Средняя школа № 178 г.Минска имени Т.А.Лукьяновича
1.74K subscribers
45.5K photos
1.72K videos
14 files
3.77K links
sch178minsk
Download Telegram
📣РЫХТУЕМСЯ ДА ПЕДСАВЕТА📚

У рамках падрыхтоўкі да педагагічнага савета «Удасканаленне ўмоў для атрымання якаснай адукацыі ў адпаведнасці з тэндэнцыямі сучаснага інфармацыйнага грамадства» настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ламачэнка Вольга Аляксандраўна правяла ўрок у 5Б класе па тэме "Сказы са звароткам".

Пад час урока вучні:
👍вызначылі, што такое зваротак у тэксце;
👍звярнулi ўвагу на інтанацыю пры чытанні;
👍даведаліся пра адметнасці развітага і неразвітага зваротка;
👍узгадалі пра аднародныя члены сказа і іх знакі прыпынку.

😉На ўроку былі выкарыстаны прыёмы візуалізацыі: табліца, малюнкі, ацэначныя лісты.

💯У канцы ўрока адбылася рэфлексія: дзеці ацанілі свае веды і настрой з дапамогай каляровых картак.

💬Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.
©Я.Колас

#мова #методработа #средняя_школа_178
📚ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ 📚

13 снежня прайшоў конкурс чытальнікаў твораў пра родную мову.

Вучні 5-х класаў
📣зачытвалі любімыя вершы і ўрыўкі з апавяданняў,
📣разважалі аб значымасці беларускай мовы,
📣паглыбілі веды пра біяграфіяю і творчасць знакамітых аўтараў.
🌈Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
©Анатоль Грачанікаў

#предметнаянеделя #мова #литература #средняя_школа_178