Средняя школа № 178 г.Минска имени Т.А.Лукьяновича
1.75K subscribers
45.7K photos
1.72K videos
14 files
3.77K links
sch178minsk
Download Telegram
5⃣ мая адзначаецца свята Вялікдзень, Вялічка.

📌Вялікдзень - найстаражытнае і самае важнае хрысціянскае свята ў гонар Уваскрасення Ісуса Хрыста.

Народныя традыцыі

🔸Адзначалі ў гонар жыватворнага Сонца, абуджэння прыроды і надыходу палявых работ.
🔸Да свята вернікі рыхтаваліся напрацягу некалькіх тыдняў.
🔸У Чысты Чацвер чысцілі, прыбіралі хату і двор.
🔸У Вялікую Суботу гатавалі, варылі, смажылі мноства страў.
🔸Пяклі пірагі, фарбавалі ў розныя колеры і распісвалі ўзорамі курыныя яйкі.
🔸 Увечары прыбіраліся ў святочную вопратку, ішлі ў царкву на ўсяночную службу.
🔸 Пасля Літургіі святкаванне працягвалася дома.
🔸Любімая гульня ў моладзі — біткі.
🔸 У першы велікодны вечар былі пашыраныя валачобныя абыходы.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаным 5 мая  ўласцівы рашучасць, цвёрдасць і валявы характар. Насіць ім варта КАРУНД

#народны_каляндар
2️⃣1️⃣мая адзначаецца народнае свята Іван Доўгі.

📌Па праваслаўным календары гэта дзень ушанавання памяці апостала Іаана Багаслова.

Народныя традыцыі

🔶️«Доўгім» свята назвалі за тое, што ўсе працы, якія праводзіліся ў гэты дзень, пачыналіся з самай зары і працягваліся да цемры.
🔸У гэты дзень сеялі пшаніцу.
🔸Жанчыны пяклі пірагі з пшанічнай мукі.
🔸Вядома, што цеста замешвала самая дасведчаная гаспадыня.
🔸 У адваротным выпадку будуць згублены дабрабыт і шчасце.
🔸Замешвалі цеста раніцай і ў поўнай адзіноце, калі дзверы зачыненыя.
🔸 Калі хто-небудзь зойдзе ў дом, неабходна перахрысціць дзверы і памаліцца.
🔸Пірагамі частавалі вандроўных людзей і жабракоў.
🔶️Тыя пірагі, што засталіся, аддавалі птушкам.
🔸Ні ў якім разе нельга іх з'ядаць самім.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 21 мая валодаюць  незалежным норавам. Насіць ім варта СМАРАГД

#народны_каляндар
2⃣6⃣ мая адзначаецца народнае свята Лукер'я Камарніца, або Лукошніца.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці пакутніцы Глікерыі.

Народныя традыцыі

🔸 Камарніцай дзень назвалі з-за мноства прыкмет, якія былі звязаны з камарамі 26 мая.
🔸Верылі: на Лукер'ю з’явілася шмат камароў - усталюецца добрае надвор’е.
🔸Меркавалі: вясной камароў прыносіць цёплы вецер.
🔸Згодна з паданнем, камары нават Збавіцеля не пашкадавалі на крыжы.
🔸Лічылі, што, забіўшы камара, любы з сябе сорак грахоў збывае.
🔸 Яшчэ адна назва свята - Лукошніца.
🔸У гэты час мужчыны ўвесь час праводзілі ў палях, куды жанчыны прыносілі ім абеды ў кошыках.
🔸У дзень Лукер'і плялі кашы з бяросты для ягад і ежы.
🔸Іх не прадавалі, толькі дарылі.
🔸Верылі, што пасля гэтага яны заўсёды будуць поўнымі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 26 мая вострыя на язык. Насіць ім варта ЖЕМЧУГ

#народны_каляндар