Дятлово ОНЛАЙН
856 subscribers
29.4K photos
2.57K videos
9.71K links
Актуальные новости Дятловщины

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
Download Telegram
Анатоль Дарожка правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

7 верасня ў памяшканні райвыканкама прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

За дзве гадзіны да яго звярнулася адна заяўніца і паступілі два тэлефонныя званкі. Жыхарка райцэнтра, якая наведала прыём, мела пытанне па аб’ёме страхавых выплат за знішчаную ў выніку пажару нерухомасць. Анатоль Андрэевіч паабяцаў падключыць спецыялістаў  абласнога дзяржкантролю, каб разабрацца ў абставінах, і паведаміць жанчыне вынік. Пры гэтым заўважыў, што сітуацыя будзе вырашана толькі ў рамках закона.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/09/tolki-ramkah-zakona-anatol-darozhka-pravjo-pryjom-gramadzyan-u-dzyatlave

#Дзятлава #Дятлово #кгк #приемграждан
Віктар Пранюк: “Раён дастаткова паспяховы ў плане развіцця сацыяльнай сферы”

17 кастрычніка з рабочым візітам Дзятлаўшчыну наведаў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці Віктар Пранюк.
У раённым выканаўчым камітэце Віктар Францавіч сустрэўся са спецыялістамі і пагутарыў аб рабоце і развіцці сацыяльнай сферы Дзятлаўшчыны, паколькі ў Гродзенскай вобласці ён курыруе менавіта гэты кірунак дзейнасці.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/10/viktar-pranjuk-rajon-dastatkova-paspyahovy-plane-razviccya-sacyyalnaj-sfery

#Дзятлава #Дятлово #власть #приемграждан
На прыём – у прафсаюз

26 кастрычніка з 10 да 12 гадзін па адрасе: г. Дзятлава, вул. Навагрудская, 3 (Дзятлаўскі лясгас), прафсаюзны прававы прыём грамадзян па пытаннях тлумачэння нормаў заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносінаў, правядзе прававы інспектар Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання  Вольга Уладзіміраўна ЮРАШЭВІЧ.
Тэлефон для даведак і запісу на прыём 6-02-54 (раённае аб’яднанне прафсаюзаў).

#Дзятлава #Дятлово #приемграждан