Дятлово ОНЛАЙН
899 subscribers
31.1K photos
2.83K videos
10.2K links
Актуальные новости Дятловщины

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
Download Telegram
Школа міру” цяпер і на Дзятлаўшчыне

У праекце “Сетка школ міру Рэспублікі Беларусь” ужо прымаюць удзел 26 установаў агульнай сярэдняй, прафесійна тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі нашай краіны. Першай на Дзятлаўшчыне ў яго ўключылася Новаяльнянская сярэдняя школа, якой 12 мая прысвоены статус “Школа міру”.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/05/shkola-miru-cyaper-i-na-dzyatla-shchyne

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети #мир
14 мая, адначасова з усёй Гродзеншчынай, Дзятлаўскі раён сустрэў Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Урачыстасць прайшла на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцы школ раёна.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/05/my-belarusy-mirnyya-ljudzi-videa-abna-lyaecca

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети #герб #флаг #гимн
Першы экзамен здадзены

На базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава прайшоў цэнтралізаваны экзамен, які стаў для выпускнікоў першай прыступкай да паступлення ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.
На Дзятлаўшчыне 84 чалавекі абралі ў якасці першага іспыту рускую мову і 36 – беларускую. Ці па сілах быў першы дзяржаўны экзамен, расказалі выпускнікі школ раёна.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/05/pershy-ekzamen-zdadzeny

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети
Старшакласнікам прапанавалі летам папрацаваць

У рамках рэспубліканскага праекта “Моладзевы кірмаш вакансій”, які праходзіць у нашай краіне з 15 па 19 мая, спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама расказалі старшакласнікам Дзятлаўшчыны, дзе яны могуць папрацаваць у вольны ад вучобы час.

Сустрэча адбылася ў кінатэатры “Спадарожнік” з запрашэннем дзесяці прадстаўнікоў наймальнікаў раёна, якія прапанавалі 90 вакансій. Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/05/starshaklasnikam-prapanavali-letam-papracavac

#Дзятлава #Дятлово #труд #занятость #школа
Дзятлаўшчына маладая. Першыя крокі ў дарослае жыццё

23 мая ў Лідзе праходзіць маштабнае свята – рэспубліканскі “Апошні званок” з удзелам выпускнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі.
Урачыстасць ладзіцца пад дэвізам “Стварэнне ў імя будучыні” і прысвечана Году міру і стварэння.
На яе запрошаны па 100 адзінаццацікласнікаў са сталіцы, Брэсцкай, Гомельскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей і больш за 800 выпускнікоў Гродзеншчыны. Гэта выдатнікі, пераможцы алімпіяд, фестываляў, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, міжнародных чэмпіянатаў, лідары вучнёўскага самакіравання, валанцёры, дэпутаты моладзевага парламента.

Дзятлаўшчыну ў Лідзе прадстаўляюць 4 выпускнікі: Данііл Івашэвіч з сярэдняй школы № 3 і Данііл Шуляк з гімназіі № 1 горада Дзятлава, а таксама навучэнцы Новаяльнянскай сярэдняй школы Ягор Пікта і Аляксандр Баковіч.

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети
23 мая ў Лідзе адбылося маштабнае свята – рэспубліканскі “Апошні званок” з удзелам выпускнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі.
Урачыстасць ладзілася пад дэвізам “Стварэнне ў імя будучыні” і была прысвечана Году міру і стварэння.

Дзятлаўшчыну ў Лідзе прадставілі 4 выпускнікі: Данііл Івашэвіч з сярэдняй школы № 3 і Данііл Шуляк з гімназіі № 1 горада Дзятлава, а таксама навучэнцы Новаяльнянскай сярэдняй школы Ягор Пікта і Аляксандр Баковіч.
Яны дзеляцца сваімі ўражаннямі ад паездкі
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/05/pershyya-kroki-daroslae-zhyccjo

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети
Дзяцінства званок развітальны

25 мая ва ўсіх школах Дзятлаўшчыны прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года.  
Апошні званок – светлае свята з ноткамі суму для 120 выпускнікоў нашага раёна, якія стаяць на парозе новага, важнага кроку ў жыцці.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/05/dzyacinstva-zvanok-razvitalny

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети
Любімы горад, красуй у стагоддзях. Дзятлаву – 525!
Лепшы падарунак – кніга, у тым ліку для горада.

👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/06/ljubimy-gorad-krasuj-u-stagoddzyah-dzyatlavu-525-lepshy-padarunak-kniga-u-tym-liku-dlya-gorada

#Дзятлава #Дятлово #школа #юбилей
На базе Дварэцкага сельскага савета пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага з удзелам старшыняў сельвыканкамаў адбылося выязное пасяджэнне раённага міжведамаснага каардынацыйнага савета па фізічнай культуры, спорце і турызме пры Дзятлаўскім райвыканкаме.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/07/cikava-kamfortna-z-dobrym-nastroem

#Дзятлава #Дятлово #власть #школа #депутаты
Каб дзеці прыйшлі ў адрамантаваныя класы і групы

Некалькі тыдняў засталося да пачатку новага навучальнага года, а таму ва ўсіх 23 установах адукацыі раёна актыўна вядуцца рамонтныя работы.
Як расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, на іх ужо затрачана 470,1 тысячы рублёў, у тым ліку са сродкаў бюджэту 62,8 тысячы на капітальныя і 359,1 тысячы на бягучыя рамонты. Выкарыстоўваліся і сродкі цэнтра занятасці – 10,6 тысячы рублёў; пазабюджэтныя ўстановаў адукацыі – 27,9 тысячы; спонсарскія – 9,7 тысячы.
У рамках капітальнага выконваецца 👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/08/kab-dzeci-pryjshli-adramantavanyya-klasy-i-grupy

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети
Сколько и кому нужно будет платить за школьные учебники в новом учебном году
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/08/skolko-i-komu-nuzhno-budet-platit-za-shkolnye-uchebniki-v-novom-uchebnom-godu

#Дзятлава #Дятлово #школа #учебники
Прыгожа, камфортна, бяспечна. Як установы адукацыі раёна падрыхтаваны да 1 верасня?

На Дзятлаўшчыне праходзіць маніторынг гатоўнасці ўстановаў адукацыі да новага навучальнага года.
Працуе рабочая камісія ў саставе спецыялістаў адказных службаў. Увага надаецца стварэнню камфортных і бяспечных умоваў для дзяцей.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/08/prygozha-kamfortna-byaspechna-yak-ustanovy-adukacyi-rajona-padryhtavany-da-1-verasnya-abna-lyaecca

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети
Як зарабілі свае першыя грошы юныя дзятлаўчане

Падлеткі ўсё часцей цікавяцца заробкам у час летніх канікулаў, а дзяржава стварае ўмовы, каб непаўналетнія маглі афіцыйна заняцца карыснай справай і зарабіць пры гэтым грошы.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама штогод арганізуе ў вольны ад вучобы перыяд часовую працоўную занятасць моладзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі. Фінансуецца яна за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/08/yak-zarabili-svae-pershyya-groshy-junyya-dzyatla-chane

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети #занятость
Верасень, кветкі, школьны званок

Зноў верасень паклікаў юных беларусаў за парты.
На Дзятлаўшчыне ў 2023-2024 навучальным годзе за іх села 2209 навучэнцаў, 164 з іх – першакласнікі.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/09/verasen-kvetki-shkolny-zvanok

#Дзятлава #Дятлово #школа #первыйзвонок
У школу па правілах разам з ДАІ

Вучні сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава на чале з супрацоўнікамі міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага раёнаў правялі дзяжурства паблізу пешаходнага пераходу.
Дзеці з задавальненнем паспрабавалі сябе ў якасці стоп-менаў, сачылі за рухам машын і дапамагалі жыхарам правільна і бяспечна прайсці пешаходны пераход.

– Пачаўся вучэбны год. Часцей за ўсё малодшыя школьнікі шлях ад дома да школы пераадольваюць самастойна і перасякаюць праезную частку без суправаджэння дарослых. Акцыя “Зноў у школу!” накіравана на тое, каб прыцягнуць увагу вадзіцеляў да маленькіх пешаходаў, а таксама навучыць юных удзельнікаў дарожнага руху выконваць правілы, асабліва на скрыжаваннях і пешаходных пераходах, – адзначыў старшы дзяржаўтаінспектар Алег Ляўкевіч.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/09/u-shkolu-pa-pravilah-razam-z-dai

#Дзятлава #Дятлово #гаи #школа

Мост дружбы Кітай – Дзятлава або Адзін дзень кітайскага падлетка ў беларускай школе

Майк прыляцеў у Беларусь, у прыватнасці ў Дзятлава, разам са сваёй мамай Ганнай па яе рабочых справах.
14-гадовы школьнік з Кітая ў нашым мястэчку не першы раз, але толькі цяпер яму ўдалося наведаць сярэднюю школу № 3 горада Дзятлава і займець сяброў за адзін дзень!
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/10/most-druzhby-kitaj-dzyatlava-abo-adzin-dzen-kitajskaga-padletka-belaruskaj-shkole

#Дзятлава #Дятлово #китай #школа #дружба