Дзікая прырода побач
2.89K subscribers
2.6K photos
202 videos
2 files
1.28K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
У горадзе дзьмухаўцы не пустазелле!

Гэта прыгожая расліна і вельмі запатрабаваная птушкамі і насякомымі.

🐝 Дзьмухавец – добры меданос для пчол, чмялёў і матылёў.

🐦 Іх насеннем харчуюцца розныя віды ўюрковых птушак – шчыглы, зелянушкі, канаплянкі, берасцянкі (зяблики) і іншыя.

🌼 А як прыгожа квітнеюць дзьмухаўцы – асалода для вачэй і душы! А пухнатыя шарыкі, якімі з задавальненнем забаўляюцца ўсе дзеці.

Навошта іх выкошваюць і травяць у беларускіх гарадах?

Не знішчай гэтую прыгажосць і на сваім участку. Захавай дзьмухаўцы для птушак і шасціножак.

📷 На фота Паўла Сацуты чорнагаловы шчыгел ласуецца насеннем дзьмухаўца, @ptushkafota
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
А ты трымаеш свайго коціка дома ці выпускаеш на самавыгул?🐈
Хто тут з Віцебскай вобласці? У вас асаблівая нагода для радасці!

💚 Яшчэ адна каштоўная прыродная тэрыторыя (#6 з 17) атрымала добры шанец павысіць свой прыродаахоўны статус да 2035 года.

Гэта будучы заказнік рэспубліканскага ўзроўню “Суражскі” плошчай каля 11.600 га ў Віцебскім і Гарадоцкім раёнах. Ён будзе створаны на базе двух заказнікаў мясцовага значэння “Суражскага” і “Цёсценскага”.

🐿 Заказнік возьме пад ахову прыкладна палову арэалу ў нашай краіне аднаго рэліктавага грызуна. Гэта адзін з самых таямнічых звяркоў нашай краіны – звычайная палятуха (белка-летяга), від з Чырвонай кнігі.

🌲💧 На гэтай тэрыторыі захаваліся амаль некранутыя лясы, балоты, рэкі і азёры з рознымі рэдкімі відамі.

🌿 З “чырванакніжных” раслін – вадзяны арэх плаваючы, баранец звычайны, касач сібірскі, лінея паўночная, шпажнік чарапіцавы і іншыя.

Забяспечыць лепшую ахову гэтай тэрыторыі стала магчыма дзякуючы працы экспертаў кампаніі “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. Будучы заказнік ужо ўзгоднены з мясцовымі ўладамі і землекарыстальнікамі.

Аб іншых тэрыторыях, у якіх з’явіўся шанс павысіць свой прыродаахоўны статус, раскажам у наступных допісах.

🤲 Калі хочаш дапамагчы захаваць дзікую прыроду, далучайся да “Дзікага клуба”. Увесь наш прыбытак ідзе на ахову прыроды Беларусі.

Аб іншай нашай прыродаахоўнай працы чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі.

📷 На фота з Wikimedia Commons: звычайная палятуха, аўтар Tokumi; вадзяны арэх плывучы, аўтар Agnieszka Kwiecień, Nova, CC BY-SA 4.0; лінея паўночная, аўтар Alpsdake, CC BY-SA 4.0; шпажнік чарапіцавы, аўтар T. Kebert, CC BY-SA 4.0.

На малюнку – схема будучага заказніка.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Травень – час салаўіных канцэртаў.

🐦 Салаўя складана ўбачыць, затое лёгка пачуць. Птушка знешне “шэранькая”, зусім непрыкметная, да таго ж хаваецца сярод густой лістоты. А вось спевы яго гучныя і вельмі прыгожыя.

Салавей лічыцца найлепшым спеваком сярод нашых птушак. Яго песня складаецца з серыі флейтавых, шчаўчкоў і траскучых гукаў.

🎶 Пачуць салаўя можна з пачатку траўня і да сярэдзіны чэрвеня. Ён спявае вечарам і ноччу. Зараз у траўні ягоныя спевы можна пачуць і днём.

Каб паслухаць салаўя, адпраўляйся ў бліжэйшы парк, сквер, пажадана, каб побач быў вадаём. Шукай вільготныя месцы з густымі зараснікамі. 🌿

А ты ўжо чуў_ла сёлета пошчак салаўя?

🎥 Дзякуем за відэа Уладзіміру Бондару.

#галасыптушак
🐣 Хтосьці з нашых птушак можа адкласці 26 яек, а хтосьці толькі адно.

Як жа выглядаюць яйкі дзікіх птушак? Якіх незвычайных форм і колераў яны бываюць? Ад чаго залежыць колер шкарлупіны? У каго з птушак самыя вялікія яйкі, а ў каго самыя маленькія?

👉 Пра асаблівасці яек дзікіх беларускіх птушак расказвае Аляксандр Вінчэўскі для нашага са @Smartpress праекта "Дзікая прырода Беларусі".

Глядзі інтэрв'ю тут!

📷 Дзякуем за фота Ірыне Любчык, @ptushkafota
Цікавішся дзікай прыродай і хочаш дапамагчы прыродаахоўнікам?

📆 Ужо 8-га траўня стартуе платны адукацыйны курс “Грамадская навука” ад праекта Крылы.by.

Шмат людзей без спецыяльнай адукацыі цікавяцца дзікай прыродай і добра разбіраюцца ў відах жывёл і раслін. І гэтыя веды могуць дапамагчы захаваць дзікую прыроду.

Такую дапамогу грамадства навуцы назвалі сitizen science - народная навука, або яшчэ - грамадзянская/грамадская навука.

Ты таксама можаш стаць навуковым валанцёрам. Народнай навукай можна займацца самастойна, а можна далучацца да розных праектаў ці даследаванняў. А як гэта зрабіць, ты даведаешся з курса “Грамадская навука”.

На курсе 8 заняткаў, і вось што там будзе:

🔹 Прыклады актыўнага ўдзелу навуковых валанцёраў з розных краін свету.
🔹 Актуальныя напрамкі па вывучэнні жывёл ці раслін і як выбраць адпаведны.
🔹 Пра даследаванні, у якіх ты зможаш узяць удзел ужо сёлета.
🔹 Кантакты навукоўцаў Беларусі, з якімі ты можаш пракансультавацца па цікавай табе тэме.
🔹 Карысныя інтэрнэт-рэсурсы і мабільныя праграмы для навуковых валанцёраў.

🐦 А яшчэ з курса ты даведаешся пра методыкі ўлікаў розных груп птушак.

👉 Запісвайся! Усе падрабязнасці па спасылцы https://kryly.by/metodika

📷 Фота: Ляткоўскі Мацвей, @ptushkafota.
🐥 Пачаўся сезон подлеткаў.

Маленькія птушаняты вучацца лётаць – не забірай іх дадому! 🙅‍♀️

🙌 Захавай сабе памятку, зрабі рэпост, раскажы сябрам, каб як мага больш людзей ведалі, што рабіць і чаго не трэба рабіць, калі знайшлі птушаня.

📷 На фота подлетак дразда-спявуна, аўтар Іна Шкурко.
⚡️ Адразу некалькі крутых птушыных рэгістрацый на мінулым тыдні. Усе тры віды адносяцца да выпадкова залётных.

🐦 Беларусь наведала каравайка. Гэтага невялікага каштанавага колеру ібіса сфатаграфаваў 30 красавіка арнітолаг Віктар Натыканец у заказніку “Тураўскі луг” у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці.

Каравайкі залятаюць у Беларусь раз у 5-10 гадоў. Найбліжэйшыя месцы гнездавання знаходзяцца ў Паўднёвай Украіне.

🐦 Горную гусь заўважылі птушкары Дзмітрый і Кацярына Гушча 4 траўня на Вілейскім вадасховішчы. Вялікая гусіная чарада адпачывала амаль на сярэдзіне штучнага возера і птушкары нарабілі сотні здымкаў. Разгледзець яе на вялікай адлегласці яшчэ і сярод іншых гусей было цяжка і знайшлі яе на фатаграфіях ужо ў хаце.

Горная гусь – высакагорны від, распаўсюджаны ў Цэнтральнай Азіі, а ў Еўропу гэты від інтрадуцыраваны чалавекам. Так як птушкі зараз добра размнажаюцца ў Еўропе, то від унесены ў спіс фаўны Еўропы. Для Беларусі гэта другая рэгістрацыя, першая была ў 2014 годзе.

🐦 Яшчэ адзін горны від – горную пліску – адзначыла Вера Ігнацюк 5 траўня ў Брэсцкім раёне каля а/г Медна. Від гняздуецца ў горах Еўропы. Цікава, што горная пліска была адзначана ў гэтым самым месцы два гады назад.

А ты часта выбіраешся на прыроду паназіраць за птушкамі? Уважліва прыглядайся вакол, бо можна заўважыць сапраўдную рэдкасць. 😉

📷 На фота: каравайка ў заказніку “Тураўскі луг”, аўтар Віктар Натыканец; горная гусь на Вілейскім вадасховішчы (паспрабуй знайсці яе на фота!), аўтары Дзмітрый і Кацярына Гушча; горная гусь (ілюстрацыйнае), аўтар Imran Shah, CC BY-SA 2.0, Wikimedia Commons; горная пліска каля а/г Медна, аўтар Яўген Місіюк.
А ты можаш кантраляваць свае жаданні? Вось варона можа!

Птушка года: факт № 14 з 15.

#Дзікіфакт: Вароны ўмеюць кантраляваць свае жаданні. Эксперымент паказаў, што ручныя вароны чакалі і не з'ядалі атрыманы пачастунак, калі ім было абяцана ў абмен нешта смачнейшае пазней.

👉 Больш цікавых фактаў пра шэрую варону чытай па хэштэгу #птушка2024года.

Дзяліся сваімі назіраннямі цікавых паводзінаў шэрых варон у Тэлеграм-чаце “Птушка года” @ptushkahoda

📷 Дзякуем за фота Таццяне Алешка 🙌