УЧИТЕЛЯ столицы
9.75K subscribers
40.8K photos
2K videos
16 files
5.38K links
Учителя столицы, Беларусь
Download Telegram
У 11-классников проходят выпускные вечера: репортаж из минской школы

В столичной СШ № 54, где в нынешнем учебном году выпускными стали три класса, торжества прошли по-семейному тепло. Все стремились сделать это событие запоминающимся.

Директор школы Ирина Баранова,
поздравляя выпускников, процитировала стихотворение Роберта Рождественского: «Если вы есть — будьте первыми, первыми, кем бы вы ни были. Из песен — лучшими песнями, из книг — настоящими книгами…»

#выпуск_2022
#школьнаяжизнь
#наш_Ленинский
Forwarded from Настаўніцкая
Выпускныя вечары прайшлі ў школах краіны. Атэстаты атрымалі больш за 53 тысячы выпускнікоў

🔻 Ва ўрачыстасці ў сярэдняй школе № 51 Ленінскага раёна сталіцы прыняў удзел міністр адукацыі Андрэй Іванец. Ён уручыў выпускнікам залатыя медалі і атэстаты.

— Прыемна бачыць усмешлівых, жыццярадасных, разумных, адораных выпускнікоў, якія жадаюць рухацца наперад, — звярнуўся да нядаўніх школьнікаў міністр. — Выпускны вечар — гэта той дзень, які пранізаны сумам аб гадах, праведзеных у школе, гэта вечар кроку наперад у невядомасць. Але кожны з вас, перакананы, лічыць, што гэтая невядомасць будзе яркай і ўпэўненай. Хацеў бы пажадаць, каб усе вашы мары абавязкова спраўдзіліся, каб вы памяталі пра тых цудоўных педагогаў, якія ўклалі ў вас не толькі веды, але і часцінку сваёй душы. Яны заўсёды за вас перажываюць. Самая лепшая ўзнагарода педагогам — гэта, безумоўна, удзячнасць вучняў. Вашы настаўнікі, як і бацькі, перажываюць, які шлях выбераце вы ⬇️ .
Forwarded from Настаўніцкая
⬆️ — Памятайце: трэба слухаць сваё сэрца і рабіць выбар толькі па сваім жаданні, — адзначыў Андрэй Іванец. — Гэта вельмі важна, бо сёння ад таго, які выбар вы зробіце, будзе залежаць усё ваша далейшае жыццё. А ў ім будуць і перашкоды, і няўдачы. Хацеў бы вам пажадаць заўсёды верыць у свае сілы, глядзець з упэўненасцю наперад.

Сёлета ў 51-й школе выпускаюцца два 11 класы: адзін — профільны, з вывучэннем на павышаным узроўні матэматыкі, англійскай і рускай мовы, другі – базавы: у межах працоўнага навучання ў школьнікаў была арганізавана падрыхтоўка па шэрагу прафесій, сярод якіх – “Швачка”, “Майстар па манікюры”, “Аператар ЭВМ”, “Слесар”.

🏅 Школа ганарыцца трыма залатымі медалістамі — Максімам Белянковым, Ксеніяй Хамяльянскай, Настассяй Бекетавай. Разам з медалямі навучэнцам былі ўручаны і шэсць пахвальных лістоў за поспехі ў вывучэнні вучэбных прадметаў. Іх уладальнікамі сталі Яраслаў Клюковіч (фізічная культура і здароўе), Ангеліна Жыляніна (геаграфія) і інш.

З гордасцю гаворыць пра сваіх выпускнікоў дырэктар школы Галіна Чэрнік:
— Нашы выпускнікі творчыя, актыўныя, захопленыя, дружныя. Упэўнена, што тыя веды, якія яны атрымалі ў сценах школы, дапамогуць ім знайсці самае правільнае рашэнне, паступіць у тыя ўстановы адукацыі, якія запланавалі. У беларусаў ёсць цудоўная прыказка, якую я гавару сваім выпускнікам, — "Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся". Хачу, каб кожны з выпускнікоў атрымаў прафесію, якая б прыносіла задавальненне, і застаўся працаваць на роднай зямлі на карысць Ленінскага раёна, горада і краіны.
📸 ЯРКО! НЕЗАБЫВАЕМО! ТОРЖЕСТВЕННО!

Выпуск 2022 в Московском!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Владимир Кухарев возложил цветы к мемориалу Героя Советского Союза Бориса Семеновича Окрестина, именем которого названа гимназия № 30.