❇️ Некалькі фотаздымкаў з Цэнтра традыцыйнай культуры г.Слуцк. Бо на большае часу проста не было. Менавіта тут, толькі на трэцім паверсе будынку, мы і рабілі свае прыгожыя лялечкі.
#культура_беларусі
#культура_беларусі
🪶 Да 225-годдя з дня нараджэння Адама Міцкевіча
Да Нёмана
Дзе тыя воды, родны Нёман мой,
Што чэрпаў я ў дзіцячыя далоні,
А потым плыў па іх у край далёкі,
Каб думцы даць разгон, душы – спакой?
У люстра іх глядзелася вясной
Лаура, кветкамі спавіўшы скроні,
Я вобраз любай у тваім улонні
Не раз муціў гарачаю слязой.
Мой родны Нёман, дзе ўжо тыя хвалі?
Дзе мары, што ў нязведаныя далі
Мяне, гарэзу юнага, вялі?
Дзе слодыч летуценняў і надзей?
Сябры, Лаура... Дзе ж вы сёння, дзе?
Усё сплыло... А слёзы не сплылі.
А.Міцкевіч, 1821.
Пераклад Х.Жычка. Друкуеццца па «Літаратура і мастацтва», 21.12.1973.
#культура_Беларусі
Да Нёмана
Дзе тыя воды, родны Нёман мой,
Што чэрпаў я ў дзіцячыя далоні,
А потым плыў па іх у край далёкі,
Каб думцы даць разгон, душы – спакой?
У люстра іх глядзелася вясной
Лаура, кветкамі спавіўшы скроні,
Я вобраз любай у тваім улонні
Не раз муціў гарачаю слязой.
Мой родны Нёман, дзе ўжо тыя хвалі?
Дзе мары, што ў нязведаныя далі
Мяне, гарэзу юнага, вялі?
Дзе слодыч летуценняў і надзей?
Сябры, Лаура... Дзе ж вы сёння, дзе?
Усё сплыло... А слёзы не сплылі.
А.Міцкевіч, 1821.
Пераклад Х.Жычка. Друкуеццца па «Літаратура і мастацтва», 21.12.1973.
#культура_Беларусі