🐦 На фатаграфіях сойка хавае жалуды ў надзейную хованку – у шчыліны ў сцяне. 🤫
Менавіта таму соек увосень можна ўбачыць значна часцей, яны не марнуюць часу, а рыхтуюцца да зімы і збіраюць да 5000 жалудоў, каб назапасіць іх на чорны дзень! 😮
Сойкі хаваюць жалуды на зямлі каля каранёў дрэваў, пад карой, пад ламаччам, у пнях ці пад мохам, радзей — у дуплах ці трэшчынах. Але часта яны забываюць, дзе схавалі смакоцце. 😅 Так яны дапамагаюць распаўсюджвацца дубам. 🌳
Жалудамі сойкі харчуюцца большую частку года, з восені па вясну, пакуль не з'явяцца насякомыя і не паспеюць ягады. #птушыныяцікавосткі
❓А ты бачыў_ла, як сойкі цяпер актыўна цягаюць жалуды?
📷 Фота: Donatas Vidutis, @ptushkafota.

💛🍂 Восень – чароўны час, лес напаўняецца новымі яркімі гукамі: раней баязлівыя алені набіраюцца смеласці, выходзяць на адкрытыя месцы і равуць на ўсё горла.🦌
Раім для прагляду на выходных невялікі фільм ад Film Studio Aves пра восеньскае жыццё аленяў. Прыгажосць беларускай зямлі, заляцанні высакародных аленяў да самак, турнірныя баі, трэніроўкі на дрэвах, роў у вечаровых промнях сонца – дзікая прырода ва ўсёй сваёй красе.😍
https://youtu.be/tm5duKGeSEw
👉🏻 Калі паглядзіш, напішы потым у каментары, ці спадабалася табе. 🤗

YouTube
Олень благородный - поведение осенью | Film Studio Aves
Беларусь. Красота турнирных боёв благородных оленей (Cervus elaphus). Один день осенней жизни природы. Тренировка на деревьях, рёв, драка, ухаживание за самками, минутный отдых и снова рёв, драка, нападение на зубра...
Видео - Игорь, Илья, Никита Бышнёвы…
Видео - Игорь, Илья, Никита Бышнёвы…
Некалькі фенаменальных фактаў пра нашых неверагодных кулікоў! ❤️
1️⃣ У кулікоў ёсць цікавая здольнасць, якая называецца рынхакінезам, яна дазваляе ім рухаць не толькі ніжняй сківіцай, як усе птушкі, але і верхняй часткай дзюбы, каб схапіць смачняшку, якую знайшлі пад зямлёй.😮
2️⃣ Некаторыя кулікі ляцяць на зімоўку адным пералётам і пры гэтым, напрыклад, дубальты, могуць пралятаць 6800 км усяго за 3,5 дні! Каб пераадолець такі марафон, кулікі непасрэдна перад міграцыяй ядуць так шмат, што амаль падвойваюць сваю вагу!
3️⃣ Кулікі арыентуюцца па магнітным полі Зямлі і па зорках. #птушыныяцікавосткі
📷 На фота кулік-гразевік (грязовик), чырвонаваллёвік (краснозобик). Аўтар – Іна Шкурко.

25 верасня – Сусветны дзень рэк. Беларусь ганарыцца сваімі рэкамі! Іх у нас 20800.💧
☝🏻Чаму так важна захоўваць дзікія рэкі? Яны:
🔹Часткі самых важных экасістэм на планеце.
🔹Натуральны фільтр і сховішча чыстай вады.
🔹Дом для мноства раслін і жывёл, у тым ліку рэдкіх.
🔹Адны з найлепшых месцаў для рыбалкі, катання на байдарках, шпацыраў, назіранняў за дзікай прыродай. #WorldRiversDay
📷 Рака Дзітва на Гарадзеншчыне. Фота: BirdLife International.

Усім, хто сумаваў па фотабёрдынгу: 1 кастрычніка – час новага чэмпіянату! 🐦🙋♀️
Запрашаем прабавіць час сярод птушак з фотаапаратамі ў руках. 📷 Птушкі – выдатныя фотамадэлі: акрамя сваёй прыгажосці яны часам дораць цікавыя сюжэты і нечаканыя ракурсы. 😉
Чэмпіянат пройдзе ў Мінску на адной тэрыторыі для ўсіх удзельнікаў. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена за 2 дні да мерапрыемства. Пасля чэмпіянату будзе пікнік, дзе можна будзе абмеркаваць свае вынікі, падзяліцца ўражаннямі ад чэмпіянату, – прынось з сабой тэрмас з чаем і перакус.
Падавай заяўку https://forms.gle/xYpfVE25tqHjEqvy6 і лаві птушак у аб’ектыў! 😍
Падрабязнасці, правілы чэмпіянату 👉🏻 https://ptushki.org/news/719060.html.
Чэмпіянат сёлета праводзіць Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
📷 ❤️ Дзякуем за фота дразда-піскуна (рябинника) Іне Шкурко.

🦅 Беларускія вялікія арляцы (большие подорлики) паляцелі ў вырай! Яны пазначаны спадарожнікавымі перадатчыкамі, якія паказваюць, што зараз большая частка птушак знаходзіцца ва Украіне, а самы хуткі арлец – Рад – ужо дабраўся да Балгарыі.
Птушак чакае вялікае і складанае падарожжа. Добрай дарогі! 🙌🏻
📷 Фота вялікага арляца: Валер Дамброўскі.

❤️ Цудоўная гісторыя выратавання жураўля.👇🏻
25 верасня брэсцкі птушкар Аляксандр Сербун выправіўся паназіраць за кулікамі ды іншымі птушкамі на ачышчальныя сажалкі каля Астрамечава ў Брэсцкім раёне. Там ён убачыў шэрага жураўля, які трапіў у адстойнік і не мог выбрацца адтуль.🙁
Птушка была ўсяго за восем-дзесяць метраў ад берага, але вязкая вадкасць не дазваляла ёй выкараскацца.
– Я асабліва не разумеў, як выцягнуць жураўля: было далекавата, – кажа Аляксандр. – Таму выклікаў ратавальнікаў з Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яны прыехалі даволі хутка. Паспрабавалі туды залезці спачатку ў вадалазным касцюме, але аказалася глыбока.
Пряцяг ніжэй 👇🏻