Onlíner па-беларуску
5.39K subscribers
2.12K photos
38 videos
348 links
Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей.

Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya
Download Telegram
«Ноч музеяў — 2024»: пакутнае сярэднявечча, тэорыя кахання і аўтастоп па мемах.

У гэтую ноч музеі Беларусі будуць працаваць нашмат даўжэй, чым звычайна. Прычына — у Міжнародным дні музеяў, які штогод адзначаюць менавіта 18 мая.

Тэма мерапрыемстваў гэтага года гучыць так: «Музеі: адукацыя і даследаванні», а вось варыянты, куды можна схадзіць.

Больш музеяў – тут.
Якое слова НЕ выкарыстоўваецца для называння непаседлівага, свавольнага чалавека (звычайна так кажуць пра дзіця)?
Anonymous Quiz
35%
вісус
9%
гарэза
12%
дуронік
21%
пракуда
10%
круцель
12%
жэўжык
Прараб з Гомеля выйграў чэмпіянат Японіі па каратэ.

44-гадовы гамяльчанін Аляксандр выйграў адкрыты чэмпіянат Японіі па каратэ, які праходзіў у горадзе Тода, паведамляе «Белка».

У спаборніцтве прымалі ўдзел спартсмены з 19 краін. Падчас паядынкаў беларусу ўдалося пакласці на татамі майстроў з Амерыкі і Японіі.

Аляксандр працуе на Гомельскім домабудаўнічым камбінаце. Аднак пасля змены тройчы на тыдзень мужчына выпраўляецца ў залу на двухгадзінную трэніроўку па каратэ кіякушынкай, якім займаецца ўжо больш за 32 гады.
У «Зялёнай гавані» адчыняць гатэль для... насякомых!

Хто ў ім будзе жыць? Багоўкі, зялёныя залатавочкі або восы-наезнікі, якія, дарэчы, знішчаюць тлю і іншых шкоднікаў.

Домікі будуць выкарыстоўвацца як гнёзды і месцы зімоўкі.

Пры гэтым абяцаюць, што суседства не стане праблемай для людзей: «гатэлі» размесцяць на бяспечнай адлегласці ад жылых дамоў.
Выберыце радок, у якім усе словы маюць правільны націск:
Anonymous Quiz
74%
прасцінá, знахáр, фартýх, імя́
26%
прасцíна, знáхар, фáртух, íмя
Хочаце паўдзельнічаць у сапраўдных археалагічных раскопках? Веткаўскі музей шукае валанцёраў.

«Ужо не адзін год у вёсцы Гарошкаў (Рэчыцкі раён) Веткаўскі музей сумесна з археолагамі Эрмітажа капае бескурганны могільнік зарубінецкай культуры. Усе знаходкі перадаюцца нашаму музею»
, — піша музей у сваім Instagram.

Пражыванне і харчаванне для валанцёраў бясплатнае.

Каб даведацца падрабязнасці, прапаноўваюць тэлефанаваць ці пісаць Ларысе Варацінскай, кіраўніцы археалагічнай экспедыцыі:

+7921 568-66-89 (ёсць Telegram, Viber).
З пачатку ліпеня можна звязацца па нумары +375 29 270-89-96.

Раскопкі праводзяць з пачатку ліпеня да канца жніўня.
Беларуска стварае цацкі паводле дзіцячых малюнкаў.

Дзяўчына пад нікам drym_mi увасабляе ў жыццё фантазіі маленькіх замоўцаў.

Тут і зялёныя зайцы, і вожыкі з блакітнымі насамі, і мяккія домікі для ўсіх бяздомных жывёл.

Аўтарам малюнкаў ад 5 да 11 гадоў. Камусьці цацка дапамагае засынаць, камусьці — пераадолець страхі, а камусьці — не сумаваць, калі мамы няма побач.