ГУО «Средняя школа № 28 г. Минска»
713 subscribers
13.5K photos
679 videos
3 files
1.77K links
Официальный Telegram-канал государственного учреждения образования «Средняя школа № 28 г. Минска»
Download Telegram
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Гэта сёння Новы год🎄 асацыюецца з мандарынамі, шампанскім і аліўе. Але наўрад ці ўсё гэта было на стале нашых продкаў.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам як нашы продкі святкавалі Новы год.

Да Новага года нашы продкі ставіліся вельмі адказна. Вычышчалі хату і падворак. Здымалі павуцінне з усіх куточкаў, мылі столь. Яны лічылі, што павінны ўступіць у новы год чыстымі.

Падчас першага навагодняга ўмывання ў посуд клалі медныя або залатыя грошы🪙, каб на працягу ўсяго года быць моцным і прыгожым, а сярэбраныя — каб твар быў чыстым і светлым.

📎Прымацоўваем спасылку.

📌Цікава: упрыгожвалі ёлку🎄 з сэнсам: вешалі яблыкі — сімвал грэхападзення і аплаткі — сімвал выратавання. Пасля з’явіліся папяровыя цацкі, арэхі, пернікі і цукеркі🍬.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Беларуская нацыянальная кухня👩🏼‍🍳 існуе ўжо шмат стагоддзяў. На яе ўплываюць гістарычныя падзеі, геаграфічнае становішча і ўмовы надвор'я.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра гісторыю беларускай кухні.

З часоў Вялікага княства Літоўскага ў беларускай кухні з'яўляліся рэцэпты📖 іншых народаў. На працягу многіх стагоддзяў беларусы не ўжывалі шмат мяса ў сваім рацыёне.

Вясковая кухня была сытнай, простай і заўсёды свежай😋. Большасць страў падавалі да стала гарачымі. Княжацкія і шляхецкія стравы былі больш разнастайнымі і экзатычнымі🍍. На магнацкіх сталах часта былі фаршаваныя судакі, розныя дэлікатэсы.

📎Прымацоўваем спасылку.

📌Цікава: У беларускай кухні, у адрозненне ад іншых нацыянальных кухняў, практычна не ўжываліся малочныя🐮 і салодкія прадукты.

#советский_район #расцем_беларусамі