Радыё "Культура"
650 subscribers
2.74K photos
1.12K videos
1.23K links
Дзяліцеся вашымі культурнымі навінамі @radiokyltyra_bot
Download Telegram
🎼Краснаярскі камерны аркестр выступіць у Белдзяржфілармоніі

📌21 чэрвеня ў межах Дзён культуры Краснаярска ў Мінску ў нашу сталіцу ўпершыню прыедзе адзін з лепшых калектываў Расіі – Краснаярскі камерны аркестр пад кіраўніцтвам Міхаіла Бянюмава.

🏛На сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі калектыў дасць адзіны канцэрт, у якім прагучаць творы ад эпохі класіцызму і да нашых дзён. У праграме прыме ўдзел і салістка Белдзяржфілармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, віртуозная выканаўца на цымбалах ВЕРАНІКА ПРАДЗЕД
👇
https://radiokultura.by/be/news/krasnayarski-kamerny-arkestr-vystupic-u-beldzyarzhfilarmonii
❗️ 23 чэрвеня спаўняецца 80 гадоў легендарнай наступальнай аперацыі "Баграціён".

🎙Госць у студыі – вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Інстытута гісторыі Нацыянальнай
акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт АНАТОЛЬ КРЫВАРОТ


Размаўлялі пра:
◽️ Дэталі падрыхтоўкі аперацыі;
◽️ Ролю партызан у вызваленні Беларусі;
◽️ Новыя кнігі, прысвечаныя гэтай тэме.

Далучайцеся да размовы ТУТ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🙏 Сёння Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 чэрвеня 1941 года Германія без папярэджання атакавала савецкую мяжу, паклаўшы пачатак адной з самых кровапралітных войн у гісторыі. Наперадзе былі страшныя 1418 дзён і начэй, мільёны ахвяр і перамога, якую мы называем «святам са слязамі на вачах».

❗️Адной з першых прыняла на сябе ўдар фашысцкіх войскаў гераічная Брэсцкая крэпасць.

У нашай краіне няма ніводнай сям'і, каго б не закранула гэта трагедыя. Абараняючы Радзіму – загінуў КОЖНЫ ТРЭЦІ. Памяць аб іх жыве да сённяшняга дня!
❗️«Яны змагаліся за Радзіму». Маштабны праект Белтэлерадыёкампаніі

🎶 22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, ля сцен Ратушы прайшоў канцэрт сімфанічнага аркестра і акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі, а таксама Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 50-годдзя прысваення Мінску звання «Горад-герой».

👉Радыё Культура👈
🏛 Сёння ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сабраліся прадстаўнікі таленавітай моладзі нашай краіны.

🇧🇾 Тут прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання навучэнцаў, студэнтаў - пераможцаў міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзі!

✔️ За 28 гадоў існавання інстытута, які быў створаны па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы, прэміі атрымалі больш за 44 тыс. навучэнцаў і 4 тыс. педагогаў.

👉Радыё Культура👈