Forwarded from Образование.Советский.Минск
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!
Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам легенду пра заснаванне Мінска.
Існуе паданне, што Мінск заснаваў славуты волат-знахар па мянушцы Ме́неск, што пасяліўся ў старадаўнія часы ля моста на рацэ Свіслач каля дарогі. Ме́неск пабудаваў на Свіслачы дзіўны каменны млын на сем колаў.
На яго млыне мука малолася не з зерня, а з велізарных каменных валуноў. Грукат незвычайных жорнаў быў чутны далёка – тым самым Ме́неск запалохваў благіх людзей і прыцягваў увагу моцных і дапытлівых.
Апоўначы Ме́неск раз’язджаў на сваім млыне па сяленнях і набіраў дружыну з адважных і дужых людзей, з якіх пазней склаўся цэлы народ і пасяліўся побач з млыном. Гэтак і паўстаў горад, названы па імені волата Ме́неска – Менскам.
#советский_район #расцем_беларусамі

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам топ беларускіх цiкавых слоў.
Груца – ячменныя крупы; каша з гэтых круп.
Шамкі – бразготкі, бомбы.
Чмут – несумленны ў адносінах да людзей чалавек.
Гіль – снягір.
Прынамсі – ва ўсякім разе.
Балазе – тым больш што.
Сярпянка – баваўняная тканіна.
Акавіта – казачнае пітво, якое дае маладосць і прыгажосць.
Ясакар – вялікае дрэва сямейства вярбовых, чорная таполя.
Твань – дрыгва, багністае месца.
Пасталы – даўні мяккі сялянскі абутак з цэлага кавалка скуры.
Бондар – майстар па вырабе драўлянай пасуды (бочак, дзежак).
Гутнік – работнік, які працаваў на гуце, вырабляў шкло.
Салапяка – разява, неарганізаваны чалавек.
Суздром – поўнасцю, цалкам, зусім.
Нагбом – нагнуўшыся піць з посуду.
Хатуль – клунак рэчаў, звязаных у хустку.
Забрымець – пачаць зіхацець, пералівацца.
Капец – куча агародніны, накрытая ад марозу саломай і зямлёй.
Шчадрэц – звычай адзначыць вечар напярэдадні Новага года.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам легенду пра кірмашы.
Беларускія кірмашы адрозніваліся разнастайнасцю вырабаў з розных краін. Прадавалі не толькі гатовыя тавары, але і рамесныя вырабы розных народаў. Захаваліся і да нашых дзён народныя промыслы: ганчарства, пляценне з лазы і саломкі, ткацтва, вышыўка, роспіс па шкле і іншыя віды дзейнасці.
Тут адзначаюць старажытныя славянскія святы: Масленіца, Вялікдзень, Купалле, Каляды, Дажынкі. Таксама захаваліся паганскія рытуалы, якія арганічна ўпляліся ў хрысціянскую веру. Не адно свята не абыходзіцца без непаўторных кірмашоў і святочных гулянняў.
Нельга не вылучыць Купалле, свята летняга сонцастаяння. Вакол яго мноства легенд і паданняў, ніхто не ведае што з іх праўда, а што - выдумка.