ГУО "Средняя школа №187 г.Минска"
375 subscribers
28K photos
1.67K videos
17 files
6.83K links
Официальный канал ГУО "Средняя школа №187 г.Минска"
Download Telegram
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра пра гарбату .

Беларусы са старажытнасці ўжывалі ў якасці напояў травяныя зборы, чай у сучасным яго разуменні прыйшоў на беларускія землі ў XIX стагоддзі.

Самай распаўсюджанай расліннай гарбатай у беларусаў заўсёды была скрыпень. Нашы продкі ведалі аб яго цудадзейных уласцівасцях - аб тым, што ён надае сілы, засцерагае ад хвароб.

Дастаткова вялікі распаўсюд на тэрыторыі Беларусі меў маркоўны чай, асабліва гэтая традыцыя была характэрна для Віцебшчыны. Нашы продкі стругалі моркву, сушылі яе ў вялікай колькасці

Таксама вялікай папулярнасцю ў нашых продкаў карысталіся чаі з маліны, парэчкі, суніцы. Прычым заварвалася лісце, сушаныя ягады, а ў суніцы нават карэнні.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Дзень маці.

У Беларусі ж Дзень маці адзначаюць штогод 14 кастрычніка. Гісторыя свята Дзень маці сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята - Пакроў Прасвятой Багародзіцы, ва ўсіх праваслаўных цэрквах у гэты дзень праводзіцца святочнае богаслужэнне.

Дзяржаўная палітыка нашай краіны ў адносінах да маці адназначная. У рэспубліцы робіцца ўсё для таго, каб жанчыны змаглі ўвасобіць сваё прызначэнне - выгадаваць і выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей.

Роля свята вельмі важная ў ідэалогіі краіны, свята з'яўляецца своеасаблівым спосабам умацавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей, маральных асноў, устанаўлення больш душэўнай, адкрытай, сардэчнай сувязі паміж дзецьмі і маці.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра беларускія "Мальдывы".

З-за незвычайна бірузовага колеру крэйдавыя кар'еры часта называюць беларускімі "Мальдывамі". Самыя вядомыя з іх знаходзяцца ў Гродзенскай вобласці пад Ваўкавыскам - менавіта туды часцей за ўсё адпраўляюцца падарожнікі.

Самыя блізкія да сталіцы крэйдавыя кар'еры знаходзяцца ў 140 км ад Мінска - да іх і дабірацца прасцей за ўсё. Калісьці тут здабывалі крэйду, а пазней кар'еры запоўніліся вадой. Вакол высаджаны лес, і выглядае гэта вельмі класна: асабліва цікава бірузовая вада глядзіцца на фоне соснаў і бяроз. Лепшая лакацыя для фатаграфій тут - драўляны трамплін на другім кар'еры (ён паменш), які размешчаны крыху далей ад дарогі.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Багач.

«Будзь багаты, як восень!» – зычылі нашыя продкі адно аднаму і шлі ўсей вёскай адзначаць Багач, то-бок сканчэнне працоўнага лета.

Н
ашыя продкі не забываліся падзякаваць маці-прыродзе за добры ўраджай, таму і ладзілі вялікае свята – Багач.

Багач – гэта не толькі назва свята, а яшчэ і назва асноўнага абрадавага элемента ў ім: так называюць лубок з зернем, у сярэдзіне якога ставяць свечку. Каб напоўніць лубок, кожны жыхар вёскі прыносіць жменю зерня з новага ўраджаю.

Пасля таго, як усе насыпалі зерне, запальвалі свечку і так урачыста абыходзілі з лубком усю вёску. Пасля абыходу багач пакідалі ў хаце, гаспадара якой аднавяскоўцы палічылі найбольш удалым у гэтым працоўным годзе.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра «ў».

У беларускім алфавіце ёсць унікальная літара – у кароткі (беларускі варыянт «у нескладовае»). Так як часта менавіта па гэтым сімвале на пісьме іншаземцу можна вызначыць нашу родную мову, літара заслугоўвае таго, каб яе ўвекавечылі ў камені.

Літара ў кароткае сустракаецца і ў алфавітах іншых моў. Да прыкладу «ў» пішацца ў татарскай, каракалпакскай, узбекскай мовах, ужываецца ў фіна-вугорскіх і ў некаторых групах іранскіх моў. Аднак для большасці беларусаў яна з'яўляецца сімвалічнай, роднай і ўнікальнай.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам легенду пра заснаванне Мінска.

Існуе паданне, што Мінск заснаваў славуты волат-знахар па мянушцы Ме́неск, што пасяліўся ў старадаўнія часы ля моста на рацэ Свіслач каля дарогі. Ме́неск пабудаваў на Свіслачы дзіўны каменны млын на сем колаў.

На яго млыне мука малолася не з зерня, а з велізарных каменных валуноў. Грукат незвычайных жорнаў быў чутны далёка – тым самым Ме́неск запалохваў благіх людзей і прыцягваў увагу моцных і дапытлівых.

Апоўначы Ме́неск раз’язджаў на сваім млыне па сяленнях і набіраў дружыну з адважных і дужых людзей, з якіх пазней склаўся цэлы народ і пасяліўся побач з млыном. Гэтак і паўстаў горад, названы па імені волата Ме́неска – Менскам.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам топ беларускіх цiкавых слоў.

Груца
 – ячменныя крупы; каша з гэтых круп.
Шамкі – бразготкі, бомбы.
Чмут – несумленны ў адносінах да людзей чалавек.
Гіль – снягір.
Прынамсі – ва ўсякім разе.
Балазе – тым больш што.
Сярпянка – баваўняная тканіна.
Акавіта – казачнае пітво, якое дае маладосць і прыгажосць.
Ясакар – вялікае дрэва сямейства вярбовых, чорная таполя.
Твань – дрыгва, багністае месца.
Пасталы – даўні мяккі сялянскі абутак з цэлага кавалка скуры.
Бондар – майстар па вырабе драўлянай пасуды (бочак, дзежак).
Гутнік – работнік, які працаваў на гуце, вырабляў шкло.
Салапяка – разява, неарганізаваны чалавек.
Суздром – поўнасцю, цалкам, зусім.
Нагбом – нагнуўшыся піць з посуду.
Хатуль – клунак рэчаў, звязаных у хустку.
Забрымець – пачаць зіхацець, пералівацца.
Капец – куча агародніны, накрытая ад марозу саломай і зямлёй.
Шчадрэц – звычай адзначыць вечар напярэдадні Новага года.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам легенду пра кірмашы.

Беларускія кірмашы адрозніваліся разнастайнасцю вырабаў з розных краін. Прадавалі не толькі гатовыя тавары, але і рамесныя вырабы розных народаў. Захаваліся і да нашых дзён народныя промыслы: ганчарства, пляценне з лазы і саломкі, ткацтва, вышыўка, роспіс па шкле і іншыя віды дзейнасці.

Тут адзначаюць старажытныя славянскія святы: Масленіца, Вялікдзень, Купалле, Каляды, Дажынкі. Таксама захаваліся паганскія рытуалы, якія арганічна ўпляліся ў хрысціянскую веру. Не адно свята не абыходзіцца без непаўторных кірмашоў і святочных гулянняў.

Нельга не вылучыць Купалле, свята летняга сонцастаяння. Вакол яго мноства легенд і паданняў, ніхто не ведае што з іх праўда, а што - выдумка.

#советский_район #расцем_беларусамі