Дзікая прырода побач
2.89K subscribers
2.6K photos
201 videos
2 files
1.28K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
Салавей лічыцца галоўным спеваком сярод нашых птушак. Але ў Беларусі ёсць невялічкая птушка, леска-чорнагалоўка (черноголовая славка), спевы якой некаторыя знаўцы лічаць найпрыгажэйшымі! 😍

🎶 Песня лескі-чорнагалоўкі прыгожая і гучная, складаная, непаўторная, практычна без паўз. Яна складаецца з серыі доўгіх пералівістых строф, у пачатку ціхіх, затым гучных флейтавых гукаў, і добра запамінаецца. Яе пачатак можа гучаць як ціхае мармытанне.

☀️ Выпраўляйся на прагулку, каб паслухаць гэты чароўны спеў. Шукай леску-чорнагалоўку ў парках і лясах з зарасцямі кустоў. Спявае птушка раніцай і днём, а пачуць яе можна аж да канца ліпеня.

Але перад гэтым паслухай запіс, каб дакладна яе пазнаць https://wildlifebelarus.org/bird/257.html.

📲 Яшчэ вызначыць спевака табе можа дапамагчы мабільны дадатак BirdNET.

А табе спевы якіх птушак падабаюцца найбольш?

📷 Фота: Віктар Выскварка, Капыльскі раён.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэты прыгожы маленькі спявун – крапіўнік, або валавока. 😍

Крапіўнік – адна з самых малых нашых птушак. Даўжыня цела ў яго ўсяго 9,5 см, што амаль удвая менш за дамавога вераб'я! 😯

Валавоку цяжка пераблытаць з кімсьці - адметны хвосцік тырчыць дагары.

  Дзе можна сустрэць? Шукай валавоку ў вільготных дрэвастоях з густымі зарасцямі і паваленымi дрэвамi, у групах дрэў i кустоў сярод палёў, у парках i садах.

🎥 Відэа кінастудыі AVES.
Ужо заўтра, 30 траўня, пройдзе анлайн-лекцыя “Птушыныя “міфы”. 🐦

Як лічыш, совы – начныя птушкі, таму што ўдзень кепска бачаць?

Ці трэба абавязкова трымаць грошыкі ў кішэні, калі ўвесну першы раз пачуеш “ку-ку… ку-ку…”?

Аб “міфах”, якія існуюць пра нашых птушак, раскажа арнітолаг Сямён Левы.

Гэта першая закрытая лекцыя для ўдзельнікаў “Дзікага клуба”. Заўтра пасля лекцыі можна будзе задаць пытанні. А паслухаць і паглядзець яе можна будзе на працягу месяца па спецыяльнай спасылцы.

Усяго ў гэтым годзе пройдзе 6 такіх лекцый. А па спасылцы ніжэй можна пачытаць, якія яшчэ бонусы атрымліваюць удзельнікі “Дзікага клуба”. 😊

Ты яшчэ не ў клубе? Далучайся 👇
https://birdingbelarus.by/dikiyklub.

Сустрэнемся заўтра ў Zoom а 19 гадзіне!

📷 На фота звычайная зязюля (обыкновенная кукушка), аўтар - Andy Morffew, CC BY 2.0 (памер фота зменены), Flickr.
🎉 Ура! У мінулую суботу адбыўся вясновы чэмпіянат Беларусі па фотабёрдынгу.

Пакуль журы правярае чэк-лісты ўдзельнікаў і праглядае дзясяткі фота, дапамажы нам вызначыць пераможцу ў намінацыі “Найлепшае фота”! 🤗

🙌 Прагаласуй за найлепшае фота чэмпіянату ў Facebook па спасылцы
https://www.facebook.com/media/set/?vanity=wildlife.belarus&set=a.634720668693692
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сёння ў сям’і брэсцкай пустальгі вылупіліся першыя птушаняты! Нашыя віншаванні бацькам! 👏🥰

Самцу трэба будзе зараз паднапружыцца, каб пракарміць сваё сямейства, якое павялічылася.

Птушанят пакуль трое, хутка чакаем астатніх. 🐣

🦅 14-ты сезон рэаліці-шоу аб сямейным жыцці сокала-пустальгі разгортваецца на нашых вачах па спасылцы https://birdwatch.by/pustalga-brest2023.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зрабілі для цябе відэападборку момантаў з учорашняй закрытай лекцыі для ўдзельнікаў “Дзікага клуба”. 🤗

Арнітолаг Сямён Левы расказаў пра “міфы” і падобныя да “міфаў” праўдзівыя факты, якія існуюць пра нашых птушак.

Ты яшчэ не ў клубе? Далучайся і атрымлівай доступ да запісу першай лекцыі на месяц: https://birdingbelarus.by/dikiyklub.

🤩 А наперадзе яшчэ 5 цікавых анлайн-лекцый!

Атрымлівай новыя веды і бонусы, адначасова робячы добрую справу: прыбытак ад клуба ідзе на дапамогу дзікай прыродзе Беларусі. 💚
Скарыстайся магчымасцю пабываць на бясплатных экскурсіях у цікавых прыродных мясцінах Беларусі, наведаць заказнікі і нацпаркі, прагуляцца па экасцежках, завітаць у прыродныя музеі і экацэнтры. 💚

📆 5-11 чэрвеня 2023 года пройдзе рэспубліканская акцыя “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”, якую праводзяць Міністэрства спорту і турызму рэспублікі Беларусь і Нацыянальнае агенцтва па турызму.

У акцыі ўдзельнічаюць турыстычныя аб’екты ўсіх абласцей Беларусі.

🤗 Выбірай на свой густ, што табе больш цікава:
https://www.belarustourism.by/news/respublikanskaya-aktsiya-vandruy-adchuy-natkhnyaysya-proydet-v-iyune/

📷 Фота: Міхаіл Капычка.
Як дапамагчы параненай птушцы? Падрыхтавалі для цябе памятку.

Захоўвай сабе і дзяліся з сябрамі важнай інфармацыяй! 🙌❤️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзі, як дарослыя лыскі (лысухи) кормяць сваіх дзетак. Мілата! 😍🥰

#дзікіфакт: Лыскі адкладваюць ад 3 да 15 яек, часцей 7-9. Ужо пакрытыя чорным пухам, птушаняты на другі дзень пасля вылуплення пакідаюць гняздо. З бацькамі яны трымаюцца каля двух месяцаў.

🐤 Ва ўзросце двух тыдняў птушаняты здабываюць корм практычна самастойна, трымаючыся каля бацькоў. Лыскі кормяць малых да таго часу, пакуль тыя не стануць самастойнымі.

🎥 Відэа зняў наш падпісчык Алесь Зянкоў пад Смалявічамі, Мінская вобласць.
🕊️ А табе ўжо давялося паслухаць звычайную туркаўку (обыкновенную горлицу)?

Калі не, ты можаш зрабіць гэта зараз!

🎶 Слухай туркаўку па спасылцы
https://xeno-canto.org/species/Streptopelia-turtur

Тут сабраныя галасы са ўсяго арэала звычайнай туркаўкі, нанесеныя на карту паводле дадзеных BirdLife. Ёсць і запіс голасу туркаўкі з Беларусі – на жаль, пакуль адзіны. Ён быў запісаны ў вёсцы Залессе Пружанскага раёна.

🐦 Xeno-canto – праект народнай навукі, да якога можаш далучыцца і ты. Добраахвотнікі запісваюць, загружаюць і каментуюць запісы галасоў птушак.

📷 Аўтар фота – Andy Morffew, CC BY 2.0, Wikimedia Commons.
А вось і нашыя пераможцы вясновага чэмпіянату па фотабёрдынгу! 📷👏

🥇 1 месца: каманда “Треугольник” Генадзь Ардзюк і Наталля Капорыкава – 84 віды (252 балы)!

🥈 2 месца: каманда “Вертлявки” Наталля Косар і Аляксандра Іонава – 71 вiд (210 балаў)!

🥉 3 месца: каманда “Upupa” Анастасія Сяргеева і Кацярына Крупянкова – 58 відаў (174 бала)!

🐦 Усяго ў кадр трапілі 129 відаў птушак. Самай папулярнай птушкай-фотамадэллю стаў звычайны шпак! Яго сфатаграфавалі ўсе ўдзельнікі. 😋

❤️ Шчыра віншуем з выдатнымі вынікамі ўсіх пераможцаў і ўдзельнікаў! Як размеркаваліся месцы каманд, хто перамог у дадатковых намінацыях, а таксама пачытаць водгукі і ўражанні ўдзельнікаў можна па спасылцы
👉🏻 https://birdingbelarus.by/springwinners2023/

📷 На фота рачная крычка (речная крачка), аўтар – адзін з пераможцаў у намінацыі “Найлепшае фота” Аляксандр Мацкевіч.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння абвясцілі дату экадоўгу. Да 2 жніўня чалавецтва патраціць усе рэсурсы, якія за год можа вырабіць Зямля.

☝️ З гэтага дня мы пачынаем жыць за кошт будучых пакаленняў, памяншаючы запасы рэсурсаў, накопленых прыродай за гісторыю планеты.

Сёлета дзень экалагічнага доўгу наступіць пазней, чым летась і залетась. Але сітуацыя паляпшаецца недастаткова хутка: каб выканаць глабальную мэту па скарачэнні выкідаў вугляроду на 43% да 2030 года ў параўнанні з 2010-м, дзень экадоўгу павінен пераносіцца на 19 дзён штогод на працягу наступных сямі гадоў!

Як гэтага дасягнуць?

Вось некаторыя рашэнні (ад платформы Power of Possibility overshootday.org/power-of-possibility):

🔹 павелічэнне нізкавугляродных крыніц электраэнергіі ў свеце з цяперашніх 39% да 75% пасуне дзень экадоўгу на 26 дзён,
🔹замена аўтобусаў на дызельным паліве на электрычныя - як мінімум на 21 дзень,
🔹скарачэнне ўдвая харчовых адкідаў - на 13 дзён,
🔹ахова і паўторнае забалочванне тарфянікаў - на 4 дні,
🔹шырокае распаўсюджанне каршэрынгу - на 3 дні.

Што можна ўвесці ў сваю практыку, каб зберагчы прыродныя рэсурсы?

🔹хаця б адзін дзень на тыдзень не есці мяса,
🔹выкарыстоўваць LED-лямпачкі,
🔹не выкідваць, рамантаваць сапсаваныя рэчы,
🔹знізіць хуткасць, калі едзеш у аўто,
🔹спажываць мясцовыя прадукты.

🌿 Для Беларусі дзень экалагічнага доўгу наступіў яшчэ 12 траўня. Гэта значыць, што менш чым за паўгода краіна патраціла той аб'ём аднаўляльных рэсурсаў, якія здольная аднавіць за год.

Крыніца: Earth Overshoot Day.

🎥 На відэа – рака Дзітва, архіў ТАА "Дзікая прырода".
#earthovershootday #worldenvironmentday