#1регион
33.9K subscribers
37.4K photos
5.11K videos
19 files
14.8K links
Telegram-канал о Брестской области.

📣Все обо всех регионах Брестчины.

📝Будь в курсе жизни твоего региона!

Если вы хотите поделиться новостью или фактом из жизни Брестской области — присылайте ваши материалы в наш чат-бот по ссылке: @pervyiregion_bot
Download Telegram
Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі прайшлі ў Ружанах

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Брылевіч наведаў новае прыёмнае аддзяленне і кабінет камп'ютарнай тамаграфіі Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
Прафсаюзныя работнікі Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і абласных галіновых камітэтаў прыступілі да пасадкі лесу ў Пружанскім раёне

🔹 Удзел у акцыі бяруць больш за 60 чалавек – кіраўнікі і супрацоўнікі апаратаў абласнога аб’яднання і абласных арганізацый галіновых прафсаюзаў.

🔹 Гэтым летам ураган пашкодзіў 1,5 млн кубаметраў лесу Беларусі. Справіцца з пасадачнымі работамі адным супрацоўнікам лясной галіны не па сілах. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступіла з ініцыятывай дапамагчы аднавіць лясны фонд краіны.

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Пружанах выратавальнікі дапамаглі птушцы, якая заблыталася ў галінах дрэва

🔹 Інцыдэнт адбыўся сёння, 11 лістапада, на вуліцы Кастрычніцкай.

🔹 Як аказалася, варона заблыталася ў галінах дрэва.

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
Філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея «Мастацкі музей» працягвае выставачны праект "Брэстчына этнаграфічная"

🔹14 лістапада ў 16.00 адкрываецца чарговая выстава «Брэстчына этнаграфічная: Кобрынскі і Жабінкаўскі край», дзе будуць прадстаўлены прадметы з фондаў музея, якія адлюстроўваюць самабытныя асаблівасці рэгіёнаў. На выставе можна будзе пазнаёміцца з традыцыйнымі касцюмамі Кобрынскага строю, рэканструкцыяй касцюма Лелікаўскай свахі (з фондаў Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава), ручнікамі, посцілкамі, фатаграфіямі, прадметамі побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

🔹Экспазіцыю дапоўняць саламяныя вырабы сучасных народных майстроў Жолах Валянціны Арсеньеўны (Кобрын) і Коваль Ірыны Міхайлаўны (Жабінка).

🔹Выстава будзе працаваць да 12 студзеня 2025 года.

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion