ГУО "Средняя школа N53 г.Минска имени дважды Героя Советского Союза Л.И.Беды"
877 subscribers
38.4K photos
1.57K videos
12 files
8.28K links
Официальный канал
ГУО "Средняя школа N53 г.Минска"
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥ПАМЯТАЕМ. ЗАХОЎВАЕМ. ПРЫМНАЖАЕМ🇧🇾

Музей Савецкага раёна г.Мінска “Гісторыя працягваецца...”
ДУА "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска"


➡️Гімназія №23 можа ганарыцца сваім музеем, разынкай якога з’яўляецца экспазіцыя, прысвечаная гісторыі і сучаснасці Савецкага раёна, сівой мінуўшчыне, выбітным жыхарам і сучасным дасягненням.

➡️Рашэнне аб стварэнні музея было прынята 1 лістапада 2002 года. Музей быў адкрыты 1 верасня 2003 года. Першым кіраўніком музея была Сасноўская Ганна Сяргееўна. 22 сакавіка 2024 года музей адкрыўся пасля рэканструкцыі.

➡️На дадзены момант музей налічвае амаль 200 экспанатаў. Музейны фонд пастаянна папаўняецца.

➡️У нашым музеі можна глыбока пазнаёміцца з гісторыяй Савецкага раёна, сучаснымі прадпрыемствамі і людзьмі, якія з’яўляюцца галоўным багаццем і скарбам нашага раёна.

Наш музей - гэта:

📌 месца, дзе можна дакрануцца да гісторыі, даведацца аб слаўнай мінуўшчыне і сучаснасці Савецкага раёна;

📌 вынік шматгадовай навукова-даследчай, творчай працы вучняў і педагогаў;

📌 магчымасць азнаёміцца з унікальнымі асабістымі рэчамі, якія належалі “камароўскаму вартавому”.

Тры экспанаты, якімі мы ганарымся:

🔵асабістыя рэчы “камароўскага вартавога” Сяргея Рыгоравіча Канавалава;

🔵шэраг экспанатаў, звязаных з рэлігійным жыццём раёна: кадзіла, катэхізіс і іншыя;

🔵дыярама, якая паказвае мінулае і сучаснасць раёна.

Эксклюзіў ад музея:

Усе музейныя экспанаты, атрыманыя ў выніку мэтанакіраванай працы вучняў гімназіі і настаўнікаў, з’яўляюцца вынікам плённай працы музея з прадпрыемствамі і арганізацыямі Савецкага раёна горада Мінска.

Запісацца на экскурсію вы можаце па тэлефоне:
☎️354-47-62 (прыёмная)

Прыходзьце ў наш музей! Гэта ўнікальнае месца, якое не пакіне вас абыякавымі.

#советскийрайон
#советскийобразование
#гімназія_23
#музей
#помнимхранимприумножаем
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM