♦️Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў прадстаўляе выстаўку работ выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў БДАМ, прысвечаную Году гістарычнай памяці «У ІМЯ БУДУЧЫНІ».
📌 З 25 лістапада 2022 года па 13 студзеня 2023 года ў выставачных залах Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў пройдзе выстаўка, у экспазіцыю якой ўвойдуць работы, створаныя ў перыяд з 1960-х па 2020-я гады.
➡️ Прадстаўленыя творы адлюстроўваюць знакавыя падзеі і этапы гісторыі нашай краіны, якія сфарміравалі нацыянальную самасвядомасць і самабытную культуру беларусаў. Усе работы прасякнуты павагай да гісторыі Радзімы і дасягненняў беларускага народа. Некаторыя мастакі раскрываюць свой асабісты погляд на гісторыю Беларусі праз летапіс уласных успамінаў і гісторыі сваіх сем'яў. У творах аўтараў рознага часу мастацка-вобразнымі сродкамі адлюстраваны гераізм удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, працавітасць і мужнасць народа.
Экспазіцыя дазволіць прасачыць этапы развіцця стылістычных асаблівасцей айчыннага мастацтва – ад традыцыйных да сучасных форм, метадаў і канцэпцый. Гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з дасягненнямі акадэмічнага мастацтва і сучаснымі мастацкімі прыёмамі.
📌 Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў 16.00 25.11.2022 ў выставачнай зале «Акадэмія» (вул. Сурганава, 14, 1 паверх, уваход з двара).
Выставачная зала «Кодэкс» БДАМ
(вул. Сурганава, 14 А, 4 паверх).
Час працы выставачных залаў:
Пн. – Пт.: 09:00-18:00.
#культурабеларусi #год_исторической_памяти