Дятлово ОНЛАЙН
928 subscribers
31.3K photos
2.85K videos
10.3K links
Актуальные новости Дятловщины

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
Download Telegram
На Казлоўшчынскім участку № 15 галасуюць актыўна.
Сяргей Калодзіч:
– Галасую датэрмінова, бо на выхадныя дні планую паехаць да сваякоў на Брэстчыну, там мае сёстры і браты. Адна з сясцёр нядаўна хварэла, хочацца яе наведаць. Прапусціць важную для нашай краіны палітычную падзею не мог, бо ўсё жыццё быў грамадска актыўным чалавекам, доўгі час узначальваў прафсаюзную арганізацыю Дзятлаўскага ПМС, неаднаразова і сам быў у саставе выбарчых камісій. Згодны з выслоўем: “Што ні робіцца, тое робіцца да лепшага”. Сёння я галасаваў за мір – гэта галоўнае ў нашай краіне, каб не ваявалі ні дзеці, ні ўнукі.
https://diatlovonews.by/2022/02/na-kazlo-shchynskim-uchastku-15-galasujuc-akty-na/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Да выбару курсу нашай краіны актыўна далучаецца моладзь. Настаўніца англійскай мовы Алеся Серая, якая ў гэтым навучальным годзе прыбыла на першае месца работы ў роднае Дзятлава, у сярэднюю школу № 3. Яна ўпершыню галасуе на малой радзіме:
https://diatlovonews.by/2022/02/alesya-seraya-moj-golas-budze-lichany-vyalikaj-sprave-nashaj-krainy-videa/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
У Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў адкрыты анлайн-дыялог “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” з дэпутатамі моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў:
https://diatlovonews.by/2022/02/shto-cikavic-deputata-moladzevaga-parlamenta/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
На Вензавецкі ўчастак для галасавання № 1 шматдзетная сям’я Шкель прыйшла з дзецьмі.

Разам з матуляй Таццянай Іванаўнай і татам Генадзем Віктаравічам удзел у важнай грамадскай падзеі, датэрміновым галасаванні на рэспубліканскім рэферэндуме, прымалі трое іх сыноў – дванаццацігадовы Аляксандр, чатырохгадовы Яраслаў і двухгадовы Іван (старэйшыя дзеці Наталля і Ягор ужо дарослыя, яны галасуюць самастойна):
https://diatlovonews.by/2022/02/na-vybarchy-chastak-vyalikaj-syam-joj-videa/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
Актыўны ўдзел у рэферэндуме прымаюць і прадстаўнікі старэйшага пакалення.
Як расказала дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, скарыстацца дапамогай свайго сацыяльнага работніка па суправаджэнні на ўчастак для галасавання могуць пажылыя людзі, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні.
На Кастрычніцкі ўчастак для галасавання № 8 разам са сваім сацыяльным работнікам Валянцінай Капытка прыйшла пажылая дзятлаўчанка Марыя Чараховіч:
– Я дзіця пасляваеннага пакалення, мне ёсць з чым параўноўваць. Ніколі не прапускаю выбарчых кампаній, бо заўсёды выступаю за паляпшэнне жыцця на беларускай зямлі, падтрымліваю палітыку нашага Прэзідэнта. Я ведаю, як было раней, цяпер мы жывём сапраўды добра. Хочацца, каб дабрабыт і мір і надалей панавалі ў Беларусі.
https://diatlovonews.by/2022/02/u-starejshaga-pakalennya-akty-naya-gramadzyanskaya-pazicyya

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум