🏕📝ДЗЁННІК ПАЛАТАЧНАГА ЛАГЕРА. ДЗЕНЬ ПЕРШЫ.
Надышоў час вучням і настаўнікам установы "Гімназія № 23 г. Мінска" развітацца з гарачым, шумным горадам і адправіцца ў прыбярэжную зону ракі Вілія пад шаты векавых дрэў - палатачны лагер "Родник"🏕🌲
Па прыбыцці ў лагер выхаванцы🔜
🔹прайшлі медыцынскі агляд,
🔹 з натхненнем прыступілі да добраўпарадкавання свайго маленькага паселішча,
🔹пазнаёміліся з мясцовасцю, суседзямі і распарадкам дня лагера.
За вяселымі гульнямі і забавамі непрыкметна надышоў вечар, выхаванцы распалілі вогнішча, і паветра лесу напоўнілася водарам
свежапрыгатаванай гарбаты, за кубкам якой дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі ад першага дня і планамі на наступныя дні адпачынку 🔥
А калі на небе заззялі першыя зоркі, усе разышліся па палатках і ў лагеры наступіла цішыня, якую пранізвала толькі стракатанне конікаў🦗
#гімназія23мінск
#палатачнылагер
#лето2021
#каникулы

🏕⛺️ ДЗЁННІК ПАЛАТАЧНАГА ЛАГЕРА. ДЗЕНЬ ДРУГІ🏕⛺️
Калі першыя промні сонца закранулі вільготную ад расы траву, у нашым лагеры надышла доўгачаканая раніца. Як жа выдатна чуць замест звону будзільніка ў душнай кватэры меладычныя ранішнія пошчакі птушак у напоўненым свежасцю лесе!🌅🌲
Пасля водных працэдур выхаванцы адправіліся прыемнай прабежкай на сняданак. Спякота ў + 34°С хутка дала пра сябе ведаць і вучні з выхавацелямі адправіліся ў царства Нептуна - раку Вілія, каб асвяжыцца і выдатна правесці час, а таксама правесці акцыю "Чыстае дно" 🧜🏻♂ 🏊🏻♂ 🏊🏻♀
Неўзабаве прыйшоў час абеду, а паколькі ісці ў сталовую ДРОЦ "Надзея" парадкам 25 хвілін, то выхаванцы завялі гутарку, прысвечаную дню памяці ахвяр ВАВ, на тэму "Вайна ў маёй сям'і" і аказалася, што вайна закранула амаль кожнага 🎖
Па дарозе назад выхаванцы прыдумалі візітоўку сваёй каманды "Адэпты агню" для ўдзелу ва ўрачыстым адкрыцці трэцяй змены "Звёздная компания":
✨Ахоўнікі вогнішча незгаральнага,
Мы тыя, што зноў распалілі агонь,
Адэпты стыхіі, жадаем старанна
Агонь падтрымаць, каб бачыць святло✨
Калі пачаўся канцэрт, пад авацыі гледачоў каманда "Адэпты агню" паказала два творчыя нумары: танец у стылі хіп-хоп і песня пад гітару🕺🏻🎸
Пасля ўрачыстых мерапрыемстваў і забаўляльных віктарын вучні ўзялі кацялок, напоўнілі яго вадой і падвесілі над вогнішчам, языкі полымя якога зачаравальна хапалі яго то з аднаго, то з другога боку. Што можа быць лепш, чым пасля насычанага актыўнасцямі дня, злёгку стомленымі, седзячы дружна вакол вогнішча🔥, ўплятаць за абедзве шчокі макароны з тушонкай напоўненыя водарам дыму, а потым да адбою, парушаючы вячэрнюю цішыню лесу, распяваць усім знаёмыя і любімыя песні пад шасціструнную гітару?🎸
#гімназія23мінск
#гимназия23минск
#gymnasia23minsk
#学校23明斯克

Forwarded from Установа "Гiмназiя 23 г.Мiнска" (Дарья)
🏕⛺️ ДЗЁННІК ПАЛАТАЧНАГА ЛАГЕРА. ДЗЕНЬ ТРЭЦІ🏕⛺️
2⃣3⃣.0⃣6⃣.2⃣0⃣2⃣1⃣
Прачынаешся, адчыняеш полаг палаткі, злёгку высоўваеш твар і ў ноздры ўлятае прасякнутае жывіцай хвоі паветра, якое маментальна бадзёрыць, асвяжае і настройвае на актыўны дзень🌲
Але няма часу на разварушванне, таму што выхавальнікі чакаюць дзяцей на зарадку, дзе хлопчыкі адпрацоўваюць элементы барацьбы 🤼🤼, а дзяўчынкі - элементы танцавальных рухаў 👯♀
Так и пачалася раніца ў палатачным лагеры "Родник"!
Пасля ранішняй размінкі выхаванцаў чакала сталовая, дзе яны з задавальненнем папоўнілі запас энергіі смачнай ежай, і па шляху з якой кожны мог убачыць як абуджаецца лес пасля ночы: вось маленькі мурашка цягне галінку хвоі, каб адрамантаваць свой домік, а вось птушка нясе ў сваёй дзюбе маленькага чарвячка, каб пакарміць жаўтаротага пражэрлівага птушаня. 🐜🐥
А тым часам сонца падымалася ўсё вышэй, а за ім падымалася і тэмпература паветра, што паслужыла добрым знакам пайсці і астудзіцца ў цёплых хвалях бірузовага колеру ракі. 🏞
Вярнуўшыся ў лагер, дзеці шмат гутарылі пра ўзлёты і падзенні спартсменаў розных краін, а ў рамках Міжнароднага алімпійскага дня была праведзена інфармацыйная хвілінка "Чэмпіёны нашай краіны".🏆🥇
На працягу ўсяго дня вучні то і справа прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах. Найбольш актыўныя прымалі ўдзел у камандных гульнях, такіх як валейбол і баскетбол, а смелыя і адважныя выпрабавалі сябе на вяровачным гарадку. 🧗♀⛹♀🏀
Неверагодна прыгожае відовішча – заход сонца. Калі яно, такое блізкае, вялікае, барвяно-чырвонае, развітваючыся з летнім днём, ласкава дорыць апошнія цёплыя прамяні. Уражвае прыгажосцю паверхня ракі, на якой у гадзіну заходу гуляюць сонечныя прамяні, утвараючы дарожку да самога сонца. І вось акунаешся ў напоўненыя "золатам" хвалі, такія цёплыя на вячэрнім кантрасце, што хочацца спыніць гэтае імгненне, каб даўжэй атрымаць асалоду ад веліччу прыроды.🌅
Так, пасля купання ў залатых промнях сонца, з прыемнай стомленасцю ў целе ад актыўнага дня, выхаванцы разышліся па сваіх палатках, каб пагрузіцца ў царства Марфея і выдатных сноў🌌😴