ГУО «Средняя школа N 147 г. Минска имени М.А.Савицкого»
782 subscribers
12.5K photos
620 videos
4 files
1.12K links
Официальный Telegram-канал государственного учреждения образования «Средняя школа №147 г. Минска имени М. А. Савицкого»
Download Telegram
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

🏙Пярэспа-самы старажытны раён горада Мінска на поўнач ад вул. М. Багдановіча (вул. Старажоўская, Крапоткіна, Даўмана).

🔷Назва раёна пайшла ад назвы ракі Пярэспа, левага прытоку р.Свіслач. Р. Пярэспа бярэ пачатак на тэрыторыі былога Камароўскага балота.

🖍З гэтым гістарычным раёнам звязана легенда аб паходжанні горада: як волат-чарадзей Менеск пабудаваў на месцы ўпадзення р.Пярэспы ў Свіслач вадзяны млын, жорны якога маглі размалоць не толькі зерне, але і камяні.
🤳Цяпер на гэтым месцы плаціна на Камсамольскім возеры, а на беразе усталяваны каменны млынавы жорнаў, застылы на грэбні хвалі🌊

🧔Скульптар К.Селіханаў зрабіў помнік млыну Менеска на Пярэспе.

🧔‍♂Беларускі этнограф Павел Шпілеўскі ў 1857 годзе апублікаваў гэтую легенду аб паходжанні назвы Мінска🌇

А дзе ж сама Пярэспа? Рэчкі амаль не відаць, у 1975 годзе яе заключылі ў падземны ліўневы калектар Камароўскі, які праходзіць пад былым фарфоравым заводам Мінска. Зараз пра раку нагадвае толькі назва трамвайнага прыпынку-"Пярэспа".
#СТОПНАРКОТИКИ

😱 НАРКОБИЗНЕС: ИМЯ
БЕДЫ 👉 НАРКОТИК
👈

7⃣ ПРИЗНАКОВ ВОЗМОЖНОГО УПОТРЕБЛЕНИЯ НАРКОТИКОВ

1⃣ Узкие или расширенные зрачки
🔜 Под воздействием наркотиков зрачки сильно расширяются или сужаются, при этом они абсолютно не реагируют на резкое изменение освещения. Появляется не непривычный блеск в глазах, покраснение белков

2⃣ Бледность кожи
🔜 Кожа становится бледной и желтоватой. Возникают повреждения, которые не заживают в течение длительного времени. Кожа выглядит изможденной и нездоровой

3⃣ Проблемы со сном и аппетитом
🔜 Чаще всего выражаются в полном отсутствии сна и аппетита. После того, как действие наркотика прекращается, наркоман может проспать более 24-48 часов

4⃣ Ухудшение внешнего вида
🔜 Наркоманы не следят за собой. Редко моются и меняют одежду, не ухаживают за волосами, ногтями и зубами. На теле имеются незаживающие следы от уколов

‼️Продолжение следует...

🙏 ВЫБИРАЙ ЖИЗНЬ БЕЗ НАРКОТИКОВ

#советскийрайон
#стопнаркотики
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

✍️«Старажоўка» або як прыгожа яшчэ называюць гэтую гістарычную зону «Зямля пад залатымі купаламі»- раён сучасных вуліц Кісялёва, Старавіленскай, Старажоўскай, Старавіленскага тракта, Чарвякова, Крапоткіна, частка Даўмана, Багдановіча і праспекта Машэрава.

💠XVIII—XX
стагоддзях тут размясціліся Старажоўскія або Пярэспінскія могілкі — некропаль.

У 1️⃣8️⃣4️⃣7️⃣ годзе на месцы згарэлай драўлянай царквы на Старажоўскіх могілках быў узведзены каменны храм – царква  Марыі Магдаліны.⛪️

⛪️Сёння тут размешчаны цэлы храмавы комплекс, у які, акрамя царквы Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны, уваходзяць хрысцільная царква Іаана Прадцечы (1992) і капліца ў памяць усіх беларускіх святых (1998).

🗞У канцы XIX стагоддзя перад царквой была ўзведзена брама, у нішах якой размяшчаліся іконы. Так званыя Старажоўскія вароты - адзіны элемент храмавага комплексу, які захаваўся да нашых дзён без змен. Вуліца атрымала аднайменнае імя - Старажоўская, а ўвесь раён - Старажоўка.
⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️
💠Да гістарычнай брамы сёння вядзе водар соладу. 🌾 Перакрыжаванне сучасных вуліц Кісялёва і Багдановіча, былых Старажоўскай і Аляксандраўскай - тут пачыналася прадмесце. Гараджане ведаюць гэтае месца па вядомым яшчэ з 1️⃣8️⃣9️⃣4️⃣года бровары графа Чапскага “Багемія” (цяпер завод “Аліварыя”). Адзін з нямногіх будынкаў дарэвалюцыйнага Мінска і захаваных аб'ектаў на Старажоўцы. У эклектычным цагляным будынку праз дарогу некалі жыў галоўны півавар горада. Нават падчас Вялікай Айчыннай вайны завод працаваў. 🏭
Значная частка Старажоўкі ў 1969 годзе адышла пад Цэнтральны раён са сваёй гісторыяй і помнікамі архітэктуры
.

💡Славіцца скрыжаванне і цікавай гісторыяй. Па версіі Мікалая Чырскага, у 1826 годзе на Старажоўскай заставе быў затрыманы вядомы дзекабрыст, аднакурснік А.С. Пушкіна, Вільгельм Кюхельбекер пры спробе
ўцячы пасля паўстання дзекабрыстаў.

⁉️Цікавыя факты?! Сапраўды?
😉

#советскийрайон
#юбилейрайона
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

🧙Легенды "Залатой Горкі".

👀А ці ведаеце Вы, адкуль пайшла назва мікрараёна "Залатая Горка"?

Сёння мы распавядзём Вам цікавыя легенды пра яе паходжанне.

📖Калісьці тут размяшчаліся каталіцкія могілкі, дзе хавалі жыхароў Мінскай губерніі, якія памерлі ад халеры.

💠Потым непадалёк узніклі другія могілкі, ужо праваслаўныя. Вакол іх паступова сфарміравалася прадмесце, забудаванае драўлянымі жылымі хатамі. Толькі перад Вялікай Айчыннай вайной, і асабліва пасля яе заканчэння, іх месца паступова пачалі займаць капітальныя цагляныя будынкі, вартыя фактычна ўжо цэнтра сталічнага горада🏣🏢🏦

✍️Існуе некалькі версій з'яўлення назвы гэтага раёна.

Першая распавядае, што гэтая ўзгорыстая мясцовасць захоўвала ў сабе шмат разбойніцкіх скарбаў. 

Па другой версіі, назва пайшла ад залацістай лістоты дрэў 🍁, дзякуючы якой узгорак увосень нібы ззяў золатам.
⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️