Forwarded from Образование.Советский.Минск
Твор: "Добры хлопец Дзік"
Аўтар: Максім Лужанін (Аляксандр Каратай)
Жанр: аўтабіяграфічная аповесць
Клас, у якім вывучаецца: 5
Колькасць старонак: 35
Чаму? Таму што ў ім вы сустрэнецеся з Дзікам - верным хатнім гадаванцам Максіма Лужаніна. Моцны і разумны, Дзік дапамагаў па гаспадарцы, сябраваў з дзецьмі і нават выратаваў жыццё пісьменніка! А якія ў яго былі адносіны з катом Хамам, як думаеце? Ці жылі яны дружна або сварыліся, як прынята лічыць у свеце?
Усё гэта і шмат чаго іншага вы ўбачыце, калі зазірняце хаця б адным вокам у аповесць "Добры хлопец Дзік"
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Образование.Советский.Минск
Твор: "Насцечка"
Аўтар: Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі)
Жанр: аповесць
Клас, у якім вывучаецца: 6
Колькасць старонак: 75
Кожны раз з нецярпеннем чакаем сустрэчы з Насцечкай і Сержам на старонках падручніка па беларускай літаратуры.
Насамрэч, даволі актуальны твор: хай час напісання быў іншы, але тэма булінга і прыняцця ў новым калектыве па сённяшні дзень хвалюе многіх. Згадзіцеся, кожны з нас хаця б раз у жыцці быў у падобнай сітуацыі.
А тут дзяўчынка, да якой вельмі варожа паставіўся самы багаты хлопчык у класе. Ды яшчэ і таямнічы Стары, здольны абараніць яе (канечне, з пэўнымі наступствамі).
Па прачытанні ў вас адназначна ўзнікне пытанне: што ж чакае герояў далей? І, што не менш цікава, а хто ж усё-такі быў галоўным героем: Насцечка ці Серж?
Паверце, гэты твор падабаецца абсалютна ўсім. І так шкада, что гэта не вялізны раман на 500 старонак
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Образование.Советский.Минск
Твор: "Мэры Кэт"
Аўтар: Мікола Лупсякоў
Жанр: рамантычнае апавяданне
Клас, у якім вывучаецца: 7
Колькасць старонак: 20
Апавяданне пра першае каханне ў падлеткавым узросце, калі ніхто з герояў, акрамя чытача, не разумее, што адбываецца, адкуль такая жорсткая варожасць і чаму хочацца паказацца лепшым.
Эма, канешне, для Антона стала сапраўднай праблемай, бо ўсё ў яе было не так, як у іншых: імя, ідэальны знешні выгляд, выдатныя разумовыя здольнасці і талент
Што ж рабіць хлопцу, які адчувае неверагодную нянавісць да добрай дзяўчынкі на пустым месцы? Правільна. Пастаянна ёй аб гэтым нагадваць і старацца яе ва ўсім перамагчы, даказаць сваю выключнасць.
І вось пытанне: адкуль узялося гэта імкненне і ці разбярэцца Антон у тым, што насамрэч адчувае ў адносінах да Эмы?
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM