Наш Первомайский образовательный
1.33K subscribers
93K photos
4.18K videos
49 files
4.17K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
🔥Забыць немагчыма🔥
#30дней_до_Победы

Вялікая Айчынная вайна пакінула беларускаму народу цяжкую спадчыну - памяць аб страшных трагедыях людзей, якія сталі сведкамі і ахвярамі жахлівых злачынстваў фашызму.

🔔Урок памяці “Генацыд беларускага народа” прайшоў сёння для навучэнцаў 7-11 класаў гімназіі 9, 🔔урок памяці аб тых жыхарах нашай краіны, якія бязвінна загінулі ў гады Вялікай Айчыннай ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сёння пра гэтыя страшныя падзеі гаварылі самі дзеці, гаварылі глыбока і пранікліва. ❗️Яны разумеюць, што калі мы забудзем сваю гісторыю, то паставім пад пагрозу будучыню нашай суверэннай дзяржавы🇧🇾.

Вялікая Айчынная - гэта не старонкі падручнікаў, не нешта эфемернае, якое засталося далёка ў мінулым... Гэта гісторыя кожнай сям'і. 🙏І ў кожнага пакалення ёсць гэты боль, трагедыя, і ёсць радасць Вялікай Перамогі💐. Мы павінны аб гэтым памятаць заўсёды.

💚 Мы памятаем, якой цаной захавалі сябе як народ.❤️

#гімназія9
#урокпамяці
#генацыд_беларускага_народа
🔥Забыць немагчыма🔥
❤️#30_дней_до_победы

💥Трагедыя Вялікай Айчыннай вайны глыбокім болем адгукаецца ў сэрцах многіх пакаленняў беларусаў.

🔔Урок памяці для навучэнцаў гімназіі №9 сёння правяла старэйшы памочнік пракурора Кузняцова Ірына Уладзіміраўна сумесна з афіцэрамі камандавання ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь. ☝️Сустрэча была эмацыйнай, адкрытай і не пакінула абыякавымі ні дзяцей, ні гасцей.

❗️Для захавання памяці аб самай трагічнай старонцы беларускай гісторыі напярэдадні Свята Вялікай Перамогі ў гімназіі 9 была адкрыта экспазіцыя Генацыд беларускага народа”. 📷Фатаграфіі, дакументальныя пацверджанні📝 масавага знішчэння людзей, успаміны... Экспазіцыя - гэта памяць для нашчадкаў і напамін нам усім: захавайце нашу гісторыю і нашу зямлю для новага пакалення!💚❤️

🕊Мы пражылі яшчэ адзін дзень на Зямлі, шчаслівы мірны дзень! Няхай жа і заўтрашні будзе не горшым, а толькі лепшым! Мы жадаем вам міру і шчасця!🕊

#гімназія9
#генацыд_беларускага_народа
🕯АКЦЫЯ «Успомніць усё. Памятаць кожнага»

👍Навучэнцы гімназіі 9 🏢 працягваюць вывучаць гісторыю, наведваючы памятныя мясціны, звязаныя з Вялікай  Айчыннай  вайной.🔥

📸У фотааб'ектыве  дня гімназічны актыў БРПА ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец»  на месцы страшнай чалавечай трагедыі
: 🔥тут фашыстамі знішчаліся мірныя жыхары, ваеннапалонныя, а таксама яўрэі  з іншых краін.

‼️Захаваць памяць і праўду, якой бы страшнай яна не была, - задача цяперашняга пакалення.👆

💚 Пакуль мы памятаем мінулае, у нас ёсць будучыня!!!💚

🕊Цэнім мір, памятаем гісторыю!🕊️

#памяць_народа
#генацыд
#гімназія9
📸ФОТАФАКТ

👌У гэтыя хвіліны ў кінатэатры "Піянер" напярэдадні Дня народнага адзінства праходзіць дэманстрацыя мастацкага фільма "На другім беразе" і сутрэча гледачоў са стваральнікамі кінастужкі.🎥

☝️Гімназія 9 падчас дадзенага мерапрыемства на выставе "Я і мая Беларусь"❤️💚 прэзентуе тэматычную экспазіцыю "Генацыд беларускага народа". 🎖🕯

🕊Ты моцная адзінствам, мая Беларусь!🇧🇾

#гімназія9
#генацыд
#дзень_народнага_адзінства
🔥Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду

☝️Вывучэнне трагічных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, звязаных з генацыдам беларускага народа, вельмі важна на сучасным этапе. 

🔥Каб не паўтараць памылак мінулага і з упэўненасцю ісці наперад, каб памятаць пра герояў загінуўшых і жывых сёння ў гімназіі 9 першы ўрок пачаўся з пяціхвілінкі памяці і хвіліны маўчання.🙏

🎖🔥Гераічнае мінулае навекі застанецца ў народнай памяці як слава ветэранам, як боль страт. 🕯
Памяць - гэта тое, што жыве вечна, што робіць нас людзьмі...Мы помнім.🎖️

#гімназія9
#памяць_і_боль
#генацыд
🔥Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду

🔥Гэты дзень нагадвае нам пра ўсіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, якія памерлі ў тыле ад голаду і нягод. 🕯Мы смуткуем па ўсіх і схіляем перад імі галовы.🙏

🎖Сёння навучэнцы гімназіі 9 ушанавалі памяць ахвяр генацыду хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да месцаў захараненняў на Усходніх могілках.🌹🌹

🎖🔥Памяць - гэта тое, што жыве вечна, што робіць нас людзьмі...Мы помнім.🎖

#гімназія9
#памяць_і_боль
#генацыд
🔥Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду

👌Навучэнцы гімназіі 9 нясуць Ганаровую Вахту Памяці на Посце 1 г.Мінска,🔥дзе сёння праходзяць памятныя мерапрыемствы.🌹🌹

🎖🔥Памяць - гэта тое, што жыве вечна, што робіць нас людзьмі...Мы помнім.🎖

#гімназія9
#лепшыядзеці
#памяць_і_боль
#генацыд
🔥АЛА - лёс, застылы ў агні

Адзіны ўрок "АЛА - сястра Хатыні", прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў беларускай вёсцы, прайшоў у гімназіі 9.

🔥Ала. Гэтай вёскі ўжо няма на карце Беларусі, яе не існуе ўжо 80 гадоў. Трагедыя адбылася раніцай 14 студзеня 1944 года: фашысцкі карны атрад акружыў вёску, людзей заганялі ў дамы і падпальвалі, тых, хто спрабаваў уцячы, расстрэльвалі з кулямётаў і аўтаматаў, кідалі ў агонь жывымі.🔥

🕯Пасля Вялікай Айчыннай вайны вёска так і не адрадзілася.

🔥Падрабязнасці той трагедыі памятаюць жыхары Алы, якія цудам выжылі, і іх нашчадкі. 🌳На месцы спаленай вёскі высадзілі яблыні спецыяльнага гатунку - "ала".🍎 Сімвалічна, што ў іх чырванаваты ствол, чырвоныя плады і пры цвіценні ёсць чырванаватае адценне…

❤️ Памяць - гэта тое, што жыве вечна, што робіць нас людзьмі... Шануйце сваё жыццё і нясіце ў сэрцах памяць аб героях і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны!💚

#гімназія9
#памяць_і_боль
#генацыд