ГУО "Средняя школа N53 г.Минска имени дважды Героя Советского Союза Л.И.Беды"
911 subscribers
40.7K photos
1.69K videos
12 files
8.53K links
Официальный канал
ГУО "Средняя школа N53 г.Минска"
Download Telegram
2⃣8⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Паўлаў дзень.
 
📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Паўла Фівейскага, першага хрысціянскага манаха.

Народныя традыцыі

🔹У народзе 28 студзеня лічылі днём ведзьмакоў.
🔹Людзі верылі, што ў гэты дзень ведзьмакі і вядзьмаркі могуць перадаваць вучням сваё майстэрства.
🔹У Паўлаў дзень раілі сцерагчыся сурокаў.
🔹Людзі ў гэты дзень часцей маліліся і стукалі па дрэве, плявалі праз плячо.
🔹Сачылі за надвор'ем і меркавалі, якім будзе лета.
🔹Дзіцяці, якое з'явілася на свет у Паўлаў дзень, у калысачку клалі пучок лёну.
🔹Прыкмячалі: на Паўлаў дзень  павеяў вецер - улетку часта будуць ісці дажджы.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаным 28 студзеня прагрэсіўныя, рашучыя і энергічныя асобы. Насіць ім варта  БЕРЫЛ або МАЛАХIТ.

#народны_каляндар
2⃣9⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Пятроў дзень.

📌 У праваслаўным календары гэта дзень ушанавання памяці апостала Пятра - аднаго з вучняў Ісуса Хрыста.

Народныя традыцыі

🔹Святы Пётр лічыўся ў народзе заступнікам свойскай жывёлы.
🔹У гэты дзень заказвалі набажэнствы апосталу Пятру, мяркуючы, што гэта забяспечвае ўраджайны год.
🔹Правяралі, колькі корму засталося для жывёлы.
🔹Калі выявіцца лішак, гэта да дабра і добрага ўраджаю.
🔹Гэты дзень лічылі "воўчым".
🔹Знайсці воўчы зуб - вельмі неспрыяльны знак.
🔹Верылі, што гэта прынясе бяду.
🔹Для абароны ад ваўкоў пазбягалі работ, звязаных з прадзеннем і ткацтвам, а таксама з колючымі і рэжучымі прадметамі.
🔹Хавалі ўсе, што нагадвала воўчыя зубы (нажніцы, грабяні).

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Людзі, якія нарадзіліся 29 студзеня, моцныя, адважныя і адказныя асобы. Насіць ім варта САПФIР.

#народны_каляндар
3⃣0⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Антон Перазімнік.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Антонія Вялікага.

Народныя традыцыі

🔹Жанчыны пяклі круглы хлеб і пірагі, якія сімвалізавалі сонейка і павінны былі паскорыць надыход вясны.
🔹Пірагамі частавалі блізкіх і дзяцей.
🔹Антоній у народзе быў апекуном жывёлы.
🔹У хляве вешалі іконы для абароны ад сурокаў.
🔹Сяляне здзяйснялі абрад, які дапамагаў абхітрыць нячыстую сілу і пазбегнуць сурокаў.
🔹Падлічвалі, колькі корму засталося да Юр'ева дня.
🔹У царкву прыносілі сена, якое свяцілі і потым кармілі ім свойскіх жывёл.
🔹Нельга было прасці і вязаць, а таксама рыхтаваць бабы.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Людзі, якія нарадзіліся 30 студзеня, актыўныя і мэтанакіраваныя. Насіць ім варта АЛЕКСАНДРЫТ.

#народны_каляндар
3⃣1⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Апанас.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці свяціцеляў Апанаса Вялікага і Кірыла - архіепіскапаў з Александрыі.

Народныя традыцыі

🔹Лічылі, што з гэтага дня пачынаюцца моцныя маразы.
🔹Казалі: "Апанасаўскі мароз – беражы вушы і нос".
🔹Верылі, што вядзьмаркі ноччу лётаюць на шабаш.
🔹Вяртаючыся, яны імкнуцца нашкодзіць людзям.
🔹Сяляне выганялі нячыстую сілу з жылля.
🔹Імкнуліся ўвечары з хаты не выходзіць і загаворвалі коміны, праз якія ведзьма можа ўляцець у дом.
🔹Нашы продкі ўвечары на спатканне ў гэты дзень не хадзілі: баяліся, што ведзьма выкрадзе.
🔹Прыкмячалі: сонца і месяц знаходзяцца ў крузе - чакаецца пахаладанне.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Людзі, якія нарадзіліся 31 студзеня, валодаюць мужнасцю. Насіць ім варта АКВАМАРЫН або ГРАНАТ.

#народны_каляндар
1⃣ лютага адзначаецца народнае свята Макарый.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Макарыя Вялікага.

Народныя традыцыі

🔹У гэты дзень асаблівая ўвага надавалася агню ў печцы.
🔹Калі ўдавалася распаліць адразу ўсе дровы, то ў хаце будзе згода і дабрабыт.
🔹Было прынята загаворваць зубны боль.
🔹На Макарыя непажадана было працаваць.
🔹У гэты дзень запальвалi самавар пры дапамозе валёнак, якімі пасля лячылі хваробы ног.
🔹Прыкмячалі: яснае надвор'е 1 лютага да хуткага цяпла.
🔹З гэтай нагоды казалі: «На Макара капель - у вясну раннюю вер».
🔹Лічылі: у ноч на Макараў дзень сняцца прарочыя сны.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Людзі, якія нарадзіліся 1 лютага, лёгкія душой, вясёлыя гаваруны і фантазёры. Насіць ім варта алмаз.

#народны_каляндар
2⃣ лютага адзначаецца  народнае свята Яфімаў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Яўфімія Вялікага.

Народныя традыцыі

🔹Часта прызначалі дату вяселля на Яфімаў дзень, бо хутка пачнецца Вялікі Пост.
🔹Лічылася, што чалавек, народжаны ў гэты дзень, не дажыве да сівізны.
🔹Павітухі адносілі пупавіну нованароджанага ў дупло дрэва і замаўлялі: «Птушка тут гняздзечка саўе, а раб Божы (імя) сто гадоў пражыве».
🔹Лічылі: у гэты дзень страціць пальчатку ці рукавіцу - да беднасці; руку параніць - да хваробы роднага чалавека; дробязь з зямлі падняць - тры гады бедным быць.
🔹Прыкмячалі: нельга спяваць, інакш слёз не пазбегнуць.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Людзі, якія нарадзіліся 2 лютага, вельмі неспакойныя. Насіць ім варта САПФIР.

#народны_каляндар
3⃣ лютага адзначаецца народнае свята Максімаў дзень.

📌  У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Максіма.

Народныя традыцыі

🔹У гэты дзень часта маліліся гэтаму святому дзяўчаты на выданні без пасагу, сіроты.
🔹Звярталіся з малітвай аб заступніцтве  ўдовы і сіроты.
🔹Вялебнага Максіма лічылі памагатым у бедах і суцяшальнікам у крыўдах.
🔹Таму кожны павінен быў успомніць і аддзячыць усіх, хто калі-небудзь прыходзіў на дапамогу.
🔹Пяклі пірагі з начынкамі з мяса, грыбоў і рыбы.
🔹Пірагамі частавалі жабракоў і проста добрых людзей.
🔹 Было прынята мірыцца, з кім адбылася сварка.
🔹Лічылі, калі ў гэты дзень зрабіць добрую справу, то дабро абавязкова вернецца.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Людзі, якія нарадзіліся 3 лютага,  становяцца добрымі гаспадарамі. Насіць ім варта ЛАЗУРЫТ.

#народны_каляндар
4⃣ лютага адзначаецца народнае свята Цімафееў дзень.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці святога Цімафея, які быў любімым вучнем апостала Паўла.

Народныя традыцыі

🔹Звычайна ў гэты дзень бываюць моцныя маразы.
🔹Казалі: "Цімафееўскі мароз паўзімы з сабой панёс".
🔹 Пчаляры хадзілі правяраць вуллі, ці не памерзлі пчолы.
🔹 Дзяўчаты на Цімафея каталіся з гор.
🔹Лічылася, што ў той, якая праедзе далей за ўсіх, будзе самы лепшы ўраджай ільну.
🔹У гэты дзень правяралі засекі.
🔹З гэтай нагоды казалі: «Да вясны мужыку цяжэй: хлеб у засеках мялей".
🔹З гэтага дня сяляне пачыналі рыхтавацца да веснавых палявых работ.
🔹Верылі: сны на Цімафея прарочыя.

Яшчэ больш чытай тут.

🍰 Людзі, якія нарадзіліся 4 лютага, адрозніваюцца цяжкім характарам. Насіць ім варта АКВАМАРЫН.

#народны_каляндар
5⃣ лютага адзначаецца народнае свята Агафій-паўхлебнік.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці пакутнікаў Клімента і Агафангела.

Народныя традыцыі

🔹Гаспадыні наводзілі парадак у доме: мылі падлогу, сцены, столь, аконныя рамы.
🔹Таксама правяралі перад пасяўной збожжа, прыводзілі ў парадак падсобныя пабудовы.
🔹Гаспадыні пяклі пірагі з курыцай, якія сімвалізавалі сямейнае шчасце.
🔹Кожны член сям'і з'ядаў па кавалачку, а рэшткамі кармілі хатніх жывёл.
🔹Чыталіся замовы на каханне.
🔹Гаспадары, якія не паспелі праверыць засекі на Цімафея-паўзімніка, рабілі гэта.
🔹Прыкмячалі: белка, што пакінула гняздо і злезла з дрэва, прадвяшчае адлігу.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Па павер'і, чалавек, які нарадзіўся ў гэты дзень, будзе добрым гаспадаром. Насіць яму варта САПФIР.

#народны_каляндар
6⃣ лютага адзначаецца народнае свята Аксіння.

📌У праваслаўным календары гэта дзень ушанавання памяці Ксеніі Пецярбургскай, якая мела дар лячыць і прадракаць будучае.

Народныя традыцыі

🔹Руплівыя гаспадары ў гэты дзень правяралі, ці хопіць запасаў збожжа да новага ўраджаю.
🔹Прыкмячалі: на Аксінню завіруха - прыпасаў не хопіць да новага ўраджаю.
🔹Сяляне ў гэты дзень спрабавалі даведацца пра кошт на хлеб.
🔹 Для гэтага ўвечары і раніцай узважвалі хлеб.
🔹 Калі вага павялічылася, кошт таксама стане большым.
🔹 Не раілі ў гэты дзень шыць, прасці, вязаць, стрыгчы валасы.
🔹Нельга было ставіць квас, інакш увосень спасцігне неўраджай.
🔹Не завязвалі вузлы, каб не наклікаць пахавання.
🔹Не перасцілалі ложак, каб не захварэць.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Людзі, якія нарадзіліся 6 лютага, адрозніваюцца працавітасцю. Насіць ім варта СЕРДАЛIК.

#народны_каляндар
7⃣ лютага адзначаецца народнае свята Рыгораў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці свяціцеля Рыгора Багаслова.

Народныя традыцыі

🔹У гэты дзень нельга сварыцца, асуджаць і гаварыць дрэнныя словы пра іншых людзей.
🔹Нанесеныя крыўды запомняцца надоўга.
🔹Які дзень з раніцы да поўдня, такая і першая палова наступнай зімы, а з поўдня да вечара - другая палова.
🔹Чым больш добрых спраў зробіш у гэты дзень, тым лепш.
🔹Але рабіць дабро варта таемна.
🔹Хваліцца перад людзьмі за добрыя ўчынкі - вялікі грэх.
🔹Усё дрэннае, што сарвалася з вашых вуснаў у гэты дзень, у хуткім часе можа спраўдзіцца.
🔹Разлілі малако 7 лютага - да вялікай і раптоўнай радасці.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаным 7 лютага ўласцівы жыццярадаснасць і імкненне да самаразвіцця. Насіць ім варта ХРЫЗАЛIТ.

#народны_каляндар
8⃣ лютага адзначаецца народнае свята Фёдар-памінальнік.

📌 У царкоўным календары ў гэты дзень ушаноўваюць памяць вялебнага Хведара Студыта.

Народныя традыцыі

🔹Нябожчыкі, якія вельмі сумуюць, могуць пакінуць замагільны свет і наведаць жывых сваякоў.
🔹Гэта тычыцца тых, хто забыўся пра іх, даўно не наведваў магілы і не ставіў свечкі.
🔹Каб гэтага не адбылося, існуе шмат абрадаў: пакладзеная пад парог сякера, накрэсленыя на вокнах крыжы.
🔹Заказвалі малебен, асвяшчалі дом і двор святой вадой.
🔹Гэты дзень называлі «гарохавым», бо па гароху прадказвалі надвор'е.
🔹Народжаныя 8 лютага елі гарохавую кашу, каб мець сілы ўвесь год.
🔹Пажадана было пакарміць птушак са словамі: «Сабе клюйце, мне грашыма плюйце».

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 8 лютага ўпэўненыя ў сабе, рашучыя асобы. Насіць ім варта АЛМАЗ.

#народны_каляндар
9⃣ лютага адзначаецца народнае свята Златавустава вогнішча.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці багаслова Іаана Златавуста.

Народныя традыцыі

🔹Прынята маліцца пра асвету розуму і аб уразуменні духоўнай граматы, а таксама аб дапамозе ў роспачы.
🔹Шанавалі агонь у печы, які замяшчаў сонечнае святло ў зімовы час.
🔹Рабілася гэта, каб заклікаць у дом здароўе і дабрабыт, а на палі - урадлівасць.
🔹Запаліць у печы трэба было так, каб разам заняліся ўсе палены.
🔹Пажадана ў гэты дзень было пазбягаць парэзаў, апёкаў і траўм.
🔹Не раілі рабіць пакупкі, дарыць падарункі і мыць галаву.
🔹Прыкмячалі: на сумётах закругленыя грабяні, а на палях снежныя хвалі - да багатага ўраджаю.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Людзі, якія нарадзіліся 9 лютага, захавальнікі дабрабыту. Насіць ім варта АЛМАЗ.

#народны_каляндар
1⃣0⃣ лютага адзначаецца народнае свята Яфрэмаў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці Яфрэма Сірына - хрысціянскага багаслова і паэта.

Народныя традыцыі

🔹На Яфрэма не забівалі насякомых, якія жылі ў хаце.
🔹 Падмяталі падлогу венікам з палыну, які мог зберагчы хату ад нячыстай сілы і злых людзей.
🔹Дзень Яфрэма Сірына звязваўся з дамавіком.
🔹Калі дамавік паказваўся каму-небудзь з дамачадцаў, гэта абяцала хваробу ці смерць.
🔹Па павер'ях, дамавік плача перад няшчасцем, тупае ці крычыць, калі сярдуе.
🔹Дамавік не любіць сварак і неакуратных людзей.
🔹Іх ён карае, палохаючы па начах і ствараючы ў хаце беспарадак.
🔹Казалі, што кошка - гэта гаспадыня дома, і яна можа зладзіць з дамавіком.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 10 лютага надзелены працавітасцю, сілай волі і энергічнасцю. Насіць ім варта БУРШТЫН.

#народны_каляндар
1⃣1⃣ лютага адзначаецца народнае свята Лаўрэнцьеў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці свяціцеля Лаўрэнція Пячэрскага.

Народныя традыцыі

🔹Лаўрэнцьеў дзень лічыўся днём ведзьмаў.
🔹Яны выходзілі, каб зрабіць бясплоднай зямлю і навесці сурокі на чалавека. 
🔹Вядзьмаркі рабілі адмысловыя заломы сухой травы.
🔹Той, хто зрэжа такі залом, цяжка захварэе ці памрэ.
🔹Каб засцерагчыся ад ведзьмаў, нашы продкі звярталіся да знахараў.
🔹Маліліся Лаўрэнцію людзі, у якіх былі праблемы са зрокам.
🔹Каб карова добра даілася, гаспадыня ў гэты дзень павінна выпіць моцнай медавухі.
🔹Каб муж быў ласкавым, яго трэба лёгка стукнуць пральнай дошкай.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 11 лютага валодаюць непахісным характарам. Насіць ім варта АМАЗАНIТ.

#народны_каляндар
1⃣2⃣ лютага адзначаецца народнае свята Васільеў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта саборнае свята ў гонар свяціцеляў Рыгора Багаслова, Іаана  Златавуста, Васілія Вялікага.

Народныя традыцыі

🔹Па народным павер'і, 12 лютага нельга шыць і прасці.
🔹Хто гэты запавет парушыць, у таго будуць балець ногі і рукі.
🔹У народзе дзень яшчэ празвалі звярыным святам.
🔹Лічылі, што ў гэты дзень у дзікіх звяроў пачынаюцца шлюбныя гульні.
🔹Падавалі на стол стравы з дзічыны.
🔹Па паводзінах дзікіх жывёл меркавалі пра надвор'е.
🔹У Васільеў дзень можна планаваць любыя справы -  поспех будзе.
🔹Людзі, якія пасварыліся, у гэты дзень павінны памірыцца, бо варожасць захаваецца на ўвесь год.
🔹Для прыцягнення кахання дзяўчыны завязвалі на дрэва 12 рознакаляровых шаўковых стужак.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 12 лютага добра разумеюць звяроў і птушак. Насіць ім варта АГАТ.

#народны_каляндар
1⃣3⃣ лютага адзначаецца народнае свята Мікіта-пажарнік.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святога Мікіты Пячэрскага.

Народныя традыцыі

🔹У народзе яго лічылі апекуном агню, абаронцам ад пажараў, маланак.
🔹Маліліся святому Мікіту, каб засцерагчы сябе і сваё жыллё ад пажару.
🔹Лічылі гэты дзень небяспечным, магічна моцным.
🔹Калі ён супадаў з пятніцай, быў небяспечны ўдвая.
🔹Дзень быў поўны супярэчнасцяў і спрыяў сваркам паміж людзьмі.
🔹У Мікітаў дзень наводзілі самыя моцныя порчы, таму ўвечары з хаты не выходзілі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Тым, хто нарадзіўся 13 лютага, дадзена багатае творчае ўяўленне. Насіць ім варта НЕФРЫТ.

#народны_каляндар