Образование.Советский.Минск
2.99K subscribers
80.7K photos
3.81K videos
20 files
10.6K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
2⃣9⃣ верасня адзначаецца народнае свята Ефімія.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святой Еўфіміі.

Народныя традыцыі

🔸Пералётныя птушкі працягвалі адпраўляцца ў вырай.
🔸Дзеці ішлі ў лес і назіралі за імі.
🔸Іншым разам удавалася злавіць якую-небудзь птушку.
🔸Тады яе не адпускалі, а неслі ў хату, дзе пакідалі да вясны.
🔸Прыкмячалі: шпакі ў вырай не адляцелі - цёпла будзе яшчэ доўгі час.
🔸У гэты дзень было прынята ўсёй сям'ёй хадзіць у лазню.
🔸 Лічылі, што той, хто папарыцца ў лазні, не будзе ўвесь год хварэць.
🔸29 верасня стрыглі авечак, поўсць якіх выкарыстоўвалі для вырабу валёнак.
🔸Жанчыны на зіму нарыхтоўвалі капусту.
🔸З гэтай нагоды праводзілі «капусныя вячоркі».

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 29 верасня адрозніваюцца спакойным і лагодным характарам. Насіць ім варта гранат.

#народны_каляндар
3️⃣0️⃣ верасня адзначаецца народнае свята Дзень Веры, Надзеі і Любові.

📌Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніц Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі.

Народныя традыцыі

🔸Гэты дзень лічылі дзявоцкім святам.
🔸Жанчыны ва ўзросце збіраліся ў хатах, чыталі Біблію і маліліся.
🔸Дзяўчаты ладзілі танцы, гульні, спявалі песні і гадалі.
🔸Дзень пачыналі з галашэння аб сваім няшчасным лёсе.
🔸У гэты дзень добра паплакаць - увесь год не прыйдзецца слёз ліць.
🔸Замужнія жанчыны, каб забяспечыць шчасце і спакой, раніцай ішлі ў храм, дзе куплялі тры свечкі.
🔸Дзве ставілі ў царкве перад іконай Ісуса, а трэцюю неслі дадому.
🔸 Днём пяклі каравай і апоўначы ў сярэдзіну ставілі апошнюю свечку.
🔸Яе падпальвалі і 40 раз чыталі замову, каб спакой у доме прыбываў, а дрэннае знікала.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 30 верасня валодаюць дарам мірыць людзей. Насіць ім варта цытрын.

#народны_каляндар
1⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Арынін дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святой Арыядны.

Народныя традыцыі

🔸З 1 кастрычніка пачыналі збіраць плады шыпшыны.
🔸 Стараліся сабраць іх да першых замаразкаў, якія могуць разбурыць вітамін C.
🔸Шыпшыну збіралі ў невялікія кошыкі, пасля чаго сушылі.
🔸 З шыпшыны варылі гаючыя адвары, якія пілі ў халодную пару года.
🔸1 кастрычніка працягваліся дзявочыя вячоркі, падчас якіх не толькі размаўлялі, але і рабілі нарыхтоўкі на зіму.
🔸Вернікі ў гэты дзень ішлі ў царкву, маліліся і прасілі дабрабыту, здароўя і сямейнай згоды.
🔸 Раілі ў гэты дзень рабіць добрыя справы.
🔸1 кастрычніка нашы продкі назіралі за адлётам жураўлёў.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 1 кастрычніка любяць падарожнічаць у далёкія краіны. Насіць ім варта гранат.

#народны_каляндар
2⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Трафім і Зосіма. 

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці пакутнікаў Трафіма і Зосімы.

Народныя традыцыі

🔸Святых лічылі заступнікамі пчол і пчаляроў.
🔸У гэты час працавалі на пчальніку, збіралі мёд, рыхтавалі вуллі да зімоўкі.
🔸Некаторыя пчаляры ў гэты дзень ладзілі мядовае свята.
🔸 Частавалі мёдам сваякоў, сяброў і суседзяў.
🔸 На стале абавязкова прысутнічалі аладкі і свежы мёд.
🔸Лічылі: у гэты дзень раніцай трэба з'есці па чайнай лыжцы мёду, запіўшы цёплай вадой.
🔸 Меркавалі, што гэты гаючы сродак абароніць ад любых хвароб.
🔸Прыкмячалі: пчолы адтуліны ў вуллі шчыльна заляпляюць - зіма будзе халодная.
🔸Верылі, што пчолы не джаляць праведных людзей, а вось грэшнікі могуць ад іх пацярпець.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 2 кастрычніка ўпэўненыя ў сабе асобы. Насіць ім варта агат.

#народны_каляндар
3⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Астафій Вятрак.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці пакутніка Яўстафія.

Народныя традыцыі

🔸Дзень пакутніка Яўстафія ў народзе звязвалі з ветрам.
🔸Па кірунку і сіле ветру меркавалі пра надвор'е на бліжэйшы час, характар зімы і ўраджай.
🔸На думку нашых продкаў, вецер, што дзьме з поўдня, абяцае ўрадлівасць.
🔸3 кастрычніка было прынята замаўляць вецер.
🔸У гэты перыяд пачыналі працаваць ветракі.
🔸Сяляне малолі збожжа новага ўраджаю.
🔸3 кастрычніка спраўлялі свята млынароў, якія працавалі на млынах-ветраках.
🔸Ім прыпісвалі сяброўства з нячыстай сілай.
🔸Млынарам сяляне насілі падарункі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 3 кастрычніка адрозніваюцца адвагай і актыўнасцю. Насіць ім варта нефрыт.

#народны_каляндар
4️⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Кандрат ды Іпацій.

📌Праваслаўная царква ў гэты дзень ушаноўвае памяць апостала ад 70-ці Кадрата і пакутнікаў Іпація і Андрэя.

Народныя традыцыі

🔸Кандрат ды Іпацій - дзень урадлівасці і земляробства.
🔸4 кастрычніка абавязкова трэба было працаваць.
🔸Казалі: "Не прысядзеш без справы на Кандрата ды Іпата - будзеш багатым».
🔸У гэтыя дні пачыналіся замалоткі.
🔸Для малацьбітоў на сняданак варылі аўсяную кашу.
🔸Увечары работнікаў частавалі пірагамі.
🔸Таксама 4 кастрычніка святкаваліся Двары.
🔸Сваю назву свята атрымала за тое, што дзяўчаты ў гэты дзень прыбіралі двор.
🔸Свацці хадзілі па вёсцы і правяралі, у каго двор больш чысты і прыгожы.
🔸У двары няма чысціні -  сватоў не чакай.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 4 кастрычніка ў жыцці ўсяго дамагаюцца. Насіць ім варта цытрын.

#народны_каляндар
5⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Іёна і Фока.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці прарока Іёны і пакутніка Фокі.

Народныя традыцыі

🔸У народным календары гэты дзень прысвечаны асіне.
🔸 Казалі: «На Фоку адна ягада - горкая рабіна, і адно дрэва - горкая асіна».
🔸Асіну лічылі "згубным дрэвам», якое прымае смутак і абараняе ад нячыстай сілы.
🔸Да слупа, на якім мацавалі вароты, прывязвалі асінавы кол.
🔸Людзі, хворыя ліхаманкай, ішлі ў лес, знаходзілі там асіну і кланяліся ёй.
🔸Пасля чаго дрэва перавязвалі сваім поясам.
🔸Верылі, што забітую змяю трэба абавязкова павесіць на асіне.
🔸Да гэтага часу ўбіралі рэдзьку.
🔸Сокам родзькі, змешаным з мёдам і соллю, лячылі хворыя суставы.
🔸У гэты дзень не ўжывалі рыбу.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 5 кастрычніка ўмеюць цаніць прыгажосць. Насіць ім варта аметыст.

#народны_каляндар