⛪ Ксёндз Юрый Бяганскі: «Пражываць зямное жыццё трэба з любоўю да Бога, да людзей, да сваёй краіны»
🔴 – Ад нас, сучаснікаў, залежыць, якім будзе будучае нашай рэспублікі. Свой уклад можна ўнесці ў гэта падчас электаральнай кампаніі. А Вы асабіста пойдзеце 25 лютага на выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў і Палаты прадстаўнікоў?
🟢 – Безумоўна. Я ўдзельнічаю ва ўсіх выбарах. Гэта мой абавязак як і кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, да гэтага часу ў мяне ў памяці захаваліся прыемныя ўспаміны пра маё першае галасаванне: вельміхвалюючы і ўрачысты момант. Годных людзей, якія могуць стаць народнымі абраннікамі і будуць працаваць на карысць краіны, нямала. І мы, калі выказваемся за таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты, давяраем яму, падтрымліваем яго перадвыбарную праграму і ўпэўнены ў яе рэалізацыі.
#религия
#религия
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM