Светлана Варяница
254 subscribers
24.9K photos
4.52K videos
21 files
5.21K links
Этот канал полностью поддерживает государство: Республику Беларусь 🇧🇾
Download Telegram
Крыж – знак мужчыны, маленькія ромбікі – зярняткі, ромб вялікі - знак жанчыны. А ўсё разам - знак будучага жыцця. Ці, як казалі нашыя продкі, поле засеяна зернем.

А вось другі арнамент - гэта ўжо сімвал дзіцяці, радзільны ручнік. Таму ў ім так многа чырвонага колеру, колеру энергіі.

Бабка-павітуха абавязкова павінна была дзіця спавіць, пакласці на радзільны ручнік. Куды? На стол! Бо стол – гэта хатні алтар, і нашыя продкі стол трымалі чыстым.

#культураБеларусі
Знакі перуна, мядзвежая лапа, знакі продкаў, крукі і козлікі... Цэлая навука. Я пакуль што не паспяваю запамінаць...

Ручнікі суправаджалі ўсё жыццё, ад народзін да труны. Калі дзяўчына ішла замуж, яна была павінна мець 40 (!) ручнікоў. На ўсе выпадкі жыцця. Мела значэнне тое, з якім ехалі да царквы, і на які стала маладая жонка за парогам, калі ўпершыню ўваходзіла ў хату пасля шлюбу.

Цікава!

#культураБеларусі
Гэта галёпа, бусліная лапа, з якой гукалі вясну.

Мы разбіліся на тры групы, каб не перашкаджаць адзін адному і ідзем гукаць вясну.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Бусел, бусел, на табе галёпу, дай мне жыта копу!

#гуканне_вясны #культураБеларусі
Мы зрабілі вось такую цудоўную закладку з беларускім арнаментам.

#культураБеларусі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Праект «Папараць». Вясельная песня.

#культураБеларусі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Хоць па троху ўсяго, каб і вы, сябры мае, пачулі гэтыя спевы.

#культураБеларусі