Дворец культуры города Лиды
297 subscribers
5.95K photos
521 videos
18 files
546 links
Анонсы культурных событий региона, актуальная информация о мероприятиях Дворца культуры города Лиды, освещение деятельности творческих коллективов ...Всё это и многое другое в наших новостях
Download Telegram
Супрацоўнікі Палаца культуры горада Ліды далучыліся да святкавання Дня роднай мовы. З самай раніцы наведвальнікаў установы сустракалі прывітаннямі на беларускай мове.
На працягу ўсяго дня ў Палацы культуры пройдзе цэлы шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных святу:
11:00- ГУЛЬНЯВАЯ ПРАГРАМА “ХВІЛІНКА РОДНАЙ МОВЫ”
(вялікая зала)
11:20- СПЕКТАКЛЬ “ЯК КАЗКІ ПЕРАБЛЫТАЛІСЯ” ЎЗОРНАГА ТЭАТРА “КАКОС” (вялікая зала)
15:00- ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ ПРАГРАМА “РОДНАЯ МОВА, У МАРАХ, У ПЕСНЯХ, У СНАХ” (маладзежны інфармацыйна-пазнавальны праект “Студэнцкая серада”) (фае вялікай залы)
16:30- ТАНЦАВАЛЬНА-ПАЗНАВАЛЬНАЯ ЗАБАВА "ТАНЦУЕМ ПА-ДАЎНЕЙШАМУ” (фае вялікай залы)
Уваход вольны.
ДАВЕДКІ ПА ТЭЛ.: 80154548691
#Палац_культуры_горада_Ліды #Дзень_роднай_мовы
Да дня роднай мовы была прымеркавана гульнявая праграмма “Хвілінка роднай мовы”. Маленькія гледачы актыўна адказвалі на пытанні вядучых, а таксама з асаблівай цікавасцю сачылі за прыгодамі герояў спектакля "Як казкі пераблыталіся" ўзорнага тэатра "Какос".
#Палац_культуры_горада_Ліды #Дзень_роднай_мовы
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Гродзенскі абласны драматычны тэатр і Палац культуры горада Ліды прадставілі спектакль "Трыбунал" па п'есе Андрэя Макаёнка.
Выбар гэтага нацыянальнага твора быў не выпадковым.
Гісторыі пра вайну рэдка падаюцца ў жанры трагікамедыі. Трагедыя ў беларускай вёсцы паказана не праз ілюстрацыю баёў і батальных сцэн, а праз канфлікт, які адбываецца ўнутры галоўнага героя Цярэшкі Калабка. Пастаўлены ў складаныя абставіны ён вымушаны выконваць загад камандзіра партызанскага атрада і становіцца старастай, дапамагаючы тым самым знішчаць фашыстаў.
У спектаклі раскрываецца тэма гераізма, расказваецца аб тым, як змог народ перажыць такую цяжкую вайну, а дакладней, без якіх рыс і якасцей беларусаў не магло быць Вялікай перамогі.
Лідскія гледачы высока ацанілі пастаноўку, выказвалі толькі станоўчыя водгукі.
#Палац_культуры_горада_Ліды #80_год_вызвалення_Беларусі
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Гэтыя радкі Уладзіміра Дубоўкі сталі рэфрэнам літаратурна-музычнай праграммы "Родная мова, у марах, у песнях, у снах".
У рамках мерапрыемства прагучалі творы лідскіх паэтаў - удзельнікаў аматарскага аб'яднання "МузАльянс", прашла інтаракціўная гульня “Пагуляем у роднае слова”, адбылося выступленне народнага хора ветэранаў “Майскія зоры”.
#Палац_культуры_горада_Ліды #Дзень_роднай_мовы