Учительская
5.37K subscribers
1.98K photos
36 videos
770 links
Канал образовательной инициативы «Учительская».
Новости и размышления о школьном образовании в Беларуси.

Безопасный бот для сбора информации: @shkolabel_bot
Download Telegram
#кудыпайсці з дзецьмі на канікулах💡

#Мінск

🌟Факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ запрашае наведаць музейны марафон «#НЕКАМНІ». Музей землязнаўства ФДМГ БДУ у рамках святкавання 90-годдзя факультэту праводзіць 25-30 сакавіка цыкл тэматычных экскурсій для вучняў і вучаніц установаў сярэдняй адукацыі.

🌟Наведайце шоу «Пагроза з космасу». Фільм распавядае пра небяспеку сусвету: вялізныя астэроіды і каметы, звышновыя зоркі і чорную дзірку. Імпрэза праходзіць да 27 сакавіка ў Cinemarium.

🌟Адукацыйны цэнтр «Яотянь» запрашае правесці канікулы з карысцю і наведаць цікавыя майстар-класы па англійскай мове. З 25 па 29 сакавіка на вуліцы Герцэна 6.

🌟А да 31 сакавіка можна наведаць майстар-клас па чайнай цырымоніі. Зможаце паглыбіцца ў кітайскую культуру, зняць стрэс і навучыцца новаму

🌟Там жа 27 сакавіка можна навучыцца японскай тэхніцы вязання спіцамі — амігурумі. У дзяцей будзе магчымасць стварыць сваіх маленькіх мяккіх жывёл і чалавекападобных істот.

🌟26 сакавіка можна наведаць майстар-клас па лепцы з гліны ў «Мастацкім доме Угрыновіч»

🌟Да 31 сакавіка паўдзельнічайце ў туры «Коцікі – таксама людзі». Наведайце 5 цікавых месцаў, прысвечаных коцікам, мастацтву і дабрыні, а таксама Цэнтр дапамогі безнаглядным жывёлам «Стары кот».

🌟Калі вы ці вашыя дзеці аматары робатаў – завітайце на міжнародную выставу «РобаПарк». Там можна пазнаёміцца з 50 робатамі з усяго свету, паглядзець тэатр робатаў, Шоу Тэсла, навучыць і запраграмаваць робата, даведацца шмат цікавага пра новыя тэхналогіі.
The Blue 💙

У новым матэрыяле «Настаўніцкай» распавядаем пра неймаверны архітэктурны праект на Тайвані, звязаны з Беларуссю, а таксама пра новы рух у мастацтве — эмацыяналізм.

Натхняйцеся і дзяліцеся цікавым матэрыялам!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Коллеги, какое соотношение выпускников 9-х классов ваших учебных заведений выбирает колледж, а какое решает остаться в 10 классе?
Anonymous Poll
31%
Идут в 10 класс
25%
Собираются в колледжи
44%
Посмотреть результаты
Зрабілі для вас падборку крутых фільмаў пра настаўнікаў🔥

🎬 «Таварыства мёртвых паэтаў»

🎬 «Школа року»

🎬 «Пісьменнікі свабоды»

🎬 «Настаўнік на замену»

🎬 «Настаўнікі»

🎬 «Чалавек эпохі Рэнесансу»

🎬 «Небяспечныя думкі»

🎬 «Выстаяць і здабыць»

Падрабязнасці пра фільмы глядзіце на картках👆

Дзяліцеся ў каментарах сваімі ўлюбёнымі стужкамі пра школу ❤️
Вандроўкі з дзецьмі на прыродзе 🚗

Партал travelling.by зрабіў падборку месцаў, куды можна з’ездзіць з дзецьмі падчас канікул ці на выходных!

🐕Паабдымайцеся з хаскі ў сядзібе «Дом качэўніка». Пакуль вы будзеце гладзіць вельмі прыязных хаскі, гаспадары незвычайнага паселішча раскажуць і пакажуць, як жылі качэўнікі. Разам з дзецьмі вы «пашаманіце» пад бубен, патанчыце дзіўныя танцы, а пасля вып'еце гарачай гарбаты з блінамі ў цёплай юрце. Праўда, наведаць сядзібу ў вёсцы Касцюкі можна толькі па запісе, у складзе турыстычнай групы.

🦙Паглядзіце на цудоўных лам, зуброў, янотаў, паўлінаў, львоў у сядзібе «Станькава». Побач размешчаны партызанскі лагер – зямлянкі ў ім спраектаваныя дакладна па інжынернай дакументацыі ваенных гадоў.

🌿Пакарміце з рук мядзведзіцу і пракаціцеся ля балотаў на ровары ў Бярэзінскім біясферным запаведніку. За адзін візіт у Бярэзінскі запаведнік можна даведацца пра беларускую прыроду і яе насельнікаў столькі, колькі не даведаешся за некалькі заняткаў па прыродазнаўстве. Больш за тое, тут усё ўбачанае можна памацаць, панюхаць і… пагладзіць. А яшчэ пазнаёміцеся з жыхаром Музею міфалогіі!

🦬Наведайце Заасад у Буйнічах – гэта амаль 80 гектараў, на якіх жывуць муфлоны, зубры, казулі, куніцы, ваўкі, ласі, алені, тыгр і вярблюд... А нядаўна засяліліся два дзікабразы – Вай і Фай. Хтосьці жыве ў вальеры, а за кімсьці давядзецца адправіцца на «сафары» па чыгунцы – турыстычны паравозік адвязе вас да аленяў і зуброў на максімальна блізкую адлегласць.

🚴‍♀️ Калі плануеце большую вандроўку – завітайце ў Белавежскую пушчу. Тутака ж размешчаны адзіны ў краіне Археалагічны музей пад адкрытым небам. Калі ўзяць напракат ровар і адправіцца па адным з маршрутаў – на выбар ад 6 да 20 км – то можна сустрэць казулю або падворліка ў натуральным асяроддзі пасялення. Па шляху завітайце да дуба-патрыярха – яму 600 гадоў! А на маршруце «Азёрнае кольца» расце ядловец вышынёй з 4-павярховы дом!

Дзяліцеся ў каментарах рэкамендацыямі, куды яшчэ можна з’ездзіць з дзецьмі ў вандроўку!🙂