radio_by
58 subscribers
500 photos
123 videos
1 file
69 links
пра надвор'е і не толькі

сувязь, прапановы: @djigur
Download Telegram
Forwarded from Радио_1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы, моцныя дажджы. Вецер паўночны, паўночна-усходні, парывісты, у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра максімальная +13 +19 ,па паўднёвым усходзе +20 +23.

У абласных цэнтрах сёння:
Віцебску +16 +18
Гродне, Брэсце і Магілёве +17 +19
Гомелі +21 +23

У сталіцы паступовае павелічэнне воблачнасці. Часам дождж (яго верагоднасць 80-90%). Вецер паўночны, паўночна-усходні, моцны, парывісты. Тэмпература паветра максімальная +13 +15. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.
Зараз у Мінску +12°
Вецер паўночны, умераны
Ціск 745 міліметраў ртутнага слупка
Адносная вільготнасць 74%

Інфармацыя для метэазалежных людзей.
Геамагнітны фон сёння спакойны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Выкід попелу і газу: на Камчатцы зноў актывізавалася самая высокая гара Еўразіі – Ключаўская Сопка. Слуп попелу дасягаў пяці з паловай кіламетраў у вышыню. Пры гэтым шлейф выкіду працягнуўся на 20 кіламетраў. Над вулканам усталяваны аранжавы код авіяцыйнай небяспекі. Паводле экспертаў, здароўю жыхароў Камчаткі гэта актыўнасць не пагражае. Ключаўская Сопка прачнулася яшчэ ў лістападзе мінулага года. За гэты час яна вывяргала попел, дым і лаву. Назіраліся тэрмальныя анамаліі.
У Маскве сёння +16°, воблачна, дождж.
Forwarded from Радио_1
Белгідрамет паведамляе: заўтра будзе воблачна. Часам дажджы. Ноччу ў асобных раёнах, раніцай і днём па паўднёва-ўсходняй палове моцныя дажджы. Месцамі навальніцы. Вецер паўночны, паўночна-усходні, парывісты, ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9 +15°, максімальная днём +12 +18°, па паўночным усходзе +19 +22°.

У абласных цэнтрах заўтра:
Брэсце +13 +15
Гродне +15 +17
Гомелі +16 +18
Віцебску +17 +19
Магілёве +18 +20

У сталіцы заўтра воблачна. Часам дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%). Вецер паўночны, паўночна-усходні, парывісты, раніцай і днём моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10 +12°, максімальная днём +13 +15°. Атмасферны ціск будзе падаць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З надыходам цеплыні маленькім гадаванцам Берлінскага заапарку дазволілі выйсці на вулічную прагулку. Дарэчы, першую ў іх жыцці. Дзіцянятам панды споўнілася па 9 месяцаў. Мішкі-блізняты прывыкаюць і да ўвагі наведвальнікаў. Заапарк толькі што адкрыўся пасля каранціна.
У Берліне сёння +20°, пераменная воблачнасць.
Сёння – Міжнародны дзень міратворцаў ААН, а 29 мая 1946 года заснавалі Мінскі трактарны завод.
У народным жа календары – Фёдар Жытнік. Верылася, што дзень вельмі спрыяльны для пасеву жыта. Таксама ў вёсках пачыналі ўжо рыхтавацца да вяселляў.
Калі 29 мая здаралася навальніца, лічылася, што варта чакаць добры ўраджай збожжа. 
Фота: Ю. Вялітчанка.
апошняе сонейка перад выхаднымі (пятніца!).
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння геамагнітны фон слабаўзрушаны.
Forwarded from Радио_1
Белгідрамет інфармуе: заўтра будзе воблачна, днём з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, ноччу месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-усходні, парывісты, у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9 +14, максімальная днём +14 +20, па поўначы месцамі да +22.

У абласных цэнтрах заўтра:
Брэсце і Магілёве +14 +16
Гомелі +16 +18
Гродне +17 +19
Віцебску +18 +20

У сталіцы заўтра аоблачна, днём з праясненнямі. Ноччу часам дождж (яго верагоднасць 80-90%), днём кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 60-70%). Вецер паўночна-усходні, моцны, парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10 +12, максімальная днём +15 +17.
Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.
У народным календары сёння – Аўдоцця Свістуння: звычайна ў гэты дзень быў моцны вецер, які "свісцеў". Прыйшоў час саджаць памідоры, перац. Калі зрабіць гэта пазней, восенню дажджы маглі сапсаваць ураджай.
Па гэтым дні вызначалі надвор'е летам. Калі на Аўдоццю дзме халодны вецер, лета таксама будзе халоднае. Калі ідзе дождж, лета будзе вільготным.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння геамагнітны фон спакойны.
Forwarded from Радио_1
Заўтра воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўднёвым усходзе, днём пераважна па ўсходняй палове дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер паўночны, парывісты, днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4 +10, максімальная днём +11 +17.

У абласных цэнтрах заўтра:
Гомелі і Магілёве +11 +13
Віцебску +12 +14
Гродне і Брэсце +15 +17

У сталіцы заўтра воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў (іх верагоднасць 5-10%). Днём невялікі кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 60-70%). Вецер паўночны, парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6 +8, максімальная днём +13 +15. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
Фота: Ю. Вялітчанка.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень без тытуню, Сусветны дзень барацьбы с няроўнасцю, Сусветны дзень культуры, а ў Беларусі святкуюць Дзень хіміка. 31 мая 2008 года ў Полацку быў адкрыты памятны знак "Геаграфічны цэнтр Еўропы", а ў народным календары сёння – Фядот Дубоўнік, бо да гэтага часу на дубах з'яўлялася ўжо лісце. Лічылася, што калі дубы паспелі зазелянець, будзе добры ўраджай аўса.
Калі дуб зазелянеў раней, чым ясень, лета чакалі сухім. Яблыні яшчэ квітнеюць – да позняй восені.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Геамагнітны фон сёння спакойны.
Зараз у сталіцы +13°
Вецер паўночны, умераны
Ціск 742 міліметры ртутнага слупка
Адносная вільготнасць 43%
Forwarded from Радио_1
Заўтра воблачна. На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі моцныя дажджы. Вецер паўночны, паўночна-усходні, парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5 +10, максімальная днём +10 +16.

У абласных цэнтрах заўтра:
Віцебску +11 +13
Гродне, Брэсце і Магілёве +12 +14
Гомелі +13 +15

У сталіцы заўтра воблачна. Часам дождж (яго верагоднасць 80-90 %). Вецер паўночны, паўночна-усходні, парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6 +8, максімальная днём +10 +12. Атмасферны ціск будзе падаць.
Сёння – Міжнародны дзень абароны дзяцей, а 1 чэрвеня 1918 года ў Мінску адкрылася кансерваторыя.
У народным жа календары – Іван Хлебарост. Продкі верылі, што добрае надвор'е ў гэты дзень гарантуе добры ўраджай збожжа.
У гэты час у лесе з'яўляюцца першыя ягады і грыбы, у полі пачынае квітнець канюшына. Сяляне саджалі фасолю, гарбузы.
Калі 1 чэрвеня ішоў дождж, лета прагназавалі сухім. Калі холадна – яшчэ месяц не варта чакаць добрага надвор'я.
У Кітаі сфатаграфавалі сям'ю рэдкіх гібонаў. Самец і самка спявалі на заходзе Сонца, перадае bbc.

На востраве Хайнань выявілі пару асобін аднаго з самых рэдкіх у свеце прыматаў – хайнаньскага гібоны. Знаходка дае надзею, што гэты блізкі да знікнення выгляд усё ж захаваецца.
За апошнія паўстагоддзя колькасць хайнаньскіх гібонаў катастрафічна знізілася. Сёння яны жывуць толькі ў невялікай палосцы лесу на кітайскім востраве Хайнань.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Інфармацыя для метэаадчувальных людзей: геамагнітны фон сёння слабаўзрушаны.
Насамрэч, для студзеня зусім нядрэнна.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Трапічны шторм Аманда абрынуўся на Цэнтральную Амерыку. Больш за ўсіх пацярпеў Сальвадор. Цыклон прынёс праліўныя дажджы і моцныя парывы ветру. У выніку многія рэкі выйшлі з берагоў, у рэгіёне – апоўзні і каменяпады. Вуліцы горада затоплены, вялікая вада перакрыла асноўныя магістралі. Стыхія разбурыла дамы і выклікала адключэнні электраэнергіі. У краіне дзейнічаюць аварыйныя службы. Улады інфармуюць, што загінулі дзевяць чалавек.
У Сан-Сальвадоры сёння +24°, дождж, навальніца.