Образование.Советский.Минск
2.96K subscribers
82.5K photos
3.9K videos
20 files
10.8K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

🌐21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

📜Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай 🤍. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з блізкімі👨‍👩‍👧‍👦, сябрамі👭, знаёмымі🧍.
❗️Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

🏢У Сярэдняй школе 53 у гэты дзень святочна пачаўся ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ.

З самай раніцы паўсюль 🎼гучалі беларускія песні, дзеці цікавяцца інфармацыяй, змешчанай на стэндах📝: “Гавары са мной па-беларуску” і “Я - беларус, мая родная мова - беларуская”. Ім цікава даведацца пра беларускія назвы кветак🌸, ягад🍓, прадметаў народнага побыту🧺.

#советскийрайон #средняяшкола_53
#мовародная_мовамодная
#дзеньроднаймовы
📖ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

🇧🇾День роднай мовы ў 22 гімназіі.

Зранку вучняў чакала акцыя "Родная мова. Родной язык":
✏️усе жадаючыя вучні і настаўнікі падзяліліся сёння сваімі любімымі словамі на беларускай і рускай мовах;
✏️вучні старэйшых класаў арганізавалі святочны дэсант у пачатковыя класы з тэматычнымі паведамленнямі-гульнямі "Ведай роднае":малодшыя школьнікі даведаліся
🖌які характар мае беларус
🖌як называюць беларусы сваю матулю
🖌якія любімыя стравы нашых суайчыннікаў
🖌якія ветлівыя словы ёсць у нашай мове

🎉З Днём роднай мовы, сябры!

#савецкірайон
#гімназія_22
#роднаямова #мовародная_мовамодная
💫21 студзеня ў Дзень роднай мовы 🇧🇾 у Сярэдняй школе № 148 г.Мiнска адбылася сустрэча вучняў 11 класаў з кампазітарам, паэтам, мастацкім кіраўніком арт-групы «Беларусы» Валерыем Шматам.

Вучнi i госць мерапрыемства абмеркавалi важнасць захавання моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымання нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

#савецкіраен #мовародная_мовамодная
#средняяшкола_148
#sch148 #дзень_роднай_мовы
🇧🇾ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ🇧🇾

2️⃣1️⃣ лютага 2022 года ў Мiжнародны дзень роднай мовы ў Гімназіі 30 прайшоў гімназічны дыктант.

📖Дыктант быў прысвечаны 140- годдзю з Дня нараджэння песняра беларускай літаратуры Якуба Коласа.📚

🖋📝У мерапрыемстве прынялі ўдзел педагогі гімназіі,вучні 7-11 класаў.
📝📚📖🤔

#советскийрайон #гимназия_30
#мовародная_мовамодная
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю.
(Я.Колас)


Кожны народ 2⃣1⃣ лютага адзначае Дзень роднай мовы.

З гэтай нагоды ў сярэдняй школе 34 праводзілася акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!».

Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна — своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця.

💯 Размаўляйце разам з намі па-беларуску!

#советскийрайон #средняяшкола_34 #sch34 #мовародная_мовамодная
ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ ў Гімназіі 23🔝

2️⃣1️⃣.0️⃣2️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣2️⃣ на базе рэсурснага цэнтра грамадска-гуманітарнага накірунку “Цэнтр беларускай мовы і культуры” прайшло адкрыццё Тыдня вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”!

📝На працягу дня⤵️⤵️⤵️
🔛гучалі песні🎵🎶 пра Беларусь,
🔛🇧🇾вучні знаёміліся з малавядомымі беларускімі словамі праз работу выставы “Цікавосткі беларускай мовы”,
🔛удзельнічалі ў адкрытых вучэбных занятках,
🔛а таксама давалі інтэрв’ю “Дыялог пакаленняў…” для кампаніі СТВ🎥

👀Падрбязней 📲 ТУТ.

#савецкіраён #гімназія_23
#学校23明斯克 #gymn_23 #мовародная_мовамодная