Сігнал і Шум
149 subscribers
2 photos
17 links
Падкаст пра эканоміку, фінансы і стартапы з Ягорам Шумскім і Філіпам Дайнэка
Download Telegram
Выпуск #5. Стартапы ўсё? Вядомыя беларускія стартапы

Сапраўдныя дэбаты Ягор і Філіпа пра стартапы: ці зьяўляюцца стартапы проста "захайпаванай" тэмай, якая не стварае ніякай эканамічнай вартасьці, ці ўсё ж істотна ўплываюць на сусветную эканоміку?

Зладзілі сапраўдныя дэбаты Ягора і Філіпа пра стартапы, абмяркавалі беларускія пасьпяховыя выпадкі і ледзь не пасварыліся пра назву нашага падкасту :)

Глядзіце ў чарговым выпуску нашага падкасту!

https://www.youtube.com/watch?v=7oD8s7TB-Ss

Дзякуй за вашыя каментары і падтрымку!
7👍4
Невялічкі анонс!

Заўтра будзем запісваць выпуск разам з Максімам Адаскевічам, аўтарам вялікага беларускага каналу пра фінансы @belarus_finance!

Максім эксперт па ацэнцы бізнэсаў, таму будзем размаўляць пра гэта!

Калі маеце якія пытаньні, вітаем у каментах! Усе абмяркуем
👍6🔥3
Выпуск #6. Ацэнка бізнэсу разам з Максімам Адаскевічам.

Як варта ацэньваць бізнэс? Як зразумець, чаго вартая ваша кампанія, або нейкая публічная кампанія?

Разам з Максімам Адаскевічам, аўтарам буйнога каналу па фінансах @belarus_finance у тэлеграме, разглядаем асноўныя мэтады ацэнкі кампаніяў: параўнальны і фундаментальны, а таксама вызначэньне "сапраўднай" вартасьці бізнэсу.

Максім распавядае яшчэ шмат прыкладаў з сваёй працы, таму ўсе робіцца вельмі зразумелым!

https://www.youtube.com/watch?v=mbFGNnpXae4

Як заўсёды чакаем вашых каментароў і фідбэку!
7👍2
Выпуск #7. Прадпрымальніцтва і фактары посьпеху.

Што такое прадпрымальніцтва, якую ролю яно грае ў эканоміцы? Якія рысы ў добрага прадпрымальніка, ці посьпех - гэта hard work або luck? - абмяркоўваем у нашым новым пыпуску!

https://www.youtube.com/watch?v=2rvYjIAbASo

Дарэчы, а як вы лічыце, ці посьпех у бізнэсе гэта больш удача, або цяжкая праца?
👍41🔥1
Спадарства, ўсім прывітаньне!

Пасьля невялічкай затрымкі, мы вяртаемся з новым выпускам пра крыпту!

Выпуск #8. Крыпта і біткоіны - хайп ці не?

https://www.youtube.com/watch?v=hzpokt-PaQQ

Раз на некалькі гадоў зьяўляецца шмат шуму вакол крыпты, кошт біткоін дасягае амаль сотні тысячы даляраў, у медыя шмат навін, пра крыпта-мільянераў, якія зарабілі х1000, і шмат навінаў пра тых, хто згубіў усе грошы. Ягор і Філіп абмяркоўваюць крыпту і шукаюць адказ на пытаньне, ці зьяўляецца крыпта хайпам, або не, з пункту гледжаньня інвестара.
👍7
Выпуск #9. Штучны Інтэлект, ягоны ўплыў на эканоміку і Тэхналагічная Сінгулярнасьць

https://www.youtube.com/watch?v=f40hIMAdJM8

Выпуск які цалкам зроблены з дапамогай Штучнага Інтэлекту. Замест Ягора і Філіпа размаўляць іхныя аватары пад кіраўніцтвам Agent GPT. Аватары абмяркоўваюць як зьявіўся штучны інтэлект, па-простаму тлумачаць як працуе алгарытм навучаньня, які зьяўляецца асновай штучнага інтэлекту, і ў чым сэнс генератыўнага штучнага інтэлекту.

Аватары таксама абмяркоўваюць якія зараз існуюць ШІ-прылады, афігеваюць ад патынцыйнага ўплыву ШІ у памеры $2.6T да $4.4T на сусветную эканоміку і ўзгадваюць знакамітага беларуса Айзэка Азімава, які стварыў сусветна вядомыя законы робататэхнікі.
👍5🔥3👎1
Спадарства, усім прывітаньне!

Чакаем вашых каментароў і фідбэку!

Хутка скінем спасылку на справаздачу ад McKinsey - лічбы ўплыву ШІ на эканоміку ўражваюць!
👍2
Усе папярэднія выпускі аўдыёфаламі.

Толькі што заўважылі, што спынілі сюды запампоўваць - выпраўляемся!
👍5
Спадарства, ўсім прывітаньне!

На наступным тыдні мы запішам выпуск разам з Ігарам Маханьком, вядомым беларускім інвестарам і праграмістам https://www.crunchbase.com/person/ihar-mahaniok.

Ігар кіруючы партнёр у Geek Ventures. Ігар інвеставаў на этапах pre-seed/seed у вядомыя кампаніі, такія як: Instacart, PandaDoc, People.ai, Chainalysis, Airbyte, Jeeves; будучыя аднарогі Zeroavia, Appodeal, Iterative.ai і больш за 100 іншых кампаній.

Плянуем паразмаўляць пра інвестыцыі ў стартапы, ўласна стартапы і беларускіх фаўндераў.

Калі ласка, калі маеце прапановы тэмаў або якія пытаньні да Ігара - пакідайце ў каментарах!

Дзякуй!
🔥9👍1
Выпуск #10. Венчурныя Інвестыцыі з Ігарам Маханьком (Як працуе VC фонд)

https://www.youtube.com/watch?v=Mb5nYEW4RFI

Як працуе Венчурны Фонд? Адкуль у ім грошы? Хто такія LP & GP у VC? Як прымаюцца рашэньні куды інвеставаць? Якія ё чырвоныя і зялёныя "сцягі" ў фаўндэрах? Ці сапраўды беларускія фаўндеры лепей?

Пра ўсе гэта Вы можаце даведацца ад самай лепшай крыніцы з магчымых! Ігар Маханёк - знакаміты беларускі ангел-інвестар, кіраўнік венчурнага фодну і, ў мінулым, праграміст.
Сёньня Ігар кіруе вельмі пасьпяховым фондам https://geek-ventures.com/ памерам 23 мільёна даляраў і інвестуе ў стартапы на раніх стадыях.

У гэтым выпуске Ігар распавядзе шмат чаго пра тое, як працуе венчурны фонд, з чаго ён складаецца, чаго чакаюць інвестары і г.д., а таксама Ігар, Філіп і Ягор абмяркоўваюць ці сапраўды беларускія стартаперы нейкія асабліва пасьпяховыя.

Калі Вы беларускі фаўндер, абавязкова звяртайцеся да Ігара і пішыце па-беларуску. Беларускамоўным стартаперам Ігар заўсёды адкажа!

P. S. Як раз учора пра Geek Ventures выйшаў артыкул на Tech Crunch https://techcrunch.com/2023/08/28/gee.... Віншуем Ігара!
🔥6
Спадарства, усім прывітаньне!

Мы вяртаемся пасьля невялічкага перапынку!
Выпуск #11. Фінансавыя справаздачы. Запас і Паток. Чаму ВУП нельга параўноўваць з капіталізацыяй.

https://www.youtube.com/watch?v=x5fBKLs3-TI

Што такое баланс, справаздача аб даходахах і грашовы паток? Чаму гэта важна для інвестараў і ацэнцы стану кампаніі? Што азначаюць "запас" і "паток"? Што такое "burn-rate" і "runway", і чаму яны важныя для стартапаў? І нарэшце, чаму нельга параўноўваць ВУП і капіталізацыю?

У гэтым эпізодзе падкаста "Сігнал і шум" Ягор і Філіп паглыбляюцца ў свет карпаратыўных фінансаў, праліваючы святло на важныя фінансавыя справаздачы і іхнае значэнне для інвестараў. Яны сцісла дэмістыфікуюць такія ключавыя тэрміны, як запасы і патокі, актывы і абавязацельствы, і даследуюць іх уплыў на стан і рост кампаніі. Акрамя таго, Ягор і Філіп абмяркоўваюць практычныя стратэгіі ўстойлівага развіцця фінансавага менеджменту, уключаючы ліквіднасць, інвестыцыі і кіраванне грашовымі рэзервамі.

Незалежна ад таго, ці з'яўляецеся Вы пачынаючым прадпрымальнікам, кемлівым інвестарам або проста зацікаўлены ў фінансавай пісьменнасці, далучайцеся да нас у спробе разабрацца ў складанасцях фінансавай справаздачнасці, ацэнцы кампаніі і нюансах кіравання фінансавым шляхам бізнесу.
👍31
"З Кастрычніку 2022 паслуговыя IT кампаніі з беларускімі карянямі не дасягнулі ні стабільнага росту, ні нават проста вяртання да стабільнага стану бізнесу, праз шмат адмоўных вонкавых фактараў, якія ўплываюць на бізнэс з пачатку 2022 году" - да такой высновы прыходзіць адзін з аўтараў нашага падкасту Філіп Дайнэка.

Год таму ў групе @bicc_news пачалі замяраць як зьмяняецца попыт на IT паслугі сярод кампаній з беларускімі каранямі. Пасьля году назіраньняў бачна што ўсе сапраўды ня вельмі добра, і няма ніводнага месяцу, дзе быў бы істотны рост.

Меркаваньне Філіпа чаму так адбываецца і што можна рабіць у артыкуле на ЛінкедІн - https://lnkd.in/dxFiaYwM.

Адзін з фактараў які вельмі істотна ўплывае на попыт айці кампаній - гэта рэцэсійная фаза бізнэс цыклу, якую мы абмяркоўвалі ў выпуску "Як працуе эканоміка" - https://t.iss.one/signalandnoise/7.

Як заўсёды, цікава пачуць вашае меркаваньне, як вы думаеце, чаму так здараецца з нашымі кампаніямі?
👏4👍2