў Беларускі цэнтр кальцавання. Пра птушку з пластыкавым кольцам трэба паведаміць колер кальца, літару і код тыпу 56 ці L75. Лепей сфатаграфаваць птушку з кольцам і даслаць у цэнтр фота.

Перапішы ўсе дадзеныя з кольца, апішы ўмовы і месца, дзе птушка была знойдзена і дашлі на e-mail: [email protected]. У адказ ты атрымаеш інфармацыю пра тое дзе і калі птушка была акальцавана, і дзе яе бачылі на працягу жыцця.

🕊️ Калі гэта акальцаваны голуб, паведамі пра знаходку ў Клуб галубаводаў +375296819912 (Юрый).

📷 Дзякуем за фота Аксане Суботка, @ptushkafota.
Добрая навіна: на Магілёўшчыне з’явіцца новы заказнік.

Заказнік мясцовага значэння “Бесядскі” плошчай каля 550 га з’явіцца ў Касцюковіцкім раёне. Гэта пойма ракі Бесядзь паміж вёскай Бялынкавічы і аграгарадком Белая Дуброва.

💚 Нездарма гэтая тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус аб’екта Смарагдавай сеткі Савета Еўропы: тут свабодна цячэ Бесядзь і прырода захавалася ў амаль некранутым стане. Рэчышча ўтварае шматлікія меандры, берагі вельмі крутыя – да двух метраў вышынёй, шмат воднай расліннасці, пойма месцамі забалочаная. Ну проста райскі куточак для водна-балотнай флоры і фаўны!

У такіх вось дзікіх куточках і хаваюцца рэдкія віды. З чырванакніжнікаў тут можна сустрэць зімародка, драча (коростель), дубальта, малога пагоніча, садовую стрынатку, сажалкавую начніцу і іншых.

Цяпер і гэтая тэрыторыя атрымала шанец на лепшае захаванне дзякуючы працы кампаніі “Дзікая прырода” (гэта мы) і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. 🙏

Каб працягваць прыродаахоўную працу, нам патрэбна твая падтрымка. Ты можаш набыць штосьці з нашых тавараў: значкі з птушкамі, размалёўкі-"энцыклапедыі" ад арнітолагаў, атлас-вызначальнік беларускіх раслін, кубкі з птушкамі – або далучыцца да Дзікага клуба. Выбірай, што з гэтага табе больш падабаецца. Увесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты. ❤️

👉 Пра нашу працу па ахове прыроды чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

📷 На фота: малы пагоніч, аўтар Наталля Бачурынская; драч, аўтар Сяргей Рэзаў; звычайны зімародак, аўтар Аляксей Вайцянкоў; схема будучага заказніка “Бесядскі”.
За што любяць нашы размалёўкі-”энцыклапедыі” ад арнітолагаў?

За тое, што яны шматфункцыянальныя:

🖍 Хочаш – малюй. Папера вельмі прыемная навобмацак, а яе шчыльнасць дазваляе маляваць і алоўкамі, і фламастарамі. Каляровая левая старонка развароту служыць падказкай, якімі колерамі размаляваць правую.

📖 Хочаш – чытай. Самае тое для дзетак (а таксама і некаторых дарослых), каб пазнаёміцца з птушкамі бліжэй, запомніць іх назвы адразу на дзвюх мовах. Можна нават зрабіць гульню-праверку пасля чытання размалёвак: расказваем нейкі факт, а дзіця павінна адгадаць птушку.

📔 Хочаш – вывучай. У кожнай размалёўцы 11 відаў птушак, і пра кожны від ёсць цікавы факт. Прычым усіх гэтых птушак можна пабачыць у дзікай прыродзе Беларусі. Можна адразу на размалёўцы адзначаць, якія віды ўжо сустрэў, і ставіць дату.

Заказвай свой камплект з трох розных размалёвак тут!

Кожная пакупка – гэта ўнёсак у захаванне дзікай прыроды Беларусі. Увесь прыбытак мы накіроўваем менавіта на гэта.

📷 Дзякуем за фота Ніне Каралевіч.