Дятлово ОНЛАЙН
867 subscribers
29.5K photos
2.58K videos
9.73K links
Актуальные новости Дятловщины

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
Download Telegram
Малітва за Дзятлава, за Беларусь і асвячэнне крыжа

3 ліпеня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адбылася ўрачыстая імша з удзелам біскупа Аляксандра  Яшэўскага.
У час яе вернікі памаліліся за Беларусь, яе незалежнасць і родны горад, які святкуе сваё 525-годдзе. Прасілі ў Пана Бога згоды, міру і дабрабыту для землякоў і суайчыннікаў.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/07/malitva-za-dzyatlava-za-belarus-i-asvyachenne-kryzha

#Дзятлава #Дятлово #праздник
Урачыстасці каля памятных месцаў Дзятлаўшчыны

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь звязаны з адной з найважнейшых падзей нашай гісторыі: вызваленнем Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Для беларусаў 3 ліпеня з’яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы, увасабленнем адзінства і згуртаванасці ўсіх людзей. У гэты дзень мы яшчэ раз успамінаем і ўшаноўваем тых, хто падарыў нам мірнае жыццё.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/07/urachystasci-kalya-pamyatnyh-mesca-dzyatla-shchyny-3

#Дзятлава #Дятлово
«Мой горад – часцінка Беларусі»

Урачыстая праграма пад такой назвай адкрыла святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 525-годдзя горада Дзятлава.
На плошчы 17 Верасня райцэнтра яна сабрала разам жыхароў і гасцей раёна, прадоўжыўшы эстафету ўрачыстых падзей, звязаных з дзвюма важнымі датамі.

Рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама было зацверджана палажэнне аб Кнізе Славы Дзятлаўскага раёна. У яе ўжо ўнесены звесткі аб 60 грамадзянах, якія сваёй стваральнай працай
праслаўлялі Дзятлаўшчыну. За выдатныя дасягненні ў навуковай дзейнасці і асабісты ўклад у развіццё музейнай справы нашага раёна змест Кнігі Славы папоўняць імёны яшчэ траіх ураджэнцаў Дзятлаўшчыны. І няхай не перарвецца гэта слаўная традыцыя.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/07/moj-gorad-chascinka-belarusi-videa

#Дзятлава #Дятлово