Дятлово ОНЛАЙН
967 subscribers
37K photos
3.49K videos
11.5K links
Официальный телеграм-канал Дятловской районной газеты "Перамога"

Сайт: https://diatlovonews.by

Смотрите нас🔽
https://www.instagram.com/gazetaperamoga

https://ok.ru/group/55119465938961

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
Download Telegram
Ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны сёння адначасова запалілі агні на галоўных навагодніх ёлках.
Акцыя аб’яднала дзясяткі гарадоў Прынёмання, дзе прайшлі адметныя святочныя мерапрыемствы. Надвор’е таксама выдалася па-сапраўднаму зімовым і снежным. Дзятлаўчан і гасцей горада сёлета здзіўлялі традыцыйным парадам навагодніх герояў, сярод якіх, вядома ж, былі Дзяды Марозы і Снягурачкі.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2022/12/jolachka-zazzyaj-svyata-zaklikaj/

#Дзятлава #Дятлово
У дзень памяці іконы Божай Маці “Знаменне” ў храме святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у горадзе Дзятлаве адбылося ўрачыстае набажэнства ў гонар 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях і 30-годдзя адраджэння Навагрудскай епархіі.
Боскую літургію ўзначаліў сакратар Навагрудскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Дзмітрый Сёмуха пры ўдзеле святароў дзятлаўскага благачыння.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2022/12/z-malitvaj-veraj-i-dzyachnascju/

#Дзятлава #Дятлово #церковь #храм
Поспех заўжды акрыляе

9 снежня ў Гродне прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў абласной прэміі імя Аляксандра Дубко.
Штогод гэтай значнай узнагароды ўдастойваюцца навучэнцы і студэнты з розных куткоў Прынёманскага краю, якія дасягнулі важкіх вынікаў у вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці.

Сёлета сярод намінантаў быў навучэнец 11 класа Новаяльнянскай сярэдняй школы Ягор Пікта, які прыехаў на цырымонію ўзнагароджання з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Марынай Лашкоўскай і настаўніцай Аленай Варанец.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2022/12/pospeh-za-zhdy-akrylyae/

#Дзятлава #Дятлово #школа