Средняя школа 91 г. Минска имени Хосе Марти
416 subscribers
20.3K photos
993 videos
5 files
3.14K links
Download Telegram
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы пагаворым пра народныя загадкі.

Загадка - кароткае паэтыка-вобразнае апісанне прадмета🌲 або з'явы☔️, якая даецца, як правіла, у форме пытання і пазнаецца па другарадных адзнаках, па адзнаках падабенства.

🤔Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі - развіваць у чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны позірк на рэчаіснасць.

📎Прымацоўваем загадкі.

Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высакапаэтычнай форме 🔜

✔️адлюстроўвала
гаспадарчую і працоўную дзейнасць чалавека,
яго жыццёвы вопыт, быт, работу, фауну, флору,
збудаванне сусвету

✔️і да нашых дзён мае вялікае эстэтыка-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.

📌Цікава: загадкі, песні-загадкі🎶 таксама шырока прымяняліся ў вясельных абрадах, напрыклад, з мэтай "праверкі" разумовай сталасці жаніха🤵.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы пагаворым пра спрадвечна беларускую лексіку.

Спрадвечна беларуская лексіка — гэта словы, якія існуюць у беларускай мове спрадвеку🔙. Яны перайшлі з агульнаславянскай ці ўсходнеславянскай моў або ўтварыліся на ўласным лексічным матэрыяле.

📎Прымацоўваем спасылку.

📌Цікава: нацыянальная спецыфіка, адметнасць і непаўторнасць мовы найбольш ярка праяўляюцца на ўзроўні лексікі✍️. Вялікую цікавасць выклікае такі пласт слоў пэўнай мовы, нацыянальная адметнасць якіх выяўляецца ў немагчымасці знайсці ім аднаслоўны іншамоўны адпаведнік. Такія словы называюць безэквівалентнымі.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы пагаворым пра слуцкія паясы.

Слуцкія паясы - гэта адна з нацыянальных рэліквій Беларусі🇧🇾.

🔹Пышны ўзор прыкладнага мастацтва, які стаў не толькі своеасаблівым культурным сімвалам, але і нейкім брэндам🔝 усёй краіны.

🔹Паясы ў Беларусі ткалі яшчэ ў 18 стагоддзі.

🔹З імі часта звязаны шматлікія загадкі, сямейныя таямніцы і містычныя гісторыі🤫.

📎Прымацоўваем спасылку.

🔎Цікава: слуцкія паясы вырабляліся ўручную на шаўковай аснове з ужываннем сярэбраных і залатых нітак. Менавіта таму яны і каштавалі так дорага💰.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы пагаворым пра Зюзю.

Зюзя — бог зімы❄️. Ад дзеяслова "зюзець" - мерзнуць, здыхаць ад марозу. Беларусы ўяўляюць Зюзю так: стары, з белымі, як снег, валасамі і такой жа доўгай барадой, нізенькі, тоўсты, у белай цёплай адзежы, аднак ногі яго босыя і галава нічым не пакрыта.

Гаспадары напярэдадні зімовых святаў пакідалі для Зюзі пачастунак🧁. Прыгатаваўшы на ўсю сям'ю куцці🍚, трэба было вылучыць яе частку і пакінуць на ноч - для зімовага цара. Народ верыў, што Зюзя, узрадаваўшыся каханаму пачастунку, не будзе гневацца на людзей😊.

📎Прымацоўваем спасылку.

📌Цікава: нездарма прыказка існуе: "Зюзя на двары - куцця🍚 на стале". І сёння нярэдка можна пачуць: "Змерз🥶, як зюзя!"

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Снежань❄️ – гэта не проста першы месяц зімы, але і апошні месяц календарнага года. А гэта азначае, што зусім хутка нас чакаюць святы🎉!

Сёння ў нашай рубрыцы мы пагаворым пра гісторыю назвы месяца снежань.

Паходжанне сучаснай назвы месяца зусім простае і звязана са словам «снег» 🌨️.

🤔Аднак ці ведалі Вы, што гэты месяц не заўсёды меў сучаснае найменне?

Назва «снежань» пачала шырока выкарыстоўвацца толькі ў 10-я гады мінулага стагоддзя! А дагэтуль паўсюдна выкарыстоўвалася найменне «грудзень», якое і пасёння засталося ва ўкраінскай🇺🇦 і польскай🇵🇱 мовах. А ў далёкім 16 стагоддзі на старабеларускай мове ў выданнях📚 Скарыны снежань называўся «прасінец», што азначала «прасвет у воблаках».

📎Прымацоўваем спасылку.

📌Цікава: з даўніх часоў снег і маразы🥶 заганялі сялян у іх хаты. Таму цёмнымі зімовымі вечарамі ў доме запальвалі лучыну🕯 . Жанчыны пачыналі ткаць кросны, а мужчыны займацца дробным рамяством ці рамонтам🛠.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Нам, беларусам, засталася багатая і невычэрпная спадчына, у тым ліку і народнае мастацтва🙌 – адно з традыцыйных відаў нацыянальнай культуры.

Сёння ў нашай рубрыцы мы пагаворым пра ганчарства.

🤔Ганчарства – агульная назва аднаго з найважнейшых заняткаў – вытворчасці ганчарных вырабаў з гліны гаспадарчага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння. Назва паходзіць ад слова «горн», абазначае «печ для абпальвання».

Сёння ганчарства – не асноўны від заробку, а, хутчэй, спосаб рэлаксацыі☺️ і творчага самавыяўлення. У сучасным свеце існуюць ганчарныя майстэрні, дзе праводзяцца адпаведныя майстар-класы🤓.

📎Прымацоўваем спасылку.

📌Цікава: усе ганчарныя вырабы вельмі жывыя, ад іх вее цяплом рук іх стваральніка, хоць і сама гліна – гэта жывы матэрыял. Калі ты ясі і п’еш з посуду🍽, якi зроблены з натуральнага матэрыялу, то здаецца, што ежа і піццё смачней😋, а збаны, якія адслужылі  ў гаспадарцы свой век, усё яшчэ захоўваюць пах цёплага малака.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Гэта сёння Новы год🎄 асацыюецца з мандарынамі, шампанскім і аліўе. Але наўрад ці ўсё гэта было на стале нашых продкаў.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам як нашы продкі святкавалі Новы год.

Да Новага года нашы продкі ставіліся вельмі адказна. Вычышчалі хату і падворак. Здымалі павуцінне з усіх куточкаў, мылі столь. Яны лічылі, што павінны ўступіць у новы год чыстымі.

Падчас першага навагодняга ўмывання ў посуд клалі медныя або залатыя грошы🪙, каб на працягу ўсяго года быць моцным і прыгожым, а сярэбраныя — каб твар быў чыстым і светлым.

📎Прымацоўваем спасылку.

📌Цікава: упрыгожвалі ёлку🎄 з сэнсам: вешалі яблыкі — сімвал грэхападзення і аплаткі — сімвал выратавання. Пасля з’явіліся папяровыя цацкі, арэхі, пернікі і цукеркі🍬.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Беларуская нацыянальная кухня👩🏼‍🍳 існуе ўжо шмат стагоддзяў. На яе ўплываюць гістарычныя падзеі, геаграфічнае становішча і ўмовы надвор'я.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра гісторыю беларускай кухні.

З часоў Вялікага княства Літоўскага ў беларускай кухні з'яўляліся рэцэпты📖 іншых народаў. На працягу многіх стагоддзяў беларусы не ўжывалі шмат мяса ў сваім рацыёне.

Вясковая кухня была сытнай, простай і заўсёды свежай😋. Большасць страў падавалі да стала гарачымі. Княжацкія і шляхецкія стравы былі больш разнастайнымі і экзатычнымі🍍. На магнацкіх сталах часта былі фаршаваныя судакі, розныя дэлікатэсы.

📎Прымацоўваем спасылку.

📌Цікава: У беларускай кухні, у адрозненне ад іншых нацыянальных кухняў, практычна не ўжываліся малочныя🐮 і салодкія прадукты.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

13 студзеня пачынаецца Шчодры тыдзень, часам гэты час называюць багатымі Калядамі, а на захадзе Палесся — Гаготы, Агатуха. Кажуць, што гэта назва пайшла ад слова "гагатаць".

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Шчадроўкі.

У гэты тыдзень гатавалі другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны🥞 з падлівай і смажанай каўбасой, кашы, суп і іншую ежу, дзе стравам надаваўся магічна-абрадавы сэнс.

На Калядныя святы прыходзіў да беларусаў і Бог балявання і бяседы Шчадрэц. 3 ім беларусы весяліліся💃 некалькі дзён. Шчадрэц з’яўляецца да людзей па вечарах. Гэта дзяцюк высокага росту. У руках Шчадрэц  трымае тоўстае жазло, якое аздоблена рознакаляровымі тасёмкамі.

Шчадраванцы разам са Шчадрацом наведваюць усіх вяскоўцаў, а потым застаюцца ў аднаго з іх і да раніцы весяляцца😄.

📎Прымацоўваем спасылку.

📌Цікава: «Шчадрэц» - вечар варажбы🔮. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў наступным годзе.

#советский_район #расцем_беларусамі