РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!
Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра парады на Дзень Незалежнасці.
Прынята лічыць, што першы маштабны парад на вуліцах Мінска адбыўся 16 ліпеня 1944 года. Тады на полі былога іпадрома ў канцы Чырвонаармейскай вуліцы прайшло звыш 30 тысяч беларускіх партызан.
Парад атрымаўся вельмі незвычайным - усе шэсце былі з рознай зброяй, у розным адзенні. Не абышлося і без крэатыву, на чале калоны ішоў казёл па мянушцы Малыш, які выклікаў здзіўленне ў генералаў, якія прымалі парад.
Як аказалася, жывёла прайшла свой баявы шлях разам з партызанскім атрадам з 1943-га. Маляня жыў з партызанамі, перавозіў на сабе медыкаменты і нават паспеў паездзіць на брані танка.
#советский_район #расцем_беларусамі

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам цікавыя факты пра Купалле.
🌺Агонь выкарыстоўвалі для лячэння і ачышчэння. У агні маці спальвалі адзенне хворых дзяцей, і тыя, як распавядаюць летапісы, абавязкова здаравелі.
🌺Купальскае вогнішча распальвалі «жывым полымем», якое здабывалі трэннем. Вогнішча распальвалі пасля заходу сонца і глядзелі, каб яно не згасла да світання.
🌺Традыцыя тройчы скакаць праз вогнішча павінна была ачысціць ад усялякіх грахоў, зарадзіцца сонцам, назапасіць здароўя. Калі скакалі парай, то агонь правяраў пачуцці закаханых. Калі закаханыя прызямлялiся i не разбягаліся ў розныя бакі, значыць, быць вяселлю. Калі хоць раз поціск рукі парушаўся, то тлумачылася гэта як магчымая расколіна ў адносінах.
🌺У Іванаў дзень купацца раніцай — усенародны звычай.
🌺Лічылася, што рэшткі купальскага вогнішча валодалі магічнай сілай і маглі палепшыць ураджай і зберагчы ад злых сіл.