Учительская
5.36K subscribers
1.98K photos
36 videos
770 links
Канал образовательной инициативы «Учительская».
Новости и размышления о школьном образовании в Беларуси.

Безопасный бот для сбора информации: @shkolabel_bot
Download Telegram
📝 У мінулым матэрыяле мы пісалі, як дапамагчы дзецям у складаны перыяд падрыхтоўкі да іспытаў. А што рабіць, калі хваля трывогі падступіла наўпрост на экзамене ці перад ім?

Раскажыце сваім дзецям, вучням і вучаніцам пра 5 практыкаванняў, якія могуць ім дапамагчы.

@shkolabel_bot
#КУДЫПАЙСЦІ

Захоўвайце падборку выставаў, якія варта наведаць на выходных ці бліжэйшым тыдні❤️

💎 Калі любіце кветкі, паспейце завітаць на выставу „Палітра вясны”. Там паказваюць пяшчотныя, яркія букеты, кветкавыя кампазіцыі, вясновую абстракцыю, жаночыя вобразы, выкананыя ў жывапісе, акварэлі і графіцы сучаснымі беларускімі і замежнымі аўтарамі.

💎 Паглядзець на кветкі можна і ў галерэі „Панарама” на выставе „Тут цёпла”. Адчуеце сапраўдную вясну праз творы беларускай мастачкі Юліі Кобы — жывапісныя пейзажы, кветкавыя нацюрморты, вясновыя партрэты.

💎 Натхніцеся выставай „У родным краі”. На здымках Сяргея Плыткевіча фантастычная беларуская прырода, гістарычныя пабудовы. Аўтара вылучае зварот да гістарычнай памяці народа і любоў да роднай зямлі.

💎 Завітайце ў Музей гісторыі горада Мінска, каб убачыць „Адлюстраванне” — персанальную выставу жывапісу і графікі беларускага мастака Аляксандра Пашкевіча. Эмоцыі і разважанні аўтара транслююць у асноўным не сюжэты, а багатая, вельмі выразная каларыстыка, формы і аднолькава захапляючая дынаміка альбо статычнасць.

💎 Калі вам хочацца праветрыцца, заедзьце ў Музей беларускага мастацтва ў Астрашыцкім гарадку. Там праходзіць выстава работ вядомага народнага майстра, разьбяра па дрэве, мастака-жывапісца, графіка Пупко Апалінарыя Фларыянавіча "Я беларус".
🌳Міжнародны дзень за свет без адкідаў

◽️ Паводле ААН, чалавецтва штогод вырабляе 2,24 мільярды тон цвёрдых бытавых адкідаў, з якіх толькі 55% ўтылізуюцца на прадпрыемствах. Да 2050 года гэты паказчык можа падняцца да 3,88 мільярдаў тон у год. Сектар адкідаў робіць істотны ўнёсак у выкіды парніковага газу ў гарадскіх умовах і страту біяразнастайнасці.

◽️ Штогод людзі выкідаюць каля 931 мільёна тон прадуктаў харчавання, а паводле прагнозаў, да 2040 года ў сусветны акіян будзе трапляць да 37 мільёнаў тон пластыкавых адкідаў штогод.

◽️ Мы лічым, што сёння выдатная нагода, каб пачаць сачыць за сваім спажываннем і сваімі паводзінамі ў адносінах да нашай Зямлі. А яшчэ нам усім варта памятаць, што вялікія змены пачынаюцца з кожнага і кожнай.

Давайце разам берагчы і любіць нашую планету 💚
С Днём смеха, коллеги!😁

Подготовили подборку диалогов, которые точно поднимут вам настроение (и возможно, вы узнаете в них себя😉)!

А как вы подшучиваете над своими коллегами и учениками? Пишите в комментариях!