Образование.Советский.Минск
3.02K subscribers
78.8K photos
3.71K videos
20 files
10.5K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
💫Сузор’е МАЦІ

***
Не знаю,
Ці ёсць жыццё
На нейкіх зорках.
Я знаў толькі адну зорку -
Пяцікрылую далонь
маці,
На якой выраслі
Мы, наш хлеб, нашы песні,
Святло якой
Вечна струменіць.

Максім Танк

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

***
У запозненым прызнанні
Зноў ты,
маці, прада мной:
Бачу я тваё старанне,
Бачу вечны клопат твой.
І на холадзе, і ў спёку
Досыць зроблена ўсяго.
Хоць заўсёды быў я збоку,
Недагледзеў аднаго.
І гадоў пражыў нямала,
А не знаю, як тады:
Дзе ты брала, намывала
Залацінкі дабраты?
Аляксей Пысін


#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

***
Мама...
Маці...
Матуля...
Матуля...
Ты адна, як жыццё, як вясна.
Ты самотнага сына прытуліш,
І дачку ты прытуліш адна,
Бо найсветлыя словы ты знаеш,
Ад якіх пасвятлее ў душы.
Ты сабою наш дом асвятляеш
І, як сонца, ідзеш праз дажджы,
Праз мяцеліцы ў нашае Заўтра,
Каб мы Заўтра сваё бераглі
І не зніклі, нібы тыя таўры,
З нашай любай і слаўнай зямлі.
Віктар
Шніп

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

Пакланюся...

Я пакланюся
Матулі роднай,
Што мне дарыла
Жыццё вясною.

Я пакланюся
За тыя рукі,
Якімі рэжу
І сталь, і камень.

За тыя вочы,
Якімі бачу
Я свет цудоўны
Маёй Радзімы.

За тое сэрца,
Якім спяваю
Хвалу і славу
Маёй краіне.
Адам Русак


#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

МАМЕ


Вось, матуля, я зараз матуля сама.
Для цябе гэта трошачкі дзіўна, напэўна,
Што маленькай разумнай дзяўчынкі няма,
Ёсць жанчына з дзяўчынкай -
другой -
на каленях.
Толькі ты для мяне не змянілася, не -
Хай мінаюць гады і сплятаюцца лёсы,
І партрэты цямнеюць на бляклай сцяне,
І мяняюць свой колер і вочы, і косы -
Ёсць надмерная сувязь, якой не парваць,
Ёсць адбіткі на сэрцы. якіх не загладзіць.
Кожны год на лугах вырастае трава,
Кожны год аднаўляецца квецень у садзе,
І пяшчоты
матулінай хочацца усім,
У любым, самым сталым, стамлёным узросце.
Мы, дарослыя, у вочы
матулі глядзім
І дзяцінства сваё ў іх заўсёды знаходзім.
Людміла
Рублеўская

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект