Telegram Info Беларусь
176 subscribers
100 photos
27 videos
245 links
Беларускае люстэрка @tginfo

Усё пра бэта-версіі: @betainfobe

Усё пра TON: @infoton

Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Чат для абмеркавання: @tginfochaten
Download Telegram
Telegram працуе над платнай падпіскай

Павел Дураў паабяцаў запусціць платную падпіску для адключэння рэкламы ўжо ў гэтым месяцы.

Таксама каманда месэнджэра разглядае магчымасць платнага адключэння рэкламы ўладальнікам каналаў, якое будзе рэалізавана ў выглядзе "нябачнага рэкламнага паведамлення". Гэта азначае, што рэклама не будзе паказвацца толькі калі ўладальнік канала гатовы плаціць больш, чым рэкламадаўца.

#манетызацыя
Прэміум-акаўнты ў Telegram

Па наяўнай у Telegram Info інфармацыі, у будучых абнаўленнях месэнджэра з'явяцца платныя прэміум-акаўнты з эксклюзіўнымі функцыямі.

Раней Павел Дураў распавядаў аб з'яўленні стыкераў з пашыраным функцыяналам у будучыні. Магчыма, такія стыкеры стануць першым платным кантэнтам у Telegram.

Канчатковы спіс платных функцый і іншыя падрабязнасці аб прэміум-акаўнтах у месэнджэры невядомыя.

#манетызацыя