📰 Островецкая правда
1.77K subscribers
27.7K photos
998 videos
8 files
13K links
Новости, события, происшествия, - всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. Подпишись и будь в курсе!

Наш чат-бот для связи @ostrovetsby_bot
Download Telegram
На выбарчым участку №7, які размяшчаецца ў астравецкай СШ №3 з самай раніцы шматлюдна. Больш падрабязна па спасылцы

#выборы #единыйденьголосования
Президент Беларуси Александр Лукашенко после голосования на выборах депутатов Палаты представителей и местных cоветов депутатов рассказал, на чем основал свой выбор при голосовании, передает корреспондент БЕЛТА.

"Свой выбор я основывал на профессионализме и надежности. Для нас время непростое впереди, поэтому, кроме профессионализма, должна быть еще преданность белорусскому народу", - отметил Александр Лукашенко.

БелТА
#выборы #единыйденьголосования
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Активное долголетие (социальная реклама)
Видео Министерства труда и социальной защиты
Пра ход галасавання ў асноўны дзень ў Варнянах расказвае старшыня ўчастковай камісіі Алена Юркойць

#выборы #единыйденьголосования
📸 Фотафакт. На Варнянскім участку для галасавання №8 працуе буфет

На многіх участках для галасавання ў Астравецкім раёне арганізаваны выязны гандаль.

Беляшы і піражкі з рознымі начынкамі, 🥖 булкі і 🥓 рулеты – у буфеце, які разгануўся ў фае Варнянскай 🏫 СШ, дзе месціцца ўчастак для галасавання, багаты выбар гатовай прадукцыі. Раённыя кааператары пастараліся на славу.

– Лічу, што ідэя арганізаваць буфет цудоўная, – расказала жыхарка аграгарадка Марыя Александровіч.

Тэкст і фота Алены Гануліч
#выборы #единыйденьголосования
Для жыхароў раёна арганізавана галасаванне на даму:🏠

Для тых, хто па аб’ектыўных прычынах у адзіны дзень галасавання не можа трапіць на ўчастак, арганізаваны выбары на даму. Члены камісіі Варнянскага ўчастка №8 завіталі да многіх жыхароў паважанага ўзросту аграгарадка і навакольных вёсак.

– У нашай краіне дбаюць пра кожнага. Для дзетак створаны цудоўныя ўмовы ў садках і школах, не забываюцца і пра нас, пенсіянераў. Вельмі ўдзячна членам камісіі (усіх іх ведаю як добрых працаўнікоў і сумленных людзей), што прыехалі да мяне, – расказала стараста вёскі Кярняны Яніна Юркойць. –Прагаласавала за кандыдатаў, якія, упэўнена, будуць годна прадстаўляць нас і нашы інтарэсы ў раёне, вобласці і краіне. Лічу, што кожны, каму неабыякавы лёс роднай вёсачкі, дзяцей, унукаў, суседзяў, павінен удзельнічаць у выбарах.

…Кярняны, Чэрнішкі, Чыжоўшчызна, Слабада – гэта далёка не ўсе населеныя пункты Варнянскага ўчастка для галасавання, куды завіталі члены камісіі.

Тэкст і фота Алены Гануліч
#выборы #единыйденьголосования
На ўчастку для галасавання №4 працуе выязны гандаль

Выбаршчыкам ўчастка для галасавання №4 па выбарах дэпутатаў прапануюць не толькі купіць прысмакаў, але і прадэгуставаць 🍰 торты, 🍥 пірожныя і 🍱 сушы.

Выязны гандаль тут арзанізаваў 🏪 магазін «Копеечка». Як кажуць прадаўцы, прадукцыя карыстаецца попытам: адны купляюць 🍎 фрукты, іншыя – прысмакі. Вядома, прайсці мімаходзь прылаўка тым, хто прыйшоў на выбары з дзецьмі, немагчыма. Але неабавязкова штосьці купляць – можна і пачаставацца на дэгустацыі. 🍢🍡

Тэкст і фота Святланы Фёдаравай
#выборы #единыйденьголосования
Расіянка Юлія Комар прагаласавала за Беларусь! 🇧🇾

У гэтых выбарах маюць права ўдзельнічаць не толькі грамадзяне Беларусі, але і Расіі – праўда, яны аддаюць голас толькі за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.

Юлія Комар раней жыла і працавала ў Варонежы. Аднойчы прыехала ў Астравец у камандзіроўку – і засталася. Тут знайшла свой лёс у асобе беларускага хлопца Андрэя. І калі маладая сям’я вырашала, дзе жыць, выбар паў на Беларусь.

– Мне падабаеца ваша краіна, – гаворыць Юлія. – Тут чыста, прыгожа, спакойна. Людзі добразычлівыя і памяркоўныя.

📅 25 лютага Юлія разам з мужам Андрэем прыдачынілася да будучыні Беларусі: маладая сям’я аддала свае галасы за кандыдатаў у дэпутаты. Праўда, з выбарам жонцы дапамог вызначыцца муж.

Што ж, цудоўна, калі ў сям’і беларуса і расіянкі ва ўсім, у тым ліку і ў палітычных пытаннях, – адзінства поглядаў.

Тэкст і фота Ніны Аляксеевай
#выборы #единыйденьголосования
На ўчастку для галасавання №4, што знаходзіцца ў памяшканні астравецкай 🏫 СШ №2, выбаршчыкі ідуць адзін за адным.

– Упершыню працую ў камісіі, калегі са стажам адзначаюць вялікую актыўнасць грамадзян у гэтым годзе: шмат прагаласавала датэрмінова, шмат людзей і сёння. Канешне, такая грамадзянская пазіцыя жыхароў Астраўца радуе, – расказвае старшыня выбарчай камісіі Уладзімір Крывец. – Ёсць у нас і тыя, хто галасуе ўпершыню, – для іх падрыхтаваны карысны падарунак: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь у новай рэдакцыі. Прыемна, што сёння прыходзіў зрабіць першы свой выбар выпускнік нашай школы. Дарэчы, актыўнасць маладога пакалення – гэта добры паказальнік таго, што яму неабыякава будучыня роднага краю і краіны. Моладзь разумее: трэба галасаваць.

Тэкст і фота Святланы Фёдаравай
#выборы #единыйденьголосования
Наглядальнікі астравецкага ўчастка для галасавання №4: выбары для людзей – свята

Пацікавіліся ў наглядальнікаў астравецкага ўчастка для галасавання №4, як праходзяць выбары.

Сярод наглядальнікаў тут і тыя, хто неаднойчы выступаў у гэтай ролі, і тыя, хто ўпершыню такім чынам удзельнічае ў выбарах. Усе канстатуюць: народ ідзе актыўна.

– Першы чалавек прыйшоў праз пару хвілін пасля адкрыцця ўчастка. А потым пачалі падыходзіць часцей і часцей – і гэта добра, – адзначаюць наглядальнікі. – Абстаноўка спакойная, усё ў штатным рэжыме. Настрой у выбаршчыкаў бадзёры, яны са святам віншуюць – вось як ставяцца да важнай дзяржаўнай падзеі.

Тэкст і фота Святланы Фёдаравай
#выборы #единыйденьголосования
На астравецкім выбарчым участку №6, што размясціўся ў гімназіі №1, выбаршчыкаў адразу каля ўваходу сустракае знаёмы многім астраўчанам лагатып 🏪 магазіна “Гіпа” і прыязныя ўсмешкі Наталлі Гарлуковіч і Марыны Барадынкі.

– Не праходзьце міма! – запрашаюць яны. – Пакаштуйце нашу прадукцыю!

Так, у пункце выязнога гандлю, які арганізаваў магазін на гэтым выбарчым участку, можна не толькі выпіць ☕️ кавы і гарбаты, купіць 🍫 прысмакі і сувенірную прадукцыю з беларускім каларытам, але і прадэгуставаць гатовую прадукцыю, якую тут вырабляюць.

Пакаштавала, сведчу: смачна! Не купіць немагчыма…

Тэкст і фота Ніны Рыбік
#выборы #единыйденьголосования
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Как островчане участвовали в едином дне голосования
#выборы #единыйденьголосования
Пацікавіліся ў выбаршчыкаў на ўчастку для галасавання №4 чаму трэба хадзіць на выбары?

https://www.ostrovets.by/news/novosti/news42628.html

#выборы #единыйденьголосования